Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

КІСЯЛЕЎСКІ Леанід Іванавіч

КІСЯЛЕЎСКІ Леанід Іванавіч

Леанід Іванавіч Кісялеўскі (12.04.1927, Мінск – 08.10.1991), фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980; чл.-кар. з 1972), доктар фізіка-матэматычных навук (1970), прафесар (1971). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1978).

Работы па лазерна-плазменным сістэмах, тэхналогіі выкарыстання нізкатэмпературнай плазмы і лазераў, аўтаматызацыі спектраскапічныя вымярэнняў. Распрацаваў метады атрымання высокастабільнай плазмы. Пад яго кіраўніцтвам створаны спектральныя прыборы, якія ўжываліся для вывучэння высокатэмпературных працэсаў ва ўстаноўках новай тэхнікі, уключаючы працэсы ўваходу касмічных апаратаў у шчыльныя пласты атмасферы.< / p>

Аўтар больш за 200 навуковых прац і вынаходак.

Дзяржаўная прэмія БССР 1974 г., Дзяржаўная прэмія СССР 1991 г. за навуковыя дасягненні ў галіне фізікі.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1977), Кастрычніцкай рэвалюцыі (1981), медалямі.

Асноўныя працы:

  1. О гидродинамических уровнях для переходного слоя плазма-твердое тело. Минск, 1986 (совм. с С. Л. Мазуренко).