Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ВАЦЯКОЎ Веніямін Іосіфавіч

ВАЦЯКОЎ Веніямін Іосіфавіч

Веніямін Іосіфавіч Вацякоў (н. 01.08.1921, г. Бугуруслан, Арэнбургскай вобл., Расія – 18.05.2014), вучоны-вірусолаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1995), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1978), акадэмік Расійскай акадэміі медыцынскіх навук( 1991), доктар медыцынскіх навук (1965), прафесар (1966). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Работы па хіміятэрапіі вірусных інфекцый, комплексным вывучэнні клешчавога энцэфаліту, ліквідацыі поліяміеліту, ўдасканаленні прафілактычных прэпаратаў супраць воспы, шаленства, герпесу, клешчавога энцэфаліту, грыпу, ВІЧ інфекцыі, туберкулёзу і інш. Аўтар вынаходак па вірусных інгібітараў, вакцына-сыроватачным і імунабіялагічных прэпаратаў. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана тэхналогія і наладжана вытворчасць айчынных спажыўных асяроддзяў для культур клетак і шэрагу лячэбна-прафілактычных прэпаратаў (цэліаза, антылімфацытарны імунаглабулін і інш.). Аўтар навуковага адкрыцця "З'ява рэгуляцыі гіперпаразітызму імунітэтам пазваночных".

Аўтар больш 770 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій, 103 вынаходак.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 2002 г. за цыкл работ "Новыя тэхналогіі прафілактычнай і экалагічнай медыцыны (метады ацэнкі рызыкі ўплыву шкодных фактараў на здароўе насельніцтва, сацыяльна-гігіенічны маніторынг, прынцыпы і сістэма біябяспекі), ліквідацыя эпідэмічнага захворвання масавых інфекцый, папярэджанне імуназалежнай паталогіі".

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені( 1985), Чырвонай Зоркі (1945), "Знак Пашаны" (1961, 1966), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1981), медалямі.

Асноўныя працы:

  1. Западный клещевой энцефалит. Мн.: Беларусь, 1978 (совм. с И.И.Протасом, В.М.Ждановым).
  2. Амиотрофический лейкоспонгиоз. Мн.: Беларусь, 1990 (в соавт.).
  3. Генерализованная герпетическая инфекция: факты и концепция. Мн.: Навука і тэхніка, 1992 (в соавт.).
  4. Клещевые энцефалиты Евразии (вопросы экологии, молекулярной эпидемиологии, нозологии, эволюции). Новосибирск: Наука, 2002 (совм. с В.И.Злобиным, Н.П.Мишаевой).