Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Навіны

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін

RSS

06.07.2018

Адбылася цырымонія ўручэння дзяржаўных дыпломаў выпускнікам магістратуры Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі

6 ліпеня 2018 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я.Коласа НАН Беларусі адбылася цырымонія ўручэння дзяржаўных дыпломаў выпускнікам магістратуры Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі 2018 года.
У рамках рэалізацыі канцэпцыі “Універсітэт 3.0” у адпаведнасці са Стратэгіяй “Навука і тэхналогіі 2018-2040”, прынятай на 2-м з’ездзе вучоных Рэспублікі Беларусь, у магістратуры НАН Беларусі вядзецца фарміраванне новай якасці кадравага патэнцыялу пад кіраўніцтвам акадэмікаў, членаў-карэспандэнтаў і вядучых вучоных. Падрыхтоўка магістраў вялася па спецыяльнасцях: біялогія, мастацтвазнаўства, машынабудаванне і машыназнаўства, прыкладная матэматыка і інфарматыка, сацыялогія, фізіка, хімія, эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай.

29.06.2018

Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі працягвае прыём дакументаў для паступлення ў магістратуру

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі” аб’яўляе набор у магістратуру па наступных спецыяльнасцях:
1-21 80 14 Мастацтвазнаўства з прысваеннем ступені магістра мастацтвазнаўства
1-21 80 17 Археалогія з прысваеннем ступені магістра гістарычных навук
1-23 80 04 Сацыялогія з прысваеннем ступені магістра сацыялагічных навук
1-25 80 04 Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай з прысваеннем ступені магістра эканамічных навук
1-31 80 01 Біялогія з прысваеннем ступені магістра біялагічных навук
1-31 80 05 Фізіка з прысваеннем ступені магістра фізіка-матэматычных навук
1-31 80 06 Хімія з прысваеннем ступені магістра хімічных навук
1-31 80 09 Прыкладная матэматыка і інфарматыка з прысваеннем ступені магістра фізіка-матэматычных навук
1-36 80 03 Машынабудаванне і Машыназнаўства з прысваеннем ступені магістра тэхнічных навук

29.06.2018

Віншаванне Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Днём Незалежнасці

Паважаныя калегі, дарагія ветэраны!
Ад імя Прэзідыума НАН Беларусі і ад сябе асабіста віншую вас з галоўным святам беларускай дзяржаўнасці – Днём Незалежнасці (Днём Рэспублікі).
Гісторыя краіны перадаецца па спадчыне. Успаміны перадаюцца ад дзядоў да ўнукаў, з апавяданняў – у сэрца. Памяць жыве ў кожным з нас. 3 ліпеня мы аддаём даніну павагі тым, дзякуючы каму была здабыта перамога ў барацьбе за свабоду і незалежнасць нашай краіны. Гэта гістарычная дата – напамін пра тое, якой цаной дасталася свабода беларускаму народу.

28.06.2018

Аб’яўляецца конкурс 2018 года на саісканне прэмій Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аб’яўляе конкурс 2018 года на саісканне прэмій Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Прэміі Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прысуджаюцца за выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя ў ходзе сумесных даследаванняў у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, гуманітарных і сацыяльных навук, якія маюць важнае навуковае і практычнае значэнне. У конкурсе на саісканне прэмій могуць удзельнічаць расійскія і беларускія вучоныя, якія з’яўляюцца грамадзянамі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь і працуюць у навуковых арганізацыях, падведамных Міністэрству навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі, і ў навуковых арганізацыях Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

28.06.2018

28 чэрвеня 2018 года ў Інстытуце эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся круглы стол “Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі: праблемы і шляхі вырашэння”, прымеркаваны да Дня эканаміста

28 чэрвеня 2018 года ў Інстытуце эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыўся круглы стол “Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі: праблемы і шляхі вырашэння”, прымеркаваны да Дня эканаміста.
Мерапрыемства арганізавана Саветам маладых вучоных Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з мэтай абмеркавання актуальных выклікаў і перспектыў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.
У пасяджэнні круглага стала прынялі ўдзел больш за 50 прадстаўнікоў навуковых арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія выконваюць НДР у галіне эканомікі, устаноў вышэйшай адукацыі, Еўразійскай эканамічнай камісіі і сродкаў масавай інфармацыі.

27.06.2018

Беларусь атрымала статус асацыяванага члена Навуковага камітэта антарктычных даследаванняў

Беларусь у асобе НАН Беларусі атрымала статус асацыяванага члена Навуковага камітэта антарктычных даследаванняў (SCAR). Пра гэта паведаміў Аляксей Гайдашоў, намеснік начальніка Рэспубліканскага цэнтра палярных даследаванняў НАН Беларусі – начальнік Беларускай антарктычнай экспедыцыі, які ў цяперашні час прымае ўдзел у пасяджэнні SCAR ў г. Давос (Швейцарыя). “Рады паведаміць, што 25 чэрвеня 2018 года на пасяджэнні SCAR прынята аднагалоснае рашэнне аб узгадненні Рэспубліцы Беларусь у асобе НАН Беларусі статусу асацыяванага члена Навуковага камітэта антарктычных даследаванняў. Шматгадовая камандная праца калектыву НАН Беларусі ў гэтым кірунку атрымала годную ацэнку сусветнай антарктычнай супольнасці і дазволіла нашай краіне значна павысіць свой навуковы статус у шэрагах краін – даследчыкаў Антарктыкі і адкрыць новыя магчымасці ў развіцці міжнароднай навуковай кааперацыі ў Антарктыцы”, – падкрэсліў Аляксей Гайдашоў.

22.06.2018

Намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Сяргей Кілін выступіў на пасяджэнні Высокага ўзроўню Сімпозіума “UNISPACE + 50” у Вене

Дэлегацыя Рэспублікі Беларусь прымае ўдзел у юбілейных мерапрыемствах Камітэта ААН па космасе, прысвечаных 50-годдзю Сусветнай канферэнцыі ААН па даследаванні і выкарыстанні касмічнай прасторы ў мірных мэтах “ЮНІСПЕЙС +50” ( «UNISPACE + 50»), якія праходзяць у Вене.
21 чэрвеня 2018 года кіраўнік дэлегацыі Рэспублікі Беларусь, намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Сяргей Кілін выступіў на пасяджэнні Высокага ўзроўню Сімпозіума “ЮНІСПЕЙС +50” ( «UNISPACE + 50»).

21.06.2018

У НАН Беларусі прайшоў Рэспубліканскі круглы стол “Адлюстраванне сучаснай Беларусі ў мастацкай літаратуры”

21 чэрвеня 2018 года ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры прайшоў Рэспубліканскі круглы стол “Адлюстраванне сучаснай Беларусі ў мастацкай літаратуры”.
Да ўдзелу ў круглым стале былі запрошаны літаратуразнаўцы, пісьменнікі, мовазнаўцы, фалькларысты, гісторыкі, краязнаўцы, культуролагі, мастацтвазнаўцы, філосафы, музеязнаўцы, бібліятэкары, якія абмеркавалі асноўныя дасягненні прыгожага пісьменства ў адлюстраванні жыцця сучаснай Беларусі і асэнсаванні перспектыў далейшага развіцця мастацкай літаратуры суверэннай Беларусі.

21.06.2018

У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа адбудзецца творчы вечар В. А. Салеева на тэму “Эстэтыка і мастацтва”

22 чэрвеня 2018 года ў 15.30 у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбудзецца творчы вечар В. А. Салеева на тэму “Эстэтыка і мастацтва”.
Вадзім Аляксеевіч Салееў – доктар філасофскіх навук, прафесар, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца адным з вядучых спецыялістаў СНД у галіне эстэтыкі і культуралогіі. Першы віцэ-прэзідэнт Беларускай эстэтычнай асацыяцыі, вядомы мастацкі крытык, член 4 грамадскіх акадэмій, у тым ліку Беларускай Акадэміі архітэктуры і Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў. Галоўны рэдактар часопіса “Артэфакт” (з 2013).

19.06.2018

У НАН Беларусі адбудзецца Рэспубліканскі круглы стол “Адлюстраванне сучаснай Беларусі ў мастацкай літаратуры”

21 чэрвеня 2018 года у 10.00 ў НАН Беларусі (вул. Сурганава, д.1, корп.2, канферэнц-зала 302) адбудзецца Рэспубліканскі круглы стол “Адлюстраванне сучаснай Беларусі ў мастацкай літаратуры”.
Нацыянальная літаратура з’яўляецца адлюстраваннем менталітэту, культурнай адметнасці, асаблівасцей грамадскага жыцця і гістарычнага шляху беларускага народа. Адзначанае неабходна падкрэсліць і асэнсаваць менавіта да 90-годдзя НАН Беларусі і ў Год малой радзімы таму, што адно з найбольш актуальных пытанняў сучаснасці, якое хвалюе прадстаўнікоў гуманітарнай навукі, – фарміраванне нацыянальнай свядомасці і любові да сваёй краіны на падставе мастацкіх твораў. Мэта круглага стала: абмеркаванне асноўных дасягненняў прыгожага пісьменства ў адлюстраванні жыцця сучаснай Беларусі і асэнсаванне перспектыў далейшага развіцця мастацкай літаратуры суверэннай Беларусі.

19.06.2018

Савет маладых вучоных НАН Беларусі запрашае прыняць удзел у XV Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Моладзь у навуцы - 2.0'18”

Савет маладых вучоных НАН Беларусі запрашае прыняць удзел маладых вучоных (у тым ліку студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў) у XV Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Моладзь у навуцы - 2.0'18” (29 кастрычніка – 1 лістапада 2018, Мінск). У рамках канферэнцыі прадугледжваецца правядзенне секцыйных і міждысцыплінарных пасяджэнняў, майстар-класаў, панэльных дыскусій і іншых мерапрыемстваў, прысвечаных дзейнасці маладых вучоных. Работа канферэнцыі будзе арганізавана на англійскай, рускай і беларускай мовах.

18.06.2018

18 чэрвеня 2018 года спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння акадэміка НАН Беларусі Анатолія Лабанка

18 чэрвеня 2018 года спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння і 55 гадоў навукова-арганізацыйнай, педагагічнай і грамадскай дзейнасці акадэміка НАН Беларусі Анатолія Георгіевіча Лабанка – Ганаровага дырэктара Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі, доктара біялагічных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь.
Віншаванне юбіляра адбудзецца на пашыраным пасяджэнні Вучонага савета Інстытута мікрабіялогіі НАН Беларусі 18 чэрвеня 2018 года ў 15.00 у канферэнц-зале інстытута (г. Мінск, вул. акад. В.Ф.Купрэвіча, 2).

18.06.2018

У НАН Беларусі праходзіць візіт Прэзідэнта Чарнагорскай акадэміі навук і мастацтваў

З 17 па 20 чэрвеня 2018 года па запрашэнні кіраўніцтва НАН Беларусі ў Мінску з візітам знаходзіцца дэлегацыя Чарнагорскай акадэміі навук і мастацтваў (ЧАНМ) на чале з Прэзідэнтам, акадэмікам Драганам Вукчэвічам.
18 чэрвеня 2018 года ў НАН Беларусі адбыліся перагаворы Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Прэзідэнтам ЧАНМ Драганам Вукчэвічам. Былі разгледжаны напрамкі і механізмы ўзаемадзеяння дзвюх Акадэмій, перспектыўныя сумесныя праекты, а таксама праграмы абмену вучонымі і фінансаванне навуковых праектаў і візітаў замежных спецыялістаў для правядзення даследаванняў. У выніку перагавораў чарнагорскі і беларускі бакі адзначылі існуючы значны патэнцыял для ўмацавання супрацоўніцтва і пагадзіліся з тым, што ажыццяўленне вынікаў іх сумеснай навуковай дзейнасці, у першую чаргу, павінна быць накіравана на атрыманне выгод для эканомік дзвюх дзяржаў. Па выніках правядзення перагавораў бакі вызначылі прыярытэтныя напрамкі для супрацоўніцтва. Сярод іх – сумесныя навукова-даследчыя праекты ў галіне гуманітарных, сацыяльных і прыродазнаўчых навук, у тым ліку праекты на кантрактнай аснове; ўузел у канферэнцыях і іншых навуковых мерапрыемствах, абмен навуковай інфармацыяй, арганізацыя спецыяльных праграм абмену вучонымі, падрыхтоўка навуковых кадраў.

15.06.2018

НАН Беларусі і кітайская энергетычная кампанія China Energy Engineering Corporation Limited будуць супрацоўнічаць у галіне інтэлектуальных электрычных сетак

15 чэрвеня 2018 года падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж НАН Беларусі і кітайскай энергетычнай кампаніяй China Energy Engineering Corporation Limited. Дакумент падпісалі Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і Старшыня праўлення China Energy Engineering Corporation Limited Ван Цзяньпін.
Згодна з дакументам, бакі дамовіліся ўзаемадзейнічаць па шырокім спектры напрамкаў для развіцця навуковага супрацоўніцтва ў галіне фундаментальных і прыкладных даследаванняў, а таксама камерцыялізацыі іх вынікаў. Беларускія і кітайскія спецыялісты будуць развіваць супрацоўніцтва ў галіне стратэгічнага планавання, сумесных даследаванняў і навучання персаналу з мэтай укаранення інавацый для прадастаўлення сэрвісных платформ і тэхнічнай падтрымкі працэсу пабудовы інтэлектуальных электрычных сетак.

14.06.2018

Памёр вядомы анколаг член-карэспандэнт НАН Беларусі Іосіф Залуцкі

13 чэрвеня 2018 г. на 68-м годзе жыцця пасля цяжкай працяглай хваробы памёр вядомы вучоны – анколаг, дырэктар Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар медыцынскіх навук, прафесар Залуцкі Іосіф Віктаравіч.
Усё жыццё Іосіфа Віктаравіча было звязана з медыцынай. Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1978). З 1978 – у Беларускім НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Міністэрства аховы здароўя БССР (з 2007 – Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава), у 1990-1991 г. – старшы навуковы супрацоўнік, кіраўнік аддзялення, з 1994 – загадчык аддзялення, у 2000-2009 – дырэктар цэнтра. Адначасова ў 1999-2007 – загадчык кафедры Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. У 2010 – намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення медыцынскіх навук НАН Беларусі, з 2010 –дырэктар Інстытута фізіялогіі НАН Беларусі.

12.06.2018

Адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Роднае слова на прасторах Беларусі»

12 чэрвеня 2018 г. у Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму: «Роднае слова на прасторах Беларусі». Ад НАН Беларусі у ёй прынялі удзел: Каваленя Аляксандр Аляксандравіч − акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі; Лукашанец Аляксандр Аляксандравіч − першы намеснік па навуковай рабоце дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік; Капылоў Ігар Лявонавіч − дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, кандыдат філалагічных навук, дацэнт; Саверчанка Іван Васільевіч − дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, доктар філалагічных навук, прафесар; Гніламёдаў Уладзімір Васільевіч − галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік; Гаранін Сяргей Лявонцьевіч − намеснік дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук.

12.06.2018

Інстытут філасофіі НАН Беларусі запрашае на міждысцыплінарны майстар-клас па актывізацыя крэатыўнасці

Інстытут філасофіі НАН Беларусі запрашае на міждысцыплінарны майстар-клас “Актывізацыя крэатыўнасці: мадэль 5+”. Мерапрыемства адбудзецца ў 15:00 14 чэрвеня 2018 г. па адрасе: вул. Сурганава 1, к.2, аўд. 302 (3-ці паверх).
Важным кампанентам навукова-даследчай дзейнасці з’яўляецца ўменне ствараць арыгінальныя ідэі, крытычна асэнсоўваць устояныя падыходы ў вырашэнні навуковых праблем, аптымізаваць працэс навуковых пошукаў. У сучасным інавацыйна арыентаваным грамадстве наватарства, творчы характар, крэатыўнасць выступаюць неад’емным спадарожнікам інжынернага, прыродазнаўчанавуковага і гуманітарнага мыслення. У фокусе майстар-класа знаходзіцца праблема актывізацыі крэатыўнасці асобы ў адзінстве такіх яе элементаў, як нестандартнае мысленне, ментальная гнуткасць, стрэсаўстойлівасць, вынаходніцтва, самаактуалізацыя. Прапануецца знаёмства з аўтарскай мадэллю крэатыўнасці і механізмамі яе ажыццяўлення, пабудаванай па замежных і айчынных аналагах.

12.06.2018

У ЦНБ імя Я. Коласа пройдзе прэзентацыя выданняў «Бегла ліска каля лесу блізка...» і «Цвета и легенды родных просторов», прысвечаных Году малой радзімы

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі запрашаюць 15 чэрвеня ў 15:00 у інфармацыйна-выставачны цэнтр ЦНБ НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, першы паверх, пакой 110) на прэзентацыю выдання «Бегла ліска каля лесу блізка...» і кнігі акадэміка НАН Беларусі Аляксандра Іванавіча Лакоткі «Цвета и легенды родных просторов», якія выйшлі ў выдавецтве «Беларуская навука». Выданні прысвечаны Году малой радзімы.

08.06.2018

Памёр выдатны беларускі літаратуразнавец Міхаіл Іосіфавіч Мушынскі

8 чэрвеня 2018 года на 88-м годзе жыцця пасля доўгай цяжкай хваробы памёр выдатны беларускі навуковец, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991) Міхаіл Іосіфавіч Мушынскі.

07.06.2018

Пры ўдзеле НАН Беларусі ў Аўтаномным рэгіёне Сардзінія праходзяць Дні беларускай навукі

У Аўтаномным рэгіёне Сардзінія (Італія) з 4 па 9 чэрвеня 2018 года пры ўдзеле Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі праходзяць Дні беларускай навукі на Сардзініі. Па запрашэнні Ганаровага консульства Рэспублікі Беларусь на в.Сардзінія беларускі навуковы патэнцыял прадстаўляе дэлегацыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пад кіраўніцтвам Галоўнага вучонага сакратара Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.В. Кільчэўскага.


Новости 61 - 80 из 1040
Начало | Пред. | 2 3 4 5 6 | След. | Конец
 

Галоўная старонка / Навіны / Архіў навін / Да пачатку старонкі
Пры поўным ці частковым выкарыстанні інфармацыі спасылка на крыніцу з'яўляецца абавязковай