Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ГРАМЫКА Віктар Аляксандравіч

Віктар Аляксандравіч Грамыка (01.01.1923 – 10.07.2019), жывапісец. Ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), прафесар (1981). Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1970). Народны мастак Беларусі (1991). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Працаваў ў станковым жывапісе ў жанрах карціны, пейзажа, партрэта. У яго творчасці шырока адлюстравана тэма Вялікай Айчыннай вайны. Асноўныя працы: палотны "Салдаты" (1967), "1941 год. Над Прыпяццю" (1970), "Жанчынам Вялікай Айчыннай прысвячаецца" (1972),"Песня аб маім атрадзе" (1978),"Яблыкі ўраджаю 1941 года" (1987); партрэты Я. Брыля (1968), камісара А. Ф. Юр'ева (1982), В. Быкава (1984); пейзажы "Льны Беларускія" (1970),"Ліпень пахне травой" (1990), "Над старымі акопамі - цішыня" (1995) і інш. Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі ім. П. Масленікава, Траццякоўскай галерэі ў Маскве.

Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2013), медалём Францыска Скарыны (1996).

Асноўныя працы:

  1. Красные земли Полотчины: [Альбом]. М.: Советский художник, 1978.
  2. Радуга над дорогой. Мн.: Беларусь, 2000.