Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Навуковыя інстытуты і цэнтры

Галоўная старонка / Арганізацыі / Навуковыя інстытуты і цэнтры

Асноўнымі юрыдычнымі асобамі, што знаходзяцца ў падпарадкаванні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з'яўляюцца яе навуковыя арганізацыі: навукова-практычныя цэнтры па асноўных напрамках навуковай дзейнасці, ствараемыя па рашэнні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, інстытуты, а таксама цэнтры і іншыя арганізацыі на правах інстытутаў. У падпарадкаванні Акадэміі навук знаходзяцца таксама рэспубліканскія унітарныя прадпрыемствы, установы і іншыя арганізацыі (у тым ліку навуковыя), аб'яднанні рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў, устаноў.

Навукова-практычныя цэнтры ажыццяўляюць сваю дзейнасць на аснове Палажэння аб навукова-практычным цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі , зацвярджаемага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, і статута, зацвярджаемага Прэзідыумам НАН Беларусі. Статуты інстытутаў і арганізацый на правах інстытутаў распрацоўваюцца на падставе Тыпавога статута навуковай арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і зацвярджаюцца Бюро Прэзідыума НАН Беларусі.

Навукова-практычным цэнтрам Акадэміі навук кіруе генеральны дырэктар, прызначаемы на пасаду Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Іншыя навуковыя арганізацыі Акадэміі навук узначальвае дырэктар (генеральны дырэктар), прызначаемы на пасаду Старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі па рэкамендацыях бюро адпаведнага аддзялення і Прэзідыума НАН Беларусі.

У навуковых арганізацыях Акадэміі навук ствараюцца вучоныя рады, парадак выбрання членаў і кампетэнцыя якіх вызначаецца Статутам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і статутамі гэтых арганізацый. У навукова-практычных цэнтрах Акадэміі навук ствараюцца рады, парадак фарміравання і кампетэнцыя якіх вызначаецца Палажэннем аб навукова-практычным цэнтры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і статутамі гэтых цэнтраў.

Галоўная старонка / Арганізацыі / Навуковыя інстытуты і цэнтры / Да пачатку старонкі