Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

СТАРАЖОЎ Мікалай Васільевіч

Мікалай Васільевіч Старажоў (08.08.1934, с. Стары Вышкаў, Навазыбкаўскага раёна, Бранскай вобл., Расія – 09.08.2004), юрыст. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), доктар юрыдычных навук (1978), прафесар (1985). Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (2000).

Навуковыя працы ў галіне аграрнага, зямельнага і экалагічнага права, часткова канстытуцыйнага права. Даследаваў праблемы развіцця і ўдасканалення аграрнага, зямельнага і экалагічнага права, прававога становішча сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, забеспячэння зямельна-аграрнай рэформы, удасканалення выбарчай сістэмы Рэспублікі Беларусь. Адзін з аўтараў "Гісторыі дзяржавы і права Беларускай ССР" (т. 1-2, 1970–1976). Прымаў удзел у распрацоўцы Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб Зямлі, Закона "Аб праве ўласнасці на зямлю", Закона "Аб прававым рэжыме тэрыторый, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС", Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і інш. З 2003 г. член расійска-беларускай камісіі па распрацоўцы праекта Канстытуцыйнага Акта Саюзнай дзяржавы.

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у т.л. 6 манаграфій.

Узнагароджаны медалём.

Асноўныя працы:

  1. Правовое положение колхоза на современном этапе. Мн., 1975.
  2. Правовой режим мелиорированных земель. Мн., 1986.
  3. Правовое обеспечение земельно-аграрной реформы в Республике Беларусь (совм. с И.П. Кузьмич) // Выбраныя навуковыя працы Беларускага Дзяржаўнага унiверсiтэта. У 7 т. III том. Юрыспрудэнцыя. Эканомiка. Мiжнародныя адносiны. Мн., 2001.
  4. Природоохранное законодательство Республики Армения, Республики Беларусь и Российской Федерации: Современное состояние и оценка выполнения экологических требований в других отраслях законодательства (в соавт.). М., 2001.
  5. Правовые проблемы создания Союзного государства // К 10-летию образования Содружества Независимых Государств: итоги и перспективы. Материалы круглого стола. Минск. 18 декабря 2001. Мн., 2002.
  6. Аграрное право Республики Беларусь. Общая часть. Курс лекций. Мн., 2003 (совм. с И.П. Кузьмич).