Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

СКАРАПАНАЎ Сцяпан Гардзеевіч

Сцяпан Гардзеевіч Скарапанаў (07.11.1910, в. Бацвінава, Чачэрскага р-на, Гомельскай вобл. – 11.06.1999), вучоны ў галіне земляробства і меліярацыі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1961), акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959–1961), акадэмік УАСГНІЛ (1972), Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (1991), Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992), замежны член Акадэміі сельскагаспадарчых навук ГДР (1974–1989), доктар сельскагаспадарчых навук (1961), прафесар (1962). Ганаровы прафесар БСГА (1980). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Працы па праблемах агульнага земляробства, меліярацыі і лугаводства. Даследаваў тэхналагічныя асновы і практычныя прыёмы асваення і выкарыстання тарфяных глебаў, прапанаваў канцэпцыю меліярацыі зямель і аховы навакольнага асяроддзя, распрацаваў тэорыю і практыку пашыранага ўзнаўлення ўрадлівасці глеб, даследаваў сацыяльна-экалагічныя наступствы інтэнсіфікацыі земляробства.

Аўтар больш за 600 навуковых і навукова-папулярных прац, у тым ліку 15 манаграфій.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1966, 1971), Кастрычніцкай рэвалюцыі (1973), Чырвонага Сцяга (1942), Чырвонай Зоркі (1943), Айчыннай вайны I ступені (1944, 1985), "Знак Пашаны" (1958), Дружбы народаў (1980), медалём Францыска Скарыны, медалямі. Узнагароджаны Залатым медалём УАСГНІЛ імя У.І. Вільямса (1974), медалём Польскай акадэміі навук імя М. Ашчапоўскага (1995), медалём Акадэміі сельскагаспадарчых навук ГДР імя Э. Баура (1975).

Асноўныя працы:

  1. Осушение и сельскохозяйственное освоение болот в Белоруссии. 2 изд. М., 1956 (совм. с А.Ф. Печкуровым, Б.Б. Бельским).
  2. Освоение и использование торфяно-болотных почв. Мн., 1961.
  3. Мелиорация земель и охрана окружающей среды. Мн., 1982 (совм. с В.Ф. Карловским, В.С. Брезгуновым).
  4. Расширенное воспроизводство плодородия торфяных почв. М., 1987 (совм. с В.С. Брезгуновым, Н.В. Акуликом).
  5. Избранные труды. Мн.: Беларуская навука, 2010.