Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Прэзідэнты, старшыні Прэзідыума НАНБ з 1928 года

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Прэзідэнты, старшыні Прэзідыума НАНБ з 1928 года



Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі ў 2010-2012 гг.
РУСЕЦКІ Анатолій Максімавіч


Анатолій Максімавіч Русецкі (н. 14.02.1951, г. Барысаў Мінскай вобласці), вучоны ў галіне электроннай тэхнікі. Доктар тэхнічных навук (2000), прафесар (2004).

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1973). З 1973 г. канструктар, вядучы канструктар Спецыялізаванага канструктарскага тэхналагічнага бюро з доследнай вытворчасцю Інстытута фізікі АН БССР, з 1977 г. вядучы інжынер Мінскага філіяла Маскоўскага канструктарска-тэхналагічнага бюро, затым вядучы канструктар Асобага канструктарскага бюро "Імпульс" Міністэрства радыёпрамысловасці СССР. З 1981 г. вядучы інжынер, начальнік сектара Канструктарскага бюро дакладнага электроннага машынабудавання НВА "Планар", галоўны інжынер, дырэктар завода "Электронмаш" пры КБТЭМ НВА "Планар", прэзідэнт дзяржаўнага навукова-вытворчага канцэрна дакладнага машынабудавання "Планар" - дырэктар завода "Электронмаш". З 1997 г. намеснік, з 2002 г. першы намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь. У 2002-2003 гг. Старшыня Камітэта па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 2003-2009 гг. Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь. З снежня 2009 г. дырэктар дзяржаўнай навуковай установы "Інстытут цепла- і масаабмену імя А.В.Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі". З снежня 2010 г. па кастрычнік 2012 г. Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, член Урада Рэспублікі Беларусь. З кастрыніка 2012 г. намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Аўтар больш за 70 навуковых прац, 12 аўтарскіх пасведчанняў.

Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі 1996 г.

Узнагароджаны медалямі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя працы:
1. Координатные позиционеры гибких производственных систем для электронного машиностроения. Мн.: 1998.
2. Теория построения прецизионных механизмов оборудования производства электронной техники. Мн.: ГНПКТМ "Планар", 1999 (в соавт.).
3. Оптимизационное проектирование прецизионных координатных систем и механизмов оборудования производства электронной техники. Мн.: НПО "Интеграл", 1999 (в соавт.).
4. Технология и техника прецизионного лазерного модифицирования твердотельных структур. Мн.: Технопринт, 2002 (в соавт.).
5. Проектирование и производство РЭС. Мн.: БГУИР, 2006 (в соавт.).
6. Технологические процессы и системы в микроэлектронике: плазменные, электронно-ионно-лучевые, ультразвуковые. Мн.: Бестпринт, 2009 (в соавт.).

Літаратура:
1. Анатолий Максимович Русецкий (К 60-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Сер. фіз.-тэхн. навук. 2011, №3.

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Прэзідэнты, старшыні Прэзідыума НАНБ з 1928 года / Да пачатку старонкі