Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

СІДАРОВІЧ Яўген Антонавіч

Яўген Антонавіч Сідаровіч (10.03.1928 – 25.01.2017) нарадзіўся ў г.п. Беразіно, Мінскай вобл., вучоны ў галіне экалагічнай фізіялогіі раслін, батанікі, аховы навакольнага асяроддзя. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), доктар біялагічных навук (1985), прафесар (1992). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).

Навуковыя даследаванні ў галіне фізіялогіі, экалогіі раслін і аховы навакольнага асяроддзя, інтрадукцыі раслін. Распрацаваў асновы эколага-фізіялагічнага маніторынгу раслін і аптымізацыі тэхнагеннага асяроддзя буйных прамысловых цэнтраў Беларусі сродкамі азелянення, устанавіў асноўныя заканамернасці ўплыву прамысловых палютантаў на энергетычныя параметры біяпрадукцыйнага працэсу раслін і іх рэакцыю на тэхнагенныя нагрузкі. Вывучыў заканамернасці адаптацыягенэза драўняных раслін ва ўмовах техногенеза. Выявіў фізіёлага-біяхімічныя крытэрыі ранняй дыягностыкі пашкоджання і прагназавання стану жыццядзейнасці раслін на тэрыторыях, схільных ўплыву прамысловага забруджвання. Выканаў даследаванні па выкарыстанні інтрадукаваных і мясцовых драўняных раслін у якасці біяіндыкатараў забруджвання паветранага басейна прамысловымі палютантамі. Устанавіў адаптацыйныя магчымасці і фітаіндыкацыйную значнасць раслінных комплексаў у прамыслова развітых раёнах Беларусі, распрацаваў матэматычную мадэль прадукцыйнага працэсу іглічных экасістэм.

Аўтар больш за 450 навуковых прац, у т.л. 30 манаграфій, 6 патэнтаў, 7 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы.

Дзяржаўная прэмія БССР у галіне навукі і тэхнікі 1978 г. за цыкл работ "Эксперыментальныя даследаванні прыродных раслінных комплексаў запаведных тэрыторый Беларусі".

Узнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны" (1976), медалём Францыска Скарыны (1998), іншымі медалямі.

Асноўныя працы:

  1. Техногенное загрязнение лесных экосистем Беларуси. Мн.: Наука и техника, 1995 (в соавт.).
  2. Радиационно-тепловой режим лесов Беларуси в условиях техногенной среды. Мн.: Хата, 1997 (в соавт.).
  3. Экологическая физиология хвойных пород Беларуси в техногенной среде. Мн.: Белорусская наука, 1998 (в соавт.).
  4. Промышленные загрязнения, оценка состояния и оптимизация природной среды городских экосистем. Мн.: Белорусская наука, 2007 (в соавт.).