Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

КАЙГАРОДАЎ Аляксей Іванавіч

КАЙГАРОДАЎ Аляксей Іванавіч

Аляксей Іванавіч Кайгародаў (14.11.1881, г. Ноўгарад, Расія – 27.09.1951), кліматолаг і геафізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1947; чл.-кар. з 1936), доктар фізіка-матэматычных навук (1934), прафесар (1949).

Работы па даследаванні клімату, мікраклімату і сельскагаспадарчай метэаралогіі БССР. Распрацаваў рэкамендацыі тэрмінаў сяўбы і іншых сельскагаспадарчых работ для БССР. Даў класіфікацыю кліматам зямнога шара.

Аўтар звыш 50 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій.

Узнагароджаны медалямі.

Асноўныя працы:

  1. Клiматычны атлас Беларусi. Мн: Выд. БелНДІ сел. і ляс. гасп-кі, 1927.
  2. Клiмат БССР, Заходняй Беларусi i сумежных краiн. Мн.: Дзяржвыд БССР, 1933-1934. Т.1-2.
  3. Нарыс сельскагаспадарчых клiматычных умоў БССР. 2-е выд. Мн.: Дзяржвыд БССР, 1935.
  4. Естественная зональная классификация климатов земного шара. М.: Изд-во АН СССР, 1955.