Акадэмік-сакратар:
Чл.-кар. Сяргей Уладзіміравіч АБЛАМЕЙКА, тэл.: (017) 284-03-76
Намеснік акадэміка-сакратара:
д.ф.-м.н. Сяргей Якаўлевіч КІЛІН, тэл.: (017) 284-03-76
Вучоны сакратар:
к.т.н. Генадзій Аляксеевіч БУТКІН, тэл.: (017) 284-15-66
Адрас: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66
E-mail: physics@presidium.bas-net.by. Тэл.: (017) 284-03-76. Факс: (017) 284-03-76
Аддзяленне фізікі, матэматыкі і інфарматыкі НАН Беларусі створана ў 1963 годзе (да 1987 гада --
Аддзяленне фізіка-матэматычных навук), выконвае і каардынуе комплекс даследаванняў па прыярытэтных навуковых напрамках, распрацаваных з улікам тэндэнцый развіцця сусветнай навукі, наяўнага навукова-тэхнічнага патэнцыялу і патрэб народнай гаспадаркі краіны.
Асноўныя напрамкі даследаванняў навуковых арганізацый, замацаваных за Аддзяленнем, уключаюць праблемы лазернай фізікі, спектраскапіі, опта-, мікра- і нанаэлектронікі, фізікі плазмы, фізікі фундаментальных узаемадзеянняў, матэматыкі, інфармацыйных тэхналогій. У рамках гэтых напрамкаў у інстытутах склаліся і працягваюць развівацца міжнародна прызнаныя навуковыя школы, маецца высокі навуковы патэнцыял, па шэрагу напрамкаў атрыманы выдатныя навуковыя вынікі.
У склад Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі ўваходзяць 3 дзяржаўных навуковых установы: інстытуты фізікі, матэматыкі, праблем інфарматыкі, навукова-iнжынернае прадпрыемства і міжгаліновы навукова-практычны цэнтр. У Аддзяленні лічацца 17 акадэмікаў і 29 членаў-карэспандэнтаў. Па стане на 1 студзеня 2006 года ў замацаваных за Аддзяленнем арганізацыях працавала каля 1290 чалавек, у тым ліку 840 даследчыкаў, 129 дактароў і 336 кандыдатаў навук.
Замацаваныя арганізацыі
Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі
Інстытут матэматыкі
Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава
Міжгаліновы навукова-практычны цэнтр сістэм ідэнтыфікацыі і электронных дзелавых аперацый
Навукова-iнжынернае прадпрыемства "Геаiнфармацыйныя сiстэмы"