Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

КОНЕЎ Сяргей Васільевіч

Сяргей Васільевіч Конеў (19.01.1931, в. Локаць, Бранскай вобл., Расія – 21.10.2005), вучоны ў галіне малекулярнай і мембраннай біяфізікі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; чл.-кар. з 1989), доктар біялагічных навук (1968), прафесар (1969).

Ім выяўленая ультрафіялетавая флуарэсцэнцыя бялкоў, устаноўлены прырода і ўласцівасці флуарафораў, ацэнена эфектыўнасць міграцыі энергіі ў макрамалекуле. Выяўлены заканамернасці УФ-інактывацыі бялкоў: развіццё працэсу ад сінглетных узбуджаных станаў трыптафанілаў, залежнасць квантавага выхаду ад канфармацыі, з'ява фотахімічнай алатрапі. Выяўлена фотабіялагічная рэакцыя – фотадэблакаванне электрон-транспартнага ланцугу мітахондрый, інгібіраваннай цыянідам. Устаноўлена здольнасць бялкоў існаваць у некалькіх дыскрэтных канфармацыях, кааператыўна пераходзячых одно у другое ў фізіялагічным інтэрвале тэмператур. Абгрунтаваныя ўяўленні аб кааператыўных, генералізаваных структурных перабудовах біямембран і іх рэгулятарнай ролі. Выяўлена функцыянальна значнае дальнадзеяне паміж мембраннымі рэцэптарамі. Распрацавана цвердакаркасная вадкамазаічная мадэль біямембран. Выўлен ўдзел структурнай дынамікі мембран мітахондрый ў спалучэнні паміж электрон-транспартным ланцугом і сінтэзам АТФ. Выяўлены дыстанцыйны механізм рэгуляцыі высокапранікальных міжклеткавых кантактаў праз хвалю структурных перабудоў. Усталяваны новы біяфізічныя шлях рэгуляцыі проліфератыўнай актыўнасці мікробнай папуляцыі праз структурныя перабудовы мембран, ініцыяваныя дынамічнымі кантактамі. Вылучана канцэпцыя аб напружаных метастабільных станах мембран як значных рэгулятарных фактарах. Закладзены асновы азонабіялогіі клеткі і мембран. З выкарыстаннем азону распрацавана новая эфектыўная біятэхналогія атрымання АТФ з дрожджаў. Усталяваны механізм ацёку мозгу, як асноўнай прычыны смяротнасці пры мазгавых паталогіях (ішэмія, інсульт, механічныя траўмы, пухліны), У аснове якога ляжыць вызваленне нейратрансмітэраў з нервовай клеткі пры гіпаасматычным набраканні і іх накапленні ў сінаптычнай шчыліне.

Аўтар больш за 600 навуковых прац, у т.л. 13 манаграфій, 27 вынаходстваў.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1992 г. за цыкл работ "Люмінесцэнцыя бялкоў і яе выкарыстанне ў навуковых даследаваннях і практыцы".

Узнагароджаны медалямі.

Асноўныя працы:

  1. Электронно-возбужденные состояния биополимеров. Мн., 1965.
  2. Межклеточные контакты. Мн., 1977.
  3. Структурная лабильность биологических мембран и регуляторные процессы. Мн., 1987.
  4. Биомембрана: структура, ее рациональная подвижность, функции, регуляция // Биофизика живых систем: от молекулы к организму. Мн., 2002.