Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

СУРТА Іван Захаравіч

СУРТА Іван Захаравіч
3-й прэзідэнт НАН Беларусі

Іван Захаравіч Сурта (22.11.1893, в. Бяседавічы, Хоцімскага р-на, Магілёўскай вобл. – 20.12.1937), педагог, дзяржаўны дзеяч БССР. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1936).

— Скончыў 2-гі Маскоўскі универститет (1918), Інстытут чырвонай прафесуры (1932).
— У 1918 – 1920 гг. на партыйнай і савецкай працы ў Беларусі, у 1920 – 1926 гг. у органах ВЧК і ОГПУ. У 1933 г. намеснік наркама асветы БССР, у 1933 – 1936 гг. наркам аховы здароўя БССР.
— У 1932 – 1933 гг. віцэ-прэзідэнт, у 1936 – 1937 гг. прэзідэнт АН БССР.
— У 1935 – 1937 гг. член ЦВК БССР, у 1936 – 1937 гг. кандыдат у члены, член Прэзідыума ЦВК БССР.
— Арыштаваны ў 1937 г. і прысуджаны да выключнай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Навуковыя працы па пытаннях метадалогіі і гісторыі прыродазнаўства.

Асноўныя працы:

  1. Натуральна-гiстарычны матэрыялiзм (манiзм) у святле марксiзма-ленiнiзма // Запiскi Беларускай Акадэмii навук. 1934. Кн.3 (в соавт.).
  2. I.П.Паўлаў i яго вучэнне // Запiскi Акадэмii навук БССР. 1936. Кн.5.
  3. Ампер // Запiскi Акадэмii навук БССР. 1936. Кн.6 (в соавт.).