Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ШЫРОКАЎ Аляксандр Міхайлавіч

Аляксандр Міхайлавіч Шырокаў (14.09.1924, в. Зааўраг, Кіраўскай вобл., Расія – 14.10.2003), вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і тэорыі інфармацыі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1977), доктар тэхнічных навук (1972), прафесар (1973). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1975). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Навуковыя працы ў галіне тэхнічнай кібернетыкі: тэорыя надзейнасці і эксплуатацыі складаных радыёэлектронных сістэм, сістэмны аналіз, ацэнка і забеспячэнне якасці складаных сістэм. Атрымаў вынікі ў галіне вызначэння заканамернасцяў эвалюцыі складаных тэхнічных сістэм і распрацоўкі метадаў ацэнкі характарыстык якасці складаных тэхнічных сістэм на ранніх этапах.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у т.л. 5 манаграфій, 12 вынаходстваў.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі (1945, 1965), Айчыннай вайны II ступені (1985), "За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР" II ступені (1977), медалямі.

Асноўныя працы:

  1. Основы надежности и эксплуатации электронной аппаратуры. Мн., 1965.
  2. Надежность радиоэлектронных устройств. М., 1972.
  3. Основы теории комплектования. Мн., 1987.