Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

КЕДРОВ-ЗИХМАН Оскар Карлович

КЕДРАЎ-ЗІХМАН Аскар Карлавіч

Аскар Карлавіч Кедраў-Зіхман (31.12.1885, Рыга – 12.02.1964), аграхімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1931), акадэмік УАСГНІЛ (1935), акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957-1961). Доктар сельскагаспадарчых навук (1934), доктар хімічных навук (1936), прафесар (1923). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1940).

Асноўныя работы па вапнаванню кіслых глеб, вывучэнні ролі магнію ў вапнавых угнаеннях, ўплыву вапны на біялагічныя якасці насення, прымяненню мікраэлементаў пры вапнаванні глеб. Стварыў навуковыя асновы уліку біялагічных асаблівасцяў асобных культур пры вапнаванні глебы.

Аўтар каля 200 навуковых прац, у т. л. 8 манаграфій.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1954), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1944, 1949), "Знак Пашаны" (1940), медалямі.

Асноўныя працы:

  1. Вапнаванне глеба· БССР. Мн., 1951.
  2. Известкование почв и применение микроэлементов. М.: Сельхозгиз, 1957.
  3. Основные вопросы известкования дерново-подзолистых почв Советского Союза. М., 1957.