Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ЯШЧАРЫЦЫН Пётр Іванавіч

Пётр Іванавіч Яшчарыцын (30.06.1915, г. Людінава, Калужскай вобл., Расія – 05.09.2005), вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1974; чл.-кар. з 1969), доктар тэхнічных навук (1963), прафесар (1964). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1972). Ганаровы доктар Славацкай вышэйшай тэхнічнай школы (1976) і Беларускай політэхнічнай акадэміі (1995).

Работы па пытаннях уплыву тэхналагічнай спадчыннасці на эксплуатацыйныя ўласцівасці дэталяў машын, тэхналогіі машынабудавання, удасканалення фінішных аперацый механічнай апрацоўкі дэталяў, тэхналогіі вытворчасці падшыпнікаў качэння, надзейнасці транспартных прылад аўтаматычных ліній.

Аўтар больш за 550 навуковых прац, у т.л. 27 манаграфій.

Дзяржаўная прэмія БССР 1978 г. за арганізацыю вытворчасці гідраўлічнага абсталявання высокага тэхнічнага ўзроўню на базе ўкаранення комплексу навукова-тэхнічных і арганізацыйных мерапрыемстваў на Гомельскім вытворчым аб'яднанні "Гідрааўтаматыка".

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1971), Кастрычніцкай рэвалюцыі (1975), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1967), Дружбы народаў (1985), медалямі.

Асноўныя працы:

  1. Надежность транспортных устройств автоматических линий. Мн., 1966 (совм. с В.С. Мадорским).
  2. Основы технологии механической обработки и сборки в машиностроении. Мн.: Вышэйшая школа, 1974.
  3. Скоростное внутреннее шлифование. Мн.: Наука и техника, 1980 (в соавт. с И.П. Караимом).
  4. Чистовая обработка деталей в машиностроении. Мн.: Вышэйшая школа, 1983 (с соавт. с А.Н. Мартыновым).
  5. Технологические основы обработки изделий в магнитном поле. Мн.: ФТИ, 1997 (в соавт.).
  6. Теория резания. 2 изд. Мн.: Новое знание, 2006 (в соавт.).
  7. Основы проектирования технологических комплексов в машиностроении. Мн.: Технопринт, 2006 (в соавт.).
  8. Основы резания материалов. Мн.: БГАТУ, 2008 (с соавт. с В.Д. Ефремовым).