Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук

Галоўная старонка / Аб акадэміі / Аддзяленні Акадэміі / Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук

Кіраўніцтва і апарат аддзялення

Акадэмік-сакратар:
д.ф.-м.н. Аляксандр Пятровіч ЛАСКАЎНЁЎ, тэл.: (017) 284-03-77

Намеснік акадэміка-сакратара:
д.т.н. Міхаіл Львовіч ХЕЙФЕЦ, тэл.: (017) 284-03-77

Вучоны сакратар:
к.т.н. Віктар Андрэевіч ГАЙКО, тэл.: (017) 284-16-71

Адрас: 220072, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 66
E-mail: engine@presidium.bas-net.by. Тэл.: (017) 284-16-71. Факс: (017) 284-03-75


Аддзяленне тэхнічных навук НАН Беларусі створана ў 1940 годзе (у 1947-1963 гг. - Аддзяленне фізіка-матэматычных і тэхнічных навук, у 1988-1998 гг. - Аддзяленне фізіка-тэхнічных праблем машынабудавання і энергетыкі), ажыццяўляе каардынацыю навуковых даследаванняў і практычнага выкарыстання іх вынікаў па важнейшых напрамках навуковага забеспячэння машынабудавання і энергетыкі, аграпрамысловага комплексу і будаўніцтва, радыётэхнічнай, электроннай, хімічнай, медыцынскай і перапрацоўчых галін прамысловасці, аховы навакольнага асяроддзя.

Асноўныя напрамкі даследаванняў і распрацовак арганізацый, замацаваных за Аддзяленнем:

  • працэсы атрымання і апрацоўкі матэрыялаў для сучаснай тэхнікі, новыя шматфункцыянальныя і спецыялізаваныя матэрыялы, нанаматэрыялы і нанатэхналогіі, высокаэнергетычныя тэхналогіі апрацоўкі матэрыялаў з выкарыстаннем лазернага, плазменнага, электронна- і іонна-прамянёвага, электраэразійнага, ультрагукавога і імпульснага ўздзеяння, матэрыялы і тэхналогіі ліцця;
  • фізіка, хімія і механіка паверхні, міжфазныя ўзаемадзеяння, трыбалогія, трэнне і знос, кіраванне структурай і ўласцівасцямі паверхні, у тым ліку на нанвструктурным узроўні, атрыманне паверхневых слаёў з асаблівымі ўласцівасцямі;
  • машынабудаванне і прыборабудаванне, механіка машын, надзейнасць і бяспека тэхнічных сістэм, навукаёмістыя кампаненты машынабудавання, мехатронныя сістэмы машын і механізмаў, тэорыя праектавання, тэхналогіі выпрабаванняў на аснове камп'ютэрных метадаў разліку і мадэлявання, навуковыя асновы і метады неразбураючага кантролю, тэхнічнай дыягностыкі;
  • фізіка-тэхнічныя праблемы энергетыкі, энергазберажэння і эфектыўнага выкарыстання энергіі, цепла- і масаперанос у капілярна-порыстых целах, дысперсных сістэмах, рэалагiчных і нераўнаважных асяроддзях, турбулентных неаднародных патоках, нізкатэмпературнай плазме, пры ўзаемадзеянні выпраменьвання з рэчывам і пры фазавых і хімічных ператварэннях, металургічныя тэхналогіі і тэхніка, ядзерная і вадародная энергетыка, радыяцыйныя і ядзерна-фізічныя тэхналогіі, прагназаванне і папярэджанне надзвычайных сітуацый тэхнагеннага і прыроднага характару.

У склад Аддзялення тэхнічных навук уваходзяць Навукова-практычны цэнтр па матэрыялазнаўстве, 10 дзяржаўных навуковых устаноў, размешчаных як у Мінску, так і ў абласных цэнтрах рэспублікі (Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве), 2 ДНВА і 2 канструктарскіх прадпрыемства. Па стане на 1 студзеня 2009 г. у Аддзяленні складаліся 14 акадэмікаў і 17 членаў-карэспандэнтаў НАН Беларусі, у замацаваных за Аддзяленнем навуковых арганізацыях працавала каля 5270 чалавек, у тым ліку 1580 даследчыкаў, 132 доктара і 428 кандыдатаў навук.


Замацаваныя арганізацыі
Навукова-практычны цэнтр па матэрыялазнаўству
  • Iнстытут механiкi металапалiмерных сiстэм iмя У.А.Белага
  • Iнстытут прыкладной фiзiкi
  • Iнстытут тэхналогii металаў
  • Iнстытут тэхнiчнай акустыкi
  • Інстытут хіміі новых матэрыялаў
  • Фiзiка-тэхнiчны iнстытут
  • Навукова-укараняльніцкае прадпрыемства "Элкерм"
  • Навукова-вытворчае прадпрыемства "Дыятэх"
  • Навукова-вытворчае прадпрыемства "Тэхнамаг"
  • Доследна-вытворчае прадпрыемства "Ферыт"
  • Спецыяльнае канструктарска-тэхналагічнае бюро "Металапалімер"

    Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне парашковай металургіі
    Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне "Цэнтр"
    Аб'яднаны інстытут машынабудавання
    Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў - "Сосны"
    Iнстытут цепла- i масаабмену iмя А.В.Лыкава
    Iнстытут энергетыкі
    Навукова-даследчы цэнтр праблем рэсурсазберажэння
    Канструктарскае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Навуковае прыборабудаванне"
    Канструктарска-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "ДКБ Акадэмічнае"
    Навукова-вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Каваль"

  • Галоўная старонка / Аб акадэміі / Аддзяленні Акадэміі / Аддзяленне фізіка-тэхнічных навук / Да пачатку старонкі