Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ПАНІН Віктар Яўгенавіч

Віктар Яўгенавіч Панін (н. 10.11.1930, г. Семіпалацінск, Казахстан) – вучоны ў галіне фізікі трываласці і матэрыялазнаўства. Замежны член НАН Беларусі (2000). Акадэмік АН СССР (1987; чл.-кар. з 1981), Расійскай АН (1991), замежны член НАН Украіны (2009), доктар фізіка-матэматычных навук (1968), прафесар (1971). Ганаровы доктар Томскага дзяржаўнага універсітэта (2000). Ганаровы работнік вышэйшай прафесійнай адукацыі Расійскай Федэрацыі (2000). Ганаровы грамадзянін г. Томска (2000).

Навуковыя даследаванні ў галіне механікі дэфармаванага цвёрдага цела, фізікі трываласці і пластычнасці, матэрыялазнаўства. Распрацоўвае новы навуковы напрамак – фізічная мезамеханика матэрыялаў, які дазваляе звязаць механікі суцэльны асяроддзя (макраўзровень), фізіку пластычнай дэфармацыі (мікраўзровень) і фізічнае матэрыялазнаўства. Сфармуляваў і абгрунтаваў асноватворныя прынцыпы фізічнай мезамеханікі.

Аўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 12 манаграфій, 39 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН ім. Акадэміка В.А. Капцюга (2002) за цыкл работ "Aізічная мезамеханіка і новыя ўяўленні аб кантактным разбурэнні градыентных матэрыялаў: распрацоўка тэхналогій павярхоўнай інжынерыі матэрыялаў канструкцый".

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1981, 1986), «За заслугі перад Айчынай» I (2007) і IV (1998) ступеняў, медалямі.

Асноўныя працы:

  1. Структурные уровни деформации твердых тел. Новосибирск, 1985 (в соавт.).
  2. Физическая мезомеханика и компьютерное конструирование материалов : в 2 т. Новосибирск, 1995 (в соавт.).
  3. Поверхностные слои нагруженных твердых тел как мезоскопический структурный уровень деформации // Физ. мезомеханика. 2001. Т. 4, № 3 (в соавт.).