Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

СТРАЛЮК Мар'ян Іванавіч

Мар'ян Іванавіч Стралюк(06.01.1938, в. Мохавічы, Лідскага р-на, Гродзенскай вобл. – 25.08.2000), вучоны ў галіне энергетыкі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989), доктар тэхнічных навук (1986), прафесар (1987).

Працы па тэорыі і практыцы даследаванні электрадынамічнай устойлівасці токаправодных канструкцый. Ім распрацаваны тэорыя і метады разліку электрадынамічных намаганняў у прасторавых токаправодных сістэмах адвольнай канфігурацыі. З яго ўдзелам распрацавана тэорыя дынамікі токаправодных канструкцый з гнуткімі правадамі пад уздзеяннем электрадынамічных сіл ад токаў кароткага замыкання і кліматычных фактараў асяроддзя.

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 3 вынаходстваў.

Узнагароджаны медалём.

Асноўныя працы:

  1. Расчет электродинамических усилий в системе произвольно расположенных прямолинейных проводников // Электричество. 1976. №5.
  2. Расчет электродинамических усилий в системе произвольно расположенных винтообразных проводников // Там же. 1981. №5.
  3. Расчет электродинамической стойкости гибких шин ОРУ с учетом климатических условий // Известия вузов и энергообъединений СНГ. Энергетика. 1994. №5-6.