Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

КУХАРЧЫК Пётр Дзмітрыевіч

Пётр Дзмітрыевіч Кухарчык (н. 22.03.1945, в. Орда, Клецкага раёна, Мінскай вобласці), вучоны ў галіне радыёфізікі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994). Доктар тэхнічных навук (1988), прафесар (1990). Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2011).

Даследаванні ў галіне радыёгалаграфіі. Распрацаваў фізічныя асновы новага навуковага напрамку, звязанага з даследаваннем і распрацоўкай галаграфічных метадаў у радыё і ВК дыяпазонах электрамагнітных хваль. Распрацаваў метады і стварыў сістэмы для пераўтварэння малюнкаў інфрачырвонага і ЗВЧ дыяпазонаў ў бачныя. Прапанаваў новы падыход па фарміраванні і візуалізацыі радыёмалюнкаў. Выканаў шэраг работ па тэарэтычнаму і эксперыментальнаму даследаванню нетрадыцыйных метадаў фарміравання галаграм. Прапанаваў і рэалізаваў галаграфічныя схемы з часткова запоўненымі апертурамі, якія забяспечваюць высокую адрознівальную здольнасць і нізкі ўзровень шуму, а таксама метады рэгістрацыі ВК-выпраменьвання і павелічэння адчувальнасці рэгіструючых асяроддзяў. Распрацаваў тэарэтычныя асновы ўзаемадзеяння электрамагнітных хваль са штучнымі асяроддзямі, метады і алгарытмы запісу і апрацоўкі біямедыцынскіх і маўленчых сігналаў, створаны новыя радыёпаглынальныя матэрыялы. Пад яго навуковым кіраўніцтвам распрацаваны метады і створаны прыборы для вызначэння вільготнасці і масы дыэлектрычных матэрыялаў, укаранёныя на прадпрыемствах Беларусі і Расіі.

Аўтар больш за 170 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 42 вынаходстваў.

Асноўныя працы:

  1. Системы технического зрения. Принципы построения. Л.: Машиностроение, 1988 (в соавт.).
  2. Взаимодействие электромагнитных волн с искусственными средами // Избр. научные труды БГУ. 2001. №4.
  3. Development of nanodispersible film material absorbing microwave radiation // XII Int. Conference on Microwaves, Radar and Wireless Communications. Poland. 2000. Vol.3.
  4. Neural networks and tasks of biomedical signal segmentation // Proc. of IV Int. Workshop on Biosignal Interptetation BSI2002. Villa Olmo, Como, Italy, 24-26 June, 2002.