Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Навіны

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

RSS

08.09.2017

Cостоялось заседание организационного комитета по подготовке и проведению II Съезда ученых Республики Беларусь

В НАН Беларуси состоялось заседание организационного комитета по подготовке и проведению II Съезда ученых Республики Беларусь под председательством Председателя Президиума НАН Беларуси – заместителя председателя организационного комитета академика Владимира Гусакова. В мероприятии приняли участие члены оргкомитета, руководство НАН Беларуси, Государственного комитета по науке и технологиям, представители министерств и ведомств страны.

08.09.2017

Адбылася нарада па падрыхтоўцы навукова-папулярнага шматтомнага друкаванага выдання “Рэспубліка Беларусь - 25 гадоў стварэння і здзяйсненняў”

У НАН Беларусі адбылася нарада па падрыхтоўцы навукова-папулярнага шматтомнага друкаванага выдання “Рэспубліка Беларусь – 25 гадоў стварэння і здзяйсненняў”. Мерапрыемства праводзілася пад кіраўніцтвам сустаршыняў агульнай рэдкалегіі – Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча і Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова. У нарадзе прынялі ўдзел кіраўнікі навуковых арганізацый НАН Беларусі, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў краіны, адказныя за тамы, асобныя раздзелы і тэмы, аўтары.

07.09.2017

Дзесяць стагоддзяў гісторыі горада Мінска абмяркоўваюць на канферэнцыі Інстытута гісторыі НАН Беларусі

7-8 верасня 2017 г. Нацыянальная акадэмія наук Беларусі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі і Інстытут гісторыі НАН Беларусі праводзяць Міжнародную навуковую канферэнцыю “Мінск і мінчане: Дзесяць стагоддзяў гісторыі (да 950-годдзя горада)”.

07.09.2017

У НАН Беларусі пачала работу юбілейная канферэнцыя “Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў”

7 верасня 2017 года адбылося ўрачыстае адкрыццё Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў”. Арганізатарам канферэнцыі з’яўляецца ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”. Форум прысвечаны 60-годдзю з дня стварэння Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі.

06.09.2017

Вынікі і перспектывы развіцця энтамалогіі ва Усходняй Еўропе абмяркуюць на канферэнцыі ў НАН Беларусі

6-8 верасня 2017 года Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб’яднанне “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах” праводзіць II Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Вынікі і перспектывы развіцця энтамалогіі ва Усходняй Еўропе”.

06.09.2017

Савет маладых вучоных НАН Беларусі запрашае да ўдзелу ў XIV Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Моладзь у навуцы-2.0'17”

Савет маладых вучоных НАН Беларусі запрашае прыняць удзел маладых вучоных (у тым ліку студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў) у XIV Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Моладзь у навуцы-2.0'17” (30 кастрычніка-2 лістапада 2017, Мінск).

06.09.2017

9-10 верасня адбудзецца V Злёт маладых вучоных НАН Беларусі

9-10 верасня на базе ДАЛ “Фатон” адбудзецца V Злёт маладых вучоных НАН Беларусі, прымеркаваны да Года навукі.
У рамках Злёту пройдуць псіхалагічныя трэнінгі, інтэлектуальныя гульні, майстар-класы па кітайскіх іерогліфах, семінар 10-разовага чэмпіёна Свету па тайскім боксе Аляксея Ігнашова і многае іншае.

05.09.2017

Адбылася прэс-канферэнцыя “Аб Міжнародным форуме “Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў”

5 жніўня 2017 года ў Прэс-цэнтры УП “БелТА” адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Аб Міжнародным форуме “Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Лакотка Аляксандр Іванавіч - дырэктар ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”, акадэмік НАН Беларусі; Жук Валерый Іванавіч - дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі; Юўчанка Надзея Аляксандраўна - загадчыца аддзела музычнага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі; Карпілава Антаніна Аляксееўна - загадчыца аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт; Ярмалінская Вераніка Мікалаеўна - загадчыца аддзела тэатральнага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі; Гурко Аляксандра Уладзіміраўна - загадчыца аддзела народазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі.

01.09.2017

У НАН Беларусі адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня ведаў

Нацыянальная акадэмія навук штогодна прымае на працу 300–350 выпускнікоў ВНУ і магістрантаў. Пра гэта сёння на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным пачатку новага навучальнага года ў Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі, паведаміў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў. Уладзімір Гусакоў падкрэсліў, что “сёння Акадэмія навук – не ўзроставая арганізацыя. Сярэдні ўзрост беларускіх вучоных – каля 45 гадоў. Амаль трэць вучоных НАН Беларусі – моладзь”. Гаворачы пра прынцыпы кіраўніцтва Акадэміі ў падрыхтоўцы маладых вучоных, Уладзімір Гусакоў адзначыў, што Нацыянальная акадэмія навук сама рыхтуе высокапрафесійных вучоных. Таленавітыя маладыя даследчыкі знаходзяць падтрымку ў сваіх пачынаннях. Яны замацаваны за вядучымі вучонымі краіны, у іх ёсць магчымасць працаваць у перадавых лабараторыях навуковых арганізацый НАН Беларусі, удзельнічаць у буйных міжнародных навуковых форумах. Для маладых вучоных прадугледжана сістэма даплат, а таксама існуюць розныя прэміі. У тых, хто паспяхова абараніў дысертацыі, ёсць выдатныя магчымасці для кар’еры.

31.08.2017

НАН Беларусі ўпершыню арганізуе Міжнародную выстаўку беларускіх навукова-тэхнічных распрацовак у Каралеўстве Саудаўская Аравія

У адпаведнасці з рэспубліканскім планам мерапрыемстваў па правядзенні ў 2017 годзе Года навукі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі ўпершыню арганізуе ў г. Эль-Рыяд (Каралеўства Саудаўская Аравія) Міжнародную выстаўку беларускіх навукова-тэхнічных распрацовак. Выстаўка пройдзе з 23 па 24 кастрычніка 2017 г. у Навукова-тэхнічным цэнтры імя Караля Абдулазіза.

30.08.2017

Адбылася прэс-канферэнцыя па развіцці біятэхналогій у Беларусі

30 жніўня 2017 года ў прэс-цэнтры УП “БелТА” адбылася прэс-канферэнцыя на тэму “Ключавыя напрамкі развіцця біятэхналогій у Беларусі. Новыя распрацоўкі і іх прымяненне”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Эмілія Каламіец, генеральны дырэктар ГНПА “Хімічны сінтэз і біятэхналогіі”, дырэктар ДНУ “Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі”, Валянціна Лемеш, дырэктар ДНУ “Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі” і Наталля Пшыбытка, намеснік дырэктара па навуковай рабоце ДНУ “Інстытут біяфізікі і клетачнай індустрыі НАН Беларусі”. Кіраўнікі навуковых арганізацый расказалі прадстаўнікам сродкаў масавай інфармацыі аб працы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў галіне біятэхналогій і пра новыя распрацоўкі вучоных у гэтай галіне.

30.08.2017

У НАН Беларусі адбыліся перагаворы з членамі парламенцкай дэлегацыі Рэспублікі Судан

30 жніўня 2017 года адбыліся перагаворы кіраўніцтва НАН Беларусі з членамі парламенцкай дэлегацыі на чале са Старшынёй Нацыянальнай асамблеі Рэспублікі Судан Ібрагімам Ахмед Амерам. Былі абмеркаваны перспектывы развіцця беларуска-суданскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж арганізацыямі НАН Беларусі і Судана.

30.08.2017

НАН Беларусі і Алфёраўскі фонд аб’яўляюць аб правядзенні конкурсу 2017 года на атрыманне прэміі для маладых вучоных

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Фонд падтрымкі адукацыі і навукі (Алфёраўскі фонд) аб’яўляюць аб правядзенні конкурсу 2017 года на атрыманне прэмій НАН Беларусі і Алфёраўскага фонду для маладых вучоных (да 35 гадоў па стане на 1 студзеня конкурснага года) за лепшую навукова-даследчую працу (асобную навуковую працу ці сукупнасць аб’яднаных адной тэматыкай прац).

29.08.2017

Прадстаўнікі НАН Беларусі ўдастоены дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў Указ № 303 ад 25 жніўня 2017 г. “Аб узнагароджанні”. Рад кіраўнікоў і работнікаў устаноў і прадпрыемстваў узнагароджаны за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у вытворчасць звышцяжкай кар’ернай тэхнікі, развіццё аптычнага прыборабудаўніцтва, лёгкай прамысловасці, чыгуначнага транспарту і сельскай гаспадаркі, значныя дасягненні ў сферы аховы здароўя, нацыянальнай журналістыкі, навуковай дзейнасці, адукацыі, культуры і мастацтва.

29.08.2017

Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена прадстаўнікам НАН Беларусі

Распараджэннем №136рп ад 24 жніўня 2017 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка аб’явіў падзяку за шматгадовую плённую навуковую дзейнасць, істотны асабісты ўклад у развіццё аграхімічных даследаванняў і актуальных напрамкаў біятэхналогій, генетыкі і селекцыі раслін, падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў галоўнаму вучонаму сакратару Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандру Уладзіміравічу Кільчэўскаму і дырэктару рэспубліканскага навуковага даччынага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут глебазнаўства і аграхіміі” Віталію Вітальевічу Лапе.

29.08.2017

Урачыстасці, прысвечаныя Дню ведаў, пройдуць у ЦНБ імя Якуба Коласа НАН Беларусі

1 верасня 2017 года (пятніца) у 10.00 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа (г. Мінск, вул. Сурганава, 15) пройдуць урачыстасці, прысвечаныя Дню ведаў. Арганізатар мерапрыемства – Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі. Перад магістрантамі выступіць кіраўніцтва НАН Беларусі, кіраўнікі навуковых арганізацый, вядучыя вучоныя краіны. Прагучыць і першая лекцыя – “Уводзіны ў навуку”. Першага верасня ў Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі пачнуць вучобу па 9 спецыяльнасцях 110 магістрантаў.

25.08.2017

НАН Беларусі наведала дэлегацыя Міністэрства навукі, тэхналогій і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Куба

25 жніўня 2017 года у НАН Беларусі адбыліся перагаворы кіраўніцтва НАН Беларусі з дэлегацыяй Міністэрства навукі, тэхналогій і навакольнага асяроддзя Рэспублікі Куба на чале з намеснікам міністра навукі, тэхналогій і навакольнага асяроддзя Кубы Даніла Алонса Медэрасам. Як адзначыў у ходзе сустрэчы Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, НАН Беларусі надае асаблівае значэнне развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Кубай. “У вас маецца значны навуковы патэнцыял. Навука Кубы актыўна развіваецца. Многія навуковыя інтарэсы Беларусі і Кубы супадаюць. Але наша супрацоўніцтва з’яўляецца недастатковым”, падкрэсліў Уладзімір Гусакоў.

24.08.2017

Прадстаўнікі расійскіх і саюзных СМІ наведалі ДНУ “Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны”

24 жніўня 2017 года прадстаўнікі расійскіх і саюзных сродкаў масавай інфармацыі наведалі дзяржаўную навуковую ўстанову «Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў – Сосны», дзе сустрэліся з вучонымі-атамшчыкамі НАН Беларусі. Гэты візіт адбыўся ў рамках прэс-тура “Узаемадзеянне Беларусі і Расіі ў сферы ядзернай энергетыкі”, арганізатарам якога выступілі: Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы, Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь і Міжнароднае інфармацыйнае Агенцтва “Расія сёння” пры падтрымцы Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

24.08.2017

НАН Беларусі праводзіць адкрыты конкурс навукова-тэхнічных праектаў заданняў галіновай навукова-тэхнічнай праграмы

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку распрацоўкі і выканання навукова-тэхнічных праграм, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь “Аб зацвярджэнні палажэння аб парадку распрацоўкі і выканання навукова-тэхнічных праграм і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іх асобных палажэнняў” ад 31 жніўня 2005 г. № 961, Нацыянальная акадэмія навук праводзіць адкрыты конкурс навукова-тэхнічных праектаў заданняў галіновай навукова-тэхнічнай праграмы “Інаваццыйныя тэхналогіі і тэхніка”, 2017 – 2020 гады (далей – ГНТП “Інавацыйныя тэхналогіі і тэхніка”), якая ўключае падпраграмы “Нанатэхналогіі” і “Адытыўныя тэхналогіі”, накіраванай на стварэнне і асваенне ў вытворчасці перадавых адытыўных тэхналогій, нанатэхналагічных вытворчасцей з тэхналогіямі VI тэхналагічнага ўкладу з мэтай павышэння тэхнічнага ўзроўню і канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі і павелічэння яе экспартнага патэнцыялу.

23.08.2017

Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Кітайскі інстытут развіцця заключылі пагадненне аб навуковым супрацоўніцтве

22 жніўня 2017 года Інстытут эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі наведала дэлегацыя Кітайскага інстытута развіцця і СЗАТ “Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка”. Мэта візіту – абмеркаванне перспектыў супрацоўніцтва Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з Кітайскім інстытутам развіцця (Шэньжэнь, КНР) і СЗАТ “Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка”.


Новости 81 - 100 из 827
Начало | Пред. | 3 4 5 6 7 | След. | Конец
 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай