Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Аддзяленне медыцынскіх навук

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Аддзяленні Акадэміі / Аддзяленне медыцынскіх навук

Кіраўніцтва і апарат аддзялення

Акадэмік-сакратар:
Член-карэспандэнт Мікалай Сяргеевіч СЕРДЗЮЧЭНКА, тэл.: (017) 284-07-78

Намеснік акадэміка-сакратара:
к.м.н. Таццяна Васільеўна ГНЯДЗЬКО, тэл.: (017) 284-17-13

Адрас: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66
E-mail: medicine@presidium.bas-net.by. Тэл./Факс: (017) 284-07-78.


Аддзяленне медыцынскіх навук НАН Беларусі створана ў 2003 годзе шляхам пераўтварэння Аддзялення медыка-біялагічных навук, створанага ў 1995 годзе ў сувязі з неабходнасцю развіцця ў рэспубліцы фундаментальных даследаванняў у галіне медыцыны, інтэграцыі навукова-тэхнічнага патэнцыялу для вырашэння важнейшых навукова-практычных задач аховы здароўя.

Асноўныя напрамкі даследаванняў і распрацовак арганізацый, замацаваных за Аддзяленнем:

  • вывучэнне механізмаў функцыянавання сістэм арганізма ў норме і пры паталогіі; распрацоўка новых метадаў дыягностыкі неінфекцыйных захворванняў, дыягнастычных прыбораў; эксперыментальнае абгрунтаванне новых прынцыпаў і метадаў лячэння нервовых, псіхічных, сардэчна-сасудзістых, страўнікава-кішачных і іншых захворванняў; заканамернасці цячэння паталагічнага працэсу;
  • распрацоўка новых лячэбных, дыягнастычных, прафілактычных і рэабілітацыйных тэхналогій, медыцынскай тэхнікі і вырабаў медыцынскага прызначэння, лекавых і імунабіялагічных прэпаратаў, клетачных і малекулярна-біялагічных тэхналогій;
  • стварэнне новых тэхналогій прафілактыкі захворванняў на аснове выкарыстання біялагічна актыўных дабавак, іншых лекавых сродкаў; маніторынг і прагназаванне стану навакольнага асяроддзя; рэабілітацыя радыеактыўна забруджаных зямель; механізмы адаптацыі арганізма чалавека да дзеяння фактараў навакольнага асяроддзя; ахоўныя меры па пераадоленні аддаленых радыеэкалагічных і медыка-біялагічных наступстваў Чарнобыльскай катастрофы;
  • функцыянаванне біясістэм, біятэхналогіі, хімія-і імунапрафілактыка і тэрапія інфекцыйных і неінфекцыйных захворванняў, імуналогія, малекулярная біялогія, біяхімія; вывучэнне ўплыву хімічных, фізічных і біялагічных фактараў асяроддзя пражывання; таксіколага-гігіенічная ацэнка новых хімічных рэчываў, кампазіцый і рэцэптур, што ўкараняюцца ў народную гаспадарку і ахову здароўя.

У склад Аддзялення ўваходзяць дзяржаўныя навуковыя ўстановы “Інстытут радыебіялогіі НАН Беларусі” і “Інстытут фізіялогіі НАН Беларусі”, а таксама Рэспубліканскія навукова-даследчыя ўнітарныя прадпрыемствы “Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі” і “Інстытут радыялогіі”. У іх працуе больш за 300 чалавек, у тым ліку 12 дактароў навук і 57 кандыдатаў навук. У Аддзяленні медыцынскіх навук НАН Беларусі налічваецца 8 акадэмікаў і 16 членаў-карэспандэнтаў.


Замацаваныя арганізацыі
Рэспубліканскае навукова-даследчае ўнітарнае прадпрыемства “Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”
Дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут радыебіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”
Дзяржаўная навуковая ўстанова “Інстытут фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”
Рэспубліканскае навукова-даследчае ўнітарнае прадпрыемства “Інстытут радыялогіі”

Установа аховы здароўя “Паліклініка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Дзіцячы аздараўленчы лагер “Фатон” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Рэспубліканскае санаторна-курортнае ўнітарнае прадпрыемства “Санаторый “Іслач” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Яслі-сад № 62” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Санаторны дзіцячы сад № 434” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Санаторны сад-яслі № 463” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Санаторны сад-яслі № 539” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Аддзяленні Акадэміі / Аддзяленне медыцынскіх навук / Да пачатку старонкі