Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст 
   
  Расшыраны пошук
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Інтэрнэт-сайт I з'езда вучоных Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнет-партал Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Аддзяленне біялагічных навук

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Аддзяленні Акадэміі / Аддзяленне біялагічных навук

Кіраўніцтва і апарат аддзялення

Акадэмік-сакратар:
Акадэмік Ігар Дзмітрыевіч ВАЛАТОЎСКІ, тэл.: (017) 284-03-79

Намеснік акадэміка-сакратара:
тэл.: (017) 284-14-01

Вучоны сакратар:
к.б.н. Алена Мікалаеўна ЛОЙКА, тэл.: (017) 284-28-21

Адрас: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66
E-mail: biology@presidium.bas-net.by. Тэл.: (017) 284-28-19. Факс: (017) 284-03-71


Аддзяленне біялагічных навук НАН Беларусі створана ў 1956 годзе шляхам рэарганізацыі Аддзялення біялагічных, сельскагаспадарчых і медыцынскіх навук Акадэміі навук БССР, выконвае і каардынуе комплекс даследаванняў у розных галінах біялагічных навук.

Асноўныя напрамкі даследаванняў і распрацовак навуковых арганізацый, замацаваных за Аддзяленнем, уключаюць рашэнне праблем геномікі і пратэомікі, біялагічных асноў рацыянальнага выкарыстання і аховы расліннага свету, малекулярна-мембраннай біяфізікі і біяхіміі фотабіялагічных і рэгуляторных працэсаў у клетцы як асновы кіравання жіццядзейнасцю раслінных і жывёльных арганізмаў, генетычных і фізіёлага-біяхімічных працэсаў рэгуляцыі жыццядзейнасці раслін і жывёл з мэтай кіравання іх прадуктыўнасцю і ўстойлівасцю, эколагабяспечнае выкарыстанне прыродных комплексаў, распрацоўка тэхналогій устойлівага кіравання лясамі і лесакарыстання, рэканструкцыі і аховы жывёльнага свету.

У склад Аддзялення біялагічных навук уваходзяць Навукова-практычны цэнтр па біярэсурсах, які ўключае інстытуты лесу, эксперыментальнай батанікі і Цэнтральны батанічны сад, а таксама Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі. Па стане на 1 студзеня 2008 года ў склад Аддзялення ўваходзіла 9 акадэмікаў і 17 членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі, у замацаваных за Аддзяленнем арганізацыях працавала каля 915 чалавек, у тым ліку 519 даследчыкаў, 46 дактароў і 194 кандыдаты навук.


Замацаваныя арганізацыі
Навукова-практычны цэнтр па біярэсурсах
  • Інстытут лесу
  • Дзвінская эксперыментальная лясная база Інстытута лесу
  • Жорнаўская эксперыментальная лясная база Інстытута лесу
  • Каранёўская эксперыментальная лясная база Інстытута лесу
  • Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В.Ф.Купрэвіча
  • Цэнтральны батанічны сад

    Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі

  • Галоўная старонка / Аб акадэміі / Аддзяленні Акадэміі / Аддзяленне біялагічных навук / Да пачатку старонкі