Акадэмік-сакратар:
Чл.-кар. Мікалай Паўлавіч КРУЦЬКО, тэл.: (017) 284-03-71
Намеснік акадэміка-сакратара:
д.х.н. Наталля Міхайлаўна ЛІЦЬВІНКА, тэл.: (017) 284-18-24
Вучоны сакратар:
к.х.н. Людміла Васільеўна АЎСЕЕНКА, тэл.: (017) 284-18-20
Адрас: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66
E-mail: chemistry@presidium.bas-net.by. Факс: (017) 284-03-71
Аддзяленне хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі (у 1970-2003 гг. Аддзяленне хімічных і геалагічных навук, Аддзяленне хімічных навук і навук аб Зямлі) створана ў 1963 годзе, выконвае і каардынуе комплекс даследаванняў па прыярытэтных навуковых напрамках у розных галінах хімічных навук і навук аб Зямлі.
Навуковая дзейнасць арганізацый, замацаваных за Аддзяленнем, накіравана на развіццё фундаментальных і прыкладных даследаванняў у галіне хіміі і фізікахіміі спецыяльных палімераў, іонаабменнай экстракцыі біялагічна актыўных злучэнняў, стварэння хемасарбцыйных і паляроідных матэрыялаў, змазачна-ахаладжальных вадкасцей; сінтэзу і вывучэння новых адсарбентаў; неарганічных рэчываў з комплексам асобых уласцівасцей, паверхневых з'яў і дысперсных сістэм; хіміі біяпалімераў і нізкамалекулярных біярэгулятараў, малекулярна-біяхімічных аспектаў геннай інжынерыі і біятэхналогіі; праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі.
У склад Аддзялення ўваходзяць 2 дзяржаўных навукова-вытворчых аб'яднанні, 6 дзяржаўных навуковых устаноў і гаспадарча-разліковая доследная вытворчасць. У Аддзяленні лічацца 14 акадэмікаў і 14 членаў-карэспандэнтаў, у замацаваных за Аддзяленнем арганізацыях
працуе каля 790 чалавек, у тым ліку 592 навуковых супрацоўнікі, 52 доктары і 211 кандыдатаў навук.
Замацаваныя арганізацыі
Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне "Хімічныя прадукты і тэхналогіі"
Інстытут агульнай і неарганічнай хіміі
Інстытут фізіка-арганічнай хіміі
Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне "Хімічны сінтэз і біятэхналогіі"
Інстытут біяарганічнай хіміі
Інстытут мікрабіялогіі
Гаспразліковая доследная вытворчасць Інстытута біяарганічнай хіміі
Інстытут прыродакарыстання
Эксперыментальная база "Свіслач"