Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

РОМАН Алег Уладзіслававіч

Алег Уладзіслававіч Роман (21.09.1925, г. Уладзівасток, Расія – 16.03.2013), вучоны ў галіне парашковай металургіі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991; чл.-кар. з 1989), доктар тэхнічных навук, прафесар (1972). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1976).

Работы па тэхналогіі металаў і розных канструкцыйных матэрыялаў, па тэорыі і практыцы прэсавання і фармавання металічных і неметалічных парашкоў, спосабам вырабу металакерамічную вырабаў. Устанавіў з'явы, якія вызначаюць заканамернасці плыні парашковага матэрыялу пры яго фармаванні і дэфармаванні, заканамернасці фарміравання уласцівасцяў на тэхналагічных аперацыях парашковай металургіі.

Аўтар больш за 350 навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій.

Дзяржаўная прэмія БССР 1980 г. за распрацоўку і ўкараненне ў народную гаспадарку новых порыстых матэрыялаў і вырабаў на аснове металічных парашкоў. Міжнародная прэмія імя Дж. Неру 1992 г., Міжнародная прэмія індыйскай асацыяцыі парашковай металургіі 2002

г.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986), Дружбы народаў( 1981), медалём Францыска Скарыны (1995), іншымі медалямі.

Асноўныя працы:

  1. Обработка металлов резанием и станки. Мн.: Вышэйшая школа, 1970 (совм. с А.А. Левенцовым, И.Ф. Шелковским).
  2. Справочник по порошковой металлургии: Порошки, материалы, процессы. Мн.: Беларусь, 1988 (совм. с И.П. Габриеловым).
  3. Актуальные проблемы порошковой металлургии. М.: Металлургия, 1990 (в соавт.).