Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ГУРЫН Валерый Мікалаевіч

Валерый Мікалаевіч Гурын (30.01.1938, г.Віцебск – 01.09.2007), вучоны ў галіне фізіялогіі чалавека і жывёл. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; чл.-кар. з 1986), замежны член Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (2001), доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1975). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1998).

Навуковыя працы па праблемах тэрмарэгуляцыі і сістэмнай рэгуляцыі метабалічных працэсаў. Ім распрацавана канцэпцыя інтэгратыўнасці ролі холінергэтычных нейронаў мозгу, развіваецца ўяўленне аб растармажэнні як прынцыпе працы нервовых цэнтраў. Вывучана роля вегетатыўнай нервовай сістэмы і нейрамедыаторных сістэм мозгу ў рэгуляцыі ліпіднага абмену пры стрэсе. Праведзены даследаванні ролі протэіназ мозгу ў рэгуляцыі працэсаў цеплаабмену і механізмаў узаемадзеяння сістэм тэрмарэгуляцыі і імунітэту, распрацаваны новыя прынцыпы і метады размежавання рэчываў антаганістычнага дзеянні сярод нейратропных сродкаў і новыя спосабы выклікання гіпертэрміі. Пад яго кіраўніцтвам праводзяцца даследаванні, накіраваныя на вывучэнне магчымасці карэкцыі змяненняў, выкліканых у арганізме дзеяннем фактараў прамысловых экасістэм, з выкарыстаннем імунамадулятараў і рэгуляторных пептыдаў.

Аўтар больш за 350 навуковых прац, у т.л. 6 манаграфій.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1996 г. за цыкл работ "Механізмы тэрмарэгуляцыі ў норме і паталогіі".

Асноўныя працы:

  1. Холинергические механизмы регуляции обменных процессов. Мн.: Беларусь, 1975.
  2. Центральные механизмы терморегуляции. Мн.: Беларусь, 1980.
  3. Обмен липидов при гипотермии, гипертермии и лихорадке. Мн.: Беларусь, 1986.
  4. Терморегуляция и симпатическая нервная система. Мн.: Наука и техника, 1989.
  5. Механизмы лихорадки. Мн.: Навука і тэхніка, 1993.
  6. Терморегуляция и биологически активные вещества крови. Мн.: Бизнесофсет, 2004 (совм. с Гуриным А.В).