Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

МАЖЭЙКА Фама Фаміч

Фама Фаміч Мажэйка(н. в. Скураты, Івацэвіцкага р-на, Брэсцкай вобл., 07.10.1936 – 16.10.2018), хімік. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991), доктар хімічных навук (1989).

Навуковыя даследаванні ў галіне калоіднай хіміі і фізіка-хімічнай механікі. Распрацаваў навуковыя асновы рэгулявання калоідна-хімічных уласцівасцяў глініста-солевых дысперсій, якія ўтвараюцца пры вытворчасці калійных угнаенняў. Устанавіў заканамернасці і асаблівасці ўзаемадзеяння павярхоўна-актыўных рэчываў з гліністымі мінераламі ў канцэнтраваных растворах электралітаў. Укараніў на ПА "Беларуськалій" новыя рэагенты, якія павышаюць эфектыўнасць флатацыйнага працэсу атрымання калійных угнаенняў і паляпшаюць іх якасць. Вывучыў механізм атрымання кандэнсацыйна-крышталізацыйных структур у калійных угнаеннях. Распрацаваў новыя спосабы атрымання незлёжваюшчыхся, непыляшчых мінеральных угнаенняў і больш экалагічна чыстых, павольнарастваральных, грануляваных угнаенняў, спосабы атрымання з глініста-солевых адходаў вытворчасці калійных угнаенняў, каштоўных для народнай гаспадаркі матэрыялаў, а таксама эфектыўныя рэагенты-пылагасільнікі.

Аўтар больш за 520 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 198 вынаходак.

Дзяржаўная прэмія БССР 1990 г. за распрацоўку і ўкараненне тэхналогіі вытворчасці калійных угнаенняў з палепшанымі фізічнымі і аграхімічнымі ўласцівасцямі.

Асноўныя працы:

  1. Физикохимия селективной флотации калийных солей. Мн., 1983 (в соавт.).
  2. Производство, использование минеральных удобрений в БССР и проблемы охраны окружающей среды. Мн., 1988 (совм. с Н.П. Крутько).