Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ВАЛАДЗЬКО Леанід Вікенцьевіч

ВАЛАДЗЬКО Леанід Вікенцьевіч

Леанід Вікенцьевіч Валадзько (02.01.1928, в. Баравое, Дзяржынскага р-на, Мінскай вобл. – 29.09.1978), фізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1977; чл.-кар. з 1969), доктар фізіка-матэматычных навук (1966), прафесар (1967). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971).

Працы па малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Атрымаў шэраг важных вынікаў па ўплыву паміжмалекулярнага ўзаемадзеяння на діхраізм, палярызацыю і кінетыку люмінесцэнцыі крышталяў уранілавых злучэнняў, на дынамічнае рассейванне святла, аптычную актыўнасць і інфрачырвоны діхраізм вадкіх крышталяў, на працэсы стварэння прасторавых структур і электраправоднасць прадуктаў полікандэнсацыі фенолаў. Распрацаваў метады і прыборы кантролю дэфармацыі рабочых элементаў і мадулятараў дыхтоўнасці цвёрдацельных лазераў, статыстычнай рэгістрацыі кінетыкі люмінесцэнцыі ў нанасекундным дыяпазоне, вадкакрысталічныя індыкатары размеркавання выпраменьвання лазераў у інфрачырвоным дыяпазоне.

Аўтар больш за 120 навуковых прац, 14 вынаходак.

Дзяржаўная прэмія БССР 1974 г. за даследаванні пабудовы вадкіх крышталёў метадам інфрачырвонага діхраізма.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), Дружбы народаў (1977), медалямі.

Асноўныя працы:

  1. Ураниловые соединения: Спектры, строение. Мн.: Изд-во БГУ, 1981 (в соавт.).
  2. Поляризованная люминесценция кристаллов ураниловых соединений при температуре жидкого гелия // Изв. АН СССР. Сер. физич. 1975. Т.39, №11 (в соавт.).
  3. Изучение ИК дихроизма колебательных полос жидких кристаллов в различных фазовых состояниях (совм. с Н.Р.Последовичем) // Журн. прикладной спектроскопии. 1977. Т.27. Вып.4.