Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ІГНАЦЕНКА Іларыён Мяфодзьевіч

Іларыён Мяфодзьевіч Ігнаценка (28.12.1919, в. Дамамеркі, Лоеўскага р-на, Гомельскай вобл. – 03.02.2002), гісторык. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1974; чл.-кар. з 1969), доктар гістарычных навук (1965), прафесар (1966). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Асноўныя працы прысвечаны гісторыі Лютаўскай і Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцый. Паказаў развіццё і ход рэвалюцый у Беларусі і на Заходнім фронце, характэрныя асаблівасці грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі ў Беларусі, вынікі рэвалюцыйных пераўтварэнняў, разгортванне нацыянальна-вызвольнага руху і нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва. Суаўтар і навуковы рэдактар "Нарысаў гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі" (ч. 2, 1967), "Гісторыі Беларускай ССР" у 5 тамах (1972-1975), "Усенароднай барацьбы ў Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны" у 3 тамах (1983-1985) і інш.

Аўтар каля 200 навуковых прац, у т.л. 6 манаграфій.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі.

Асноўныя працы:

  1. Беднейшее крестьянство - союзник пролетариата в борьбе за победу Октябрьской революции в Белоруссии (1917-1918 гг.). Мн., 1962.
  2. Февральская буржуазно-демократическая революция в Белоруссии. Мн., 1986.
  3. Великий Октябрь в судьбах белорусского народа. Мн., 1987.
  4. Октябрьская революция и самоопределение Белоруссии. Мн., 1992.
  5. Кастрычнiцкая рэвалюцыя на Беларусi. Мн., 1995.