Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Арганізацыі Аддзялення аграрных навук

Галоўная старонка / Арганізацыі / Навуковыя інстытуты і цэнтры / Арганізацыі Аддзялення аграрных навук


logo
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНЫ ЦЭНТР ПА ЗЕМЛЯРОБСТВУ

вул. Ціміразева, 1, 222160, г. Жодзіна, Мінская вобл., Рэспубліка Беларусь
Факс: (01775) 370-66. E-mail: izis@tut.by
Вэб-сайт: http://www.izis.by


Заснаваны ў 2006 г.

Генеральны дырэктар: д.с.-г.н. Фёдар Іванавіч ПРЫВАЛАЎ, тэл.: (01775) 970-33, (017) 294-92-98
Нам. ген. дыр. па навуковай рабоце: д.с.-г.н. Эрома Пятрович УРБАН, тэл.: (01775) 506-79
Вучоны сакратар: к.с.-г.н. Надзея Аляксандраўна АСАЁНАК, тэл.: (01775) 342-11

Напрамкі дзейнасці: Прыкладныя і фундаментальныя даследаванні ў галіне земляробства, раслінаводства, селекцыі, генетыкі і аховы раслін. Стварэнне высокапрадуктыўных сартоў сельскагаспадарчых культур, распрацоўка рэсурсазберагаючых тэхналогій іх апрацоўкі

Структурныя падраздзяленні: аддзелы адаптыўнай інтэнсіфікацыі тэхналогій вырошчвання збожжавых культур; зернебабовых культур; шматгадовых траў; палявой кормавытворчасці; міжнароднага супрацоўніцтва, патэнтна-ліцэнзійнай і інфармацыйнай працы; лабараторыі севазваротаў; апрацоўкі глебаў; селекцыі, насенняводства і тэхналогіі вырошчвання азімай пшаніцы, азімага жыта, трыцікале, ячменю, крупяных культур, крыжакветных культур, аўса; рэгуляцыі росту і развіцця раслін, біяхімічнага аналізу і якасці прадукцыі; генетыкі і біятэхналогіі; імунітэту; насенняводства і насеннязнаўства; генетычных рэсурсаў культурных раслін

Аспірантура па спецыяльнасцях: 06.01.01 Агульнае земляробства; 06.01.05 Селекцыя і насенняводства сельскагаспадарчых раслін; 06.01.09 Раслінаводства

Дактарантура па спецыяльнасцях: 06.01.01 Агульнае земляробства, 06.01.05 Селекцыя і насенняводства сельскагаспадарчых раслін, 06.01.09 Раслінаводства

Прадукцыя і паслугі: новыя высокапрадуктыўныя сарты сельскагаспадарчых культур, прагрэсіўныя рэсурсаэнергазберагаючыя тэхналогіі іх апрацоўкі; продаж арыгінальнага і элітнага насення сельскагаспадарчых культур на аснове ліцэнзійных дагавораў; правядзенне кансультацый і вучэбных семінараў па пытаннях агратэхнікі вырошчвання асноўных сельскагаспадарчых культур

Калекцыі, банкі даных: Беларускі генетычны банк


logo
Рэспубліканскае навуковае даччынае ўнітарнае прадпрыемства
ІНСТЫТУТ ГЛЕБАЗНАЎСТВА І АГРАХІМІІ

вул. Казінца, 62, 220108, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 212-04-02. E-mail: brissagro@gmail.com


Заснаваны ў 1931 г.

Дырэктар: акадэмік Віталь Вітальевіч ЛАПА, тэл.: (017) 212-07-51
Нам.дыр. па навуковай рабоце: к.с.-г.н. Мікалай Мікалаевіч ЦЫБУЛЬКА, тэл.: (017) 212-08-10
Нам.дыр. па навуковай і інавацыйнай рабоце: к.с.-г.н. Міхаіл Васільевіч РАК, тэл.: (017) 212-08-41
Вучоны сакратар: к.с.-г.н. Аксана Вікенцьеўна ЮХНАВЕЦ, тэл.: (017) 212-07-10

Напрамкі дзейнасці: Рацыянальнае выкарыстанне глебавых рэсурсаў; ацэнка і ўзнаўленне ўрадлівасці глебаў; маніторынг глебаў; аптымізацыя аграхімічных уласцівасцей глебаў; метады абароны глебаў ад дэградацыі; эфектыўныя рэсурсазберагаючыя тэхналогіі прымянення макра- і мікраўгнаенняў для асноўных разнавіднасцяў глебаў рэспублікі на аснове аптымізацыі мінеральнага харчавання сельскагаспадарчых культур; распрацоўка новых форм угнаенняў; аграхімічныя прыёмы павышэння якасці сельскагаспадарчай прадукцыі, збалансаванай па змяўчэнні макра- і мікраэлементаў

Структурныя падраздзяленні: лабараторыі агрофизических уласцівасцяў і аховы глебаў ад эрозіі; маніторынгу ўрадлівасці глебаў і экалогіі; тэхнагеннага забруджвання глебаў; арганічнага рэчыва глебы; мікрабіялогіі і біяхіміі глебаў; сістэм угнаення і харчавання раслін; мікраэлементаў; новых форм угнаенняў і меліярантаў; глебава-аграхімічных аналізаў; сектары методыкі картаграфавання і баніціроўкі глебаў; эканомікі прымянення ўгнаенняў; укаранення навуковых распрацовак, Гомельскі тэрытарыяльны аддзел сельскагаспадарчай радыялогіі

Аспірантура па спецыяльнасцях: 06.01.03 Аграглебазнаўства, аграфізіка; 06.01.04 Аграхімія

Дактарантура па спецыяльнасцях: 06.01.03 Аграглебазнаўства, аграфізіка; 06.01.04 Аграхімія

Прадукцыя і паслугі: ацэнка глеб рэспублікі, іх складу, уласцівасцей і правядзенне маніторынгавых даследаванняў; распрацоўка і ўкараненне комплексу мерапрыемстваў па захаванні і павышэнні ўрадлівасці глебаў; распрацоўка прыёмаў па рацыянальным выкарыстанні эрадзіраваных і эразійнанебяспечных зямель; распрацоўка рэсурсазберагальных сістэм прымянення ўгнаенняў пад сельскагаспадарчыя культуры; вывучэнне эфектыўнасці розных відаў арганічных угнаенняў для забеспячэння бездэфіцытнага і станоўчага балансу перагною; - распрацоўка нарматыўных паказчыкаў для ацэнкі агранамічнай, энергетычнай, эканамічнай эфектыўнасці прымянення ўгнаенняў; распрацоўка новых форм комплексных макра- і мікраўгнаенняў; распрацоўка і ўдасканаленне метадычных работ па аграхімічным абслугоўванні сельскай гаспадаркі


logo
Рэспубліканскае навуковае даччынае ўнітарнае прадпрыемства
ІНСТЫТУТ АХОВЫ РАСЛІН

вул. Міра, 2, в. Прылукі, 223011, Мінскі р-н, Мінская вобл., Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 509-23-39. E-mail: belizr@tut.by
Вэб-сайт: http://izr.by


Заснаваны ў 1971 г.

Дырэктар: к.с.-г.н. Сяргей Уладзіміравіч САРОКА, тэл.: (017) 509-23-38
Вучоны сакратар: к.с.-г.н. Святлана Іосіфаўна ЯРЧАКОЎСКАЯ, тэл.: (017) 509-23-43

Напрамкі дзейнасці: Распрацоўка навуковых крытэрыяў вытворчасці і рацыянальнага прымянення эфектыўных, экалагічна бяспечных сродкаў аховы сельскагаспадарчых культур ад шкодных арганізмаў на аснове выкарыстання мясцовых сыравінных рэсурсаў і штамаў мікраарганізмаў; метадалагічных асноў экалагічнай бяспечнасці сістэм аховы раслін; інфармацыйных тэхналогій у ахове раслін; новых рэсурсазберагаючых экалагічна бяспечных тэхналогій аховы збожжавых, кармавых, тэхнічных, пладова-ягадных, агароднінных культур і бульбы ад шкоднікаў, хвароб і пустазелля

Структурныя падраздзяленні: лабараторыі энтамолагіі; фітапаталогіі; гербалогіі; аховы кармавых і тэхнічных культур; аховы бульбы; аховы агароднінных культур; аховы пладовых культур; мікрабіялагічнага метаду аховы сельскагаспадарчых культур ад шкоднікаў і хвароб; дынамікі пестыцыдаў; група новых тэхналогій прымянення пестыцыдаў і эканомікі аховы раслін; аддзел інфармацыі, маркетынгу і патэнтных даследаванняў

Аспірантура па спецыяльнасцях: 06.01.11 Ахова раслін

Прадукцыя і паслугі: тэхналогіі аховы сельскагаспадарчых культур ад шкоднікаў, хвароб і пустазелля, біялагічныя прэпараты і прэпараты з адходаў прамысловай вытворчасці для аховы раслін ад шкодных арганізмаў, вызначэнне астаткавых колькасцей пэстыцыдаў у раслінах, глебе і вадзе, вывучэнне эфектыўнасці новых сродкаў аховы раслін


logo
Рэспубліканскае навуковае даччынае ўнітарнае прадпрыемства
ІНСТЫТУТ МЕЛІЯРАЦЫІ

вул. М. Багдановіча, 153, 220040, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 292-64-96. E-mail: niimel@mail.ru
Вэб-сайт: http://niimelio.niks.by


Заснаваны ў 1930 г.

Дырэктар: к.т.н. Мікалай Кірылавіч ВАХОНІН, тэл.: (017) 292-47-14
Вучоны сакратар: к.т.н. Тамара Рыгораўна СВІРЫДОВІЧ, тэл.: (017) 292-48-51

Напрамкі дзейнасці: Распрацоўка аптымізаваных рэгламентаў, тэхналогій і канструктарскіх рашэнняў для павышэння эфектыўнасці эксплуатацыі, рамонту і рэканструкцыі меліярацыйных сістэм працяглага сельскагаспадарчага выкарыстання, іх асваенне. Распрацоўка і ўдасканаленне высокаэфектыўных рэсурсазберагальных занальных сістэм меліярацыйнага земляробства і лугаводства, якія забяспечваюць рост прадукцыйнасці меліяраваных зямель, устойлівае функцыянаванне аграэкасістэм, захаванне і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў. Распрацоўка і ўкараненне сістэм кантролю стану і аўтаматызаваных сістэм падтрымкі прыняцця рашэнняў па планаванні і праектаванні меліярацыйных сістэм і мерапрыемстваў, аптымізацыі сельскагаспадарчага выкарыстання меліярыраваных зямель, іх інфармацыйнага забеспячэння на аснове маніторынгу

Структурныя падраздзяленні: лабараторыі ўдасканалення меліярацыйных сістэм; эксплуатацыі меліярацыйных сістэм; гідратэхнікі; выкарыстання тарфяных комплексаў; выкарыстання асушаных мінеральных зямель; маніторынгу і мадэліравання прыродных сістэм; сенакосаў і пашы на меліярыраваных землях; аддзелы навукова-тэхнічнай інфармацыі; прамысловага раслінаводства; сектары насенняводства шматгадовых траў; канструктыўных элементаў меліярацыйных сістэм; эксперыментальна-вытворчае прадпрыемства; Віцебская доследная меліяратыўная станцыя

Аспірантура па спецыяльнасцях: 06.01.02 Меліярацыя, рэкультывацыя і ахова зямель; 06.01.12 Кормавытворчасць і лугаводства

Прадукцыя і паслугі: тэхналогіі і тэхналагічныя рэгламенты вытворчасці рамонтна-эксплуатацыйных работ, апрацоўкі раслінаводчай прадукцыі на меліяраваных землях; новыя канструкцыі элементаў меліярацыйных сістэм для павышэння эфектыўнасці іх рэканструкцыі; доследныя ўзоры і дробныя серыі машын, механізмаў, прыстасаванняў, прыбораў; эксперыментальныя ўзоры і доследныя партыі водапаглынаючых прыстасаванняў і фільтруючых матэрыялаў з прымяненнем палімераў; выпрабаванні і рэалізацыя сучасных тэхналогій па вырошчванні кветкава-дэкаратыўнай прадукцыі і расады агароднінных культур; праграмныя сродкі па аўтаматызаваным праектаванні меліярацыйных сістэм, інфармацыйным забеспячэнні прыняцця рашэнняў па меліярацыі і сельгасвыкарыстанні зямель на аснове ГІС і БД


logo
Рэспубліканскае навуковае даччынае ўнітарнае прадпрыемства
ІНСТЫТУТ ЛЬНУ

в. Вусце, 211003, Аршанскі р-н, Віцебская вобл., Рэспубліка Беларусь
Факс: (0216) 27-24-81. E-mail: institut_len@tut.by
Вэб-сайт: http://institut-lna.by


Заснаваны ў 2000 г.

Дырэктар: член-карэспандэнт Іван Антонавіч ГОЛУБ, тэл.: (0216) 27-24-82
Вучоны сакратар: к.с.-г.н. Віктар Зігмундавіч БОГДАН, тэл.: (0216) 27-24-67

Напрамкі дзейнасці: Селекцыя новых сартоў ільну-даўгунцу і льну маслічнага, першаснае насенняводства раяніраваных сартоў ільну. Распрацоўка экалагічна небяспечных, рэсурсазберагаючых тэхналогій вырошчвання і ўборкі льну. Распрацоўка агратэхнічных прыёмаў павышэння ўраджайнасці і якасці льнопрадукцыі, зніжэнне сабекошту вытворчасці льняной прадукцыі. Удасканальванне прыёмаў кіравання працэсамі, якія адбываюцца пры вылежванні льняной саломы, вызначэнне фізіка-механічных паказчыкаў якасці льновалакна

Структурныя падраздзяленні: лабараторыі селекцыі льну-даўгунцу; селекцыі льну маслічнага; насенняводства; вызначэння якасці льнопрадукцыі; перапрацоўкі льнопрадукцыі; аддзелы агратэхнікі; вытворчы; інфармацыйна-тэхнічны сектар

Аспірантура па спецыяльнасцях: 06.01.05 Селекцыя і насенняводства; 06.01.09 Раслінаводства

Прадукцыя і паслугі: новыя сарты льну; рэкамендацыі па пытаннях удасканальвання тэхналогіі вырошчвання льну; стандартныя ўзоры доўгага і кароткага льновалакна; эталоны колеру доўгага трапанага валакна; арыгінальнае насенне сартоў ільну-даўгунцу


logo
Рэспубліканскае навуковае даччынае ўнітарнае прадпрыемства
ПАЛЕСКІ ІНСТЫТУТ РАСЛІНАВОДСТВА

вул. Школьная 2, п. Крынічны, 247781, Мазырскі р-н, Гомельская вобл., Рэспубліка Беларусь
Факс: (02351) 98-4-20. E-mail: mzpolfl@mail.gomel.by
Вэб-сайт: http://polinra.com


Заснаваны ў 2009 г.

Дырэктар: к.с.-г.н. Леанід Пятровіч ШЫМАНСКІ, тэл.: (02351) 984-67
Намеснік дырэктара па навуцы: Віталій Іванавіч КРАЎЦОЎ, тэл.: (023 63) 98-4-21
Намеснік дырэктара па агульных пытаннях: к.с.-г.н. Анатолій Васільевіч БАНДАРЭНКА, тэл.: (023 63) 98-4-21
Вучоны сакратар: Людміла Ільінічна КАПЫЛОВІЧ, тэл.: (02351) 984-71

Напрамкі дзейнасці: Прыкладныя і фундаментальныя даследаванні ў галіне раслінаводства, селекцыі, генетыкі і аховы раслін, стварэнне высокапрадуктыўных сартоў і гібрыдаў кукурузы, сланечніку, аднагадовых і шматгадовых кармавых культур, стварэнне і ацэнка новага зыходнага матэрыялу, удасканальванне метадаў селекцыі і насенняводства, аптымізацыя тэхналогій вырошчвання сельскагаспадарчых культур, арыгінальнае і элітнае насенняводства

Структурныя падраздзяленні: лабараторыя селекцыі кукурузы, лабараторыя насенняводства кукурузы, лабараторыя электрафарэзу, лабараторыя алейных культур, лабараторыя шматгадовых траў, лабараторыя аднагадовых кармавых культур, лабараторыя збожжавых і зернебабовых культур, лабараторыя бульбы

Прадукцыя і паслугі: сарты і гібрыды кукурузы, сланечніку, аднагадовых і шматгадовых кармавых культур, элітнае і арыгінальнае насенне, навуковае суправаджэнне вырошчвання сельскагаспадарчых культур; паслугі па вызначэнні ўзроўню гібрыднасці насення кукурузы, паслугі па правядзенні семінараў і закладцы дэманстрацыйных палёў і вывучэння сартоў, сродкаў аховы раслін, угнаенняў і сельскагаспадарчай тэхнікі


logo
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНЫ ЦЭНТР ПА БУЛЬБАВОДСТВУ
І ПЛОДААГАРОДНІНАВОДСТВУ

вул. Кавалёва 2а, 223013, п. Самахвалавічы, Мінскі р-н, Мінская вобл., Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 50-67-001. E-mail: belbulba@belbulba.by
Вэб-сайт: http://www.belbulba.by


Заснаваны ў 2006 г.

Генеральны дырэктар: к.с.-г.н. Сяргей Андрэевіч ТУРКО, тэл.: (017) 50-66-145
Нам.ген.дыр. па навуковай рабоце: к.с.н. Вадзім Леанідавіч МАХАНЬКО, тэл.: (017) 50-66-147
Вучоны сакратар: к.б.н. Іна Аляксандраўна РОДЗЬКІНА, тэл.: (017) 50-66-283

Напрамкі дзейнасці: Стварэнне прынцыпова новых гатункаў і гібрыдаў бульбы з ураджайнасцю 50,0-80,0 т / га, пладовых - 25,0-30,0 т / га, ягадных - 10,0-12,0 т / га і агароднінных культур - 40,0- 100,0 т / га .; распрацоўка мэтавых экалагічна бяспечных рэсурсазберагальных тэхналогій вытворчасці бульбы, пладовых і агароднінных культур; забеспячэнне сартазмены і сортаабнаўлення за кошт паскоранай вытворчасці арыгінальнага насеннага і пасадачнага матэрыялу; навуковае забеспячэнне галін бульбаводства і плодаагародніцтва для павышэння іх эканамічнай эфектыўнасці, канкурэнтаздольнасці і забеспячэння ў поўным аб'ёме патрэбнасці Рэспублікі Беларусь высакаякаснай прадукцыяй бульбы, пладоў і гародніны

Структурныя падраздзяленні: апарат кіравання; аддзелы бухгалтарскага ўліку і планавання; маркетынгу і НТІ; навуковыя падраздзяленні: аддзел селекцыі бульбы: лабараторыі тэхнічных гатункаў бульбы; сталовых гатункаў бульбы; зыходнага матэрыялу бульбы; імунадыягностыкі бульбы; аддзел імунітэту і абароны бульбы; лабараторыя біяхімічнай ацэнкі бульбы; аддзел насенняводства бульбы: лабараторыі мікракланальнага размнажэння бульбы; арыгінальнага насенняводства; тэхналогій вытворчасці і захоўвання бульбы; біятэхналогіі бульбы; доследна-вытворчы аддзел «Самахвалавічы»; доследна-вытворчы ўчастак «Уздзенскі»; аддзел па эксплуатацыі і абслугоўванні цяплічнай гаспадаркі

Інавацыйная інфраструктура: філіял Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій

Аспірантура па спецыяльнасцях: 06.01.05 Селекцыя і насенняводства; 06.01.11 Ахова раслін; 06.01.09 Раслінаводства

Прадукцыя і паслугі: рознічны і аптовы продаж насеннай і сталовай бульбы; комплекснае навуковае суправаджэнне праектаў у галіне бульбаводства


logo
Рэспубліканскае навукова-вытворчае даччынае ўнітарнае прадпрыемства
ІНСТЫТУТ АГАРОДНІЦТВА

вул. Кавалёва 2a, 223013, пас. Самахвалавічы, Мінскі р-н, Мінская вобл., Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 506-66-86; (017) 506-61-08. E-mail: belniio@mail.ru
Вэб-сайт:
http://belniio.by


Заснаваны ў 1990 г.

В.а. дырэктара: к.с.-г.н. зам. дыр. па навуцы Андрэй Іванавіч ЧАЙКОЎСКІ, тэл.: (017) 506-65-03
В.а. вучонага сакратара: н.с. Алена Ўладзіміраўна МАКСІМЕНЯ, тэл.: (017) 223-36-04

Напрамкі дзейнасці: Стварэнне высокапрадукцыйных сартоў і гібрыдаў агароднінных культур; распрацоўка тэхналогій і сродкаў механізацыі вытворчасці агародніны ў адкрытым і абароненым грунце; ажыццяўленне неабходных мерапрыемстваў па выкарыстанні вынікаў навуковых даследаванняў у агародніцтве; тэхналогія вырошчвання насення агароднінных культур у абароненым і адкрытым грунце

Структурныя падраздзяленні: аддзел абароненага грунту і аграхіміі; лабараторыі імунітэту, капустных агароднінных культур, тыквенных агароднінных культур, паслёнавых агароднінных культур, лукавых агароднінных культур, бабовых агароднінных культур, тэхналагічных даследаванняў; групы сталовых караняплодаў; біятэхналогіі

Аспірантура па спецыяльнасцях: 06.01.05 Селекцыя і насенняводства; 06.01.06 Агародніцтва

Прадукцыя і паслугі: насенне сартоў і гібрыдаў агароднінных культур беларускай селекцыі; рэкамендацыі па выкарыстанні тэхналогій вырошчвання агароднінных культур у адкрытым і абароненым грунце


logo
Рэспубліканскае навукова-вытворчае даччынае ўнітарнае прадпрыемства
ІНСТЫТУТ ПЛАДАВОДСТВА

вул. Кавалёва 2, 223013, пас. Самахвалавічы, Мінскі р-н, Мінская вобл., Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 506-61-40. E-mail: info@belsad.by, belhort@it.org.by
Вэб-сайт: http://belsad.by


Заснаваны ў 1925 г.

Дырэктар: к.с.-г.н. Аляксандр Аляксандравіч ТАРАНАЎ, тэл.: (017) 506-61-49
Нам. дыр. па навуковай рабоце: к.с.-г.н. Анатоль Міхайлавіч КРЫВАРОТ, тэл.: (017) 506-65-78
Вучоны сакратар: к.с.-г.н. Марына Сяргееўна ШАЛКЕВІЧ, тэл.: (017) 506-67-07

Напрамкі дзейнасці: Селекцыя і інтрадукцыя пладовых, ягадных, орэхаплодных культур, вінаграду і іх прышчэпаў; стварэнне банка генетычных рэсурсаў пладовых, ягадных, орэхаплодных культур і вінаграду з мэтай практычнага выкарыстання ў селекцыі, вытворчасці і для міждзяржаўнага абмену; распрацоўка і ўдасканаленне тэхналогій вытворчасці, захоўвання і перапрацоўкі пладоў і ягад; дыягностыка вірусных, вірусападобных і бактэрыяльных патагенаў і стварэнне базавых калекцый бязвірусных раслін; распрацоўка і ўдасканаленне тэхналогій і вытворчасць аздароўленага пасадачнага матэрыялу; селекцыйнае паляпшэнне племянных і прадукцыйных якасцей пчол і ўдасканаленне тэхналогій іх утрымання і выкарыстання; распрацоўка рэспубліканскіх стандартаў на пасадачны матэрыял, сыравіна пладовых і ягадных культур і прадукты іх перапрацоўкі; распрацоўка навуковых і эканамічных прагнозаў і комплексных праграм па развіцці пладаводства і пчалярства ў Рэспубліцы Беларусь; праектаванне і закладка садоў і ягаднікаў; ажыццяўленне патэнтна-ліцэнзійнай і вынаходніцкай працы, правядзенне прапаганды вынікаў навуковых даследаванняў шляхам інфармацыйнай, рэкламнай і выдавецкай дзейнасці; выданне зборніка навуковых прац "Пладаводства"

Структурныя падраздзяленні: аддзелы селекцыі пладовых культур; гадавальнікаводства; тэхналогіі пладаводства; ягадных культур; біятэхналогіі; захоўвання і перапрацоўкі; укаранення і маркетынгу; навукова-тэхнічнай інфармацыі і замежных сувязяў, бібліятэка; лабараторыя пчалярства

Аспірантура па спецыяльнасцях: 06.01.05 Селекцыя і насенняводства; 06.01.07 Пладаводства, вінаградарства

Прадукцыя і паслугі: пасадачны і чаранковы матэрыял пладовых, ягадных, арэхаплодных культур, вінаграду для закладкі садоў, ягаднікаў, вінаграднікаў; распрацоўка адпаведнай праектна-каштарыснай дакументацыі на іх закладку; аграхімічных аналіз глеб і тэсціраванне пасадачнага матэрыялу на наяўнасць патагенных вірусных інфекцый; метадычная дапамога і высокакваліфікаванае кансультаванне на ўсіх этапах асваення тэхналогій вырошчвання пладовых, ягадных культур, вінаграду і пасадачнага матэрыялу


logo
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНЫ ЦЭНТР ПА МЕХАНІЗАЦЫІ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ

вул. Кнорына, 1, 220049, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 280-02-91. E-mail: belagromech@tut.by
Вэб-сайт: http://belagromech.basnet.by


Заснаваны ў 2006 г.

Генеральны дырэктар: к.э.н. Уладзімір Георгіевіч САМАСЮК, тэл.: (017) 280-02-91
Вучоны сакратар: к.т.н. Юрый Лявонцьевіч САЛАПУРА, тэл.: (017) 280-01-63

Напрамкі дзейнасці: Стварэнне тэхналагічных комплексаў сучасных айчынных машын і абсталявання для механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці па найважнейшых галінах аграпрамысловага комплексу, фарміраванне сістэмы машын і навуковае суправаджэнне яе рэалізацыі

Структурныя падраздзяленні: аддзелы механізацыі вырошчвання сельскагаспадарчых культур; механізацыі ўборкі і пасляўборачнай апрацоўкі прадукцыі раслінаводства; механізацыі жывёлагадоўлі і кормавытворчасці; энергетыкі; інавацыйных і інфармацыйна-тэхнічных сістэм у АПК

Аспірантура па спецыяльнасцях: 05.20.01 Тэхналогіі і сродкі механізацыі сельскай гаспадаркі; 05.14.08 Энергаўстаноўкі на аснове аднаўляльных відаў энергіі

Прадукцыя і паслугі: вынікі навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ па распрацоўцы і асваенні тэхналагічных комплексаў машын і абсталявання ў галіне сельскагаспадарчай вытворчасці, падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі, выданне кніг, перыядычных публікацый, выраб эксперыментальных і доследных узораў сельскагаспадарчай тэхнікі, уключаючы серыйную прадукцыю, правядзенне кансультацый і навучальных семінараў па пытаннях прымянення тэхналагічных комплексаў машын і абсталявання, ажыццяўленне функцый заказчыка ў будаўніцтве аб'ектаў (арганізацыя і правядзенне падрадных таргоў у будаўніцтве; ажыццяўленне тэхнічнага нагляду за будаўніцтвам), аказанне інжынірынгавых паслуг пры стварэнні сучасных высокатэхналагічных комплексаў па перапрацоўцы і захоўванню збожжа, плодаагародніннай прадукцыі, малочна-таварных ферм, свінагадоўчых ферм і комплексаў, птушкафабрык і іншых складаных сельскагаспадарчых аб'ектаў, забяспечваючы ўвесь комплекс работ: ад тэхніка-эканамічнага аналізу і падрыхтоўкі бізнес-плана, падрыхтоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі да пастаўкі, мантажу і ўваду ў эксплуатацыю тэхналагічнага абсталявання

Віртуальная выстава: Навука - вытворчасці


logo
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНЫ ЦЭНТР ПА ХАРЧАВАННІ

вул. Казлова, 29, 220037, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 285-39-71. E-mail: info@belproduct.com
Вэб-сайт: http: //www.belproduct.com


Заснаваны ў 2006 г.

Генеральны дырэктар: член-карэспандэнт Зянон Валянцінавіч ЛОЎКІС, тэл.: (017) 285-39-70
Вучоны сакратар: к.т.н. Крысціна Іванаўна ЖАКАВА, тэл.: (017) 294-33-34

Напрамкі дзейнасці: Правядзенне фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў, накіраваных на стварэнне канкурэнтаздольных прадуктаў здаровага харчавання. Асваенне і ўкараненне новых тэхналогій глыбокай перапрацоўкі прадукцыі раслінаводства і жывёлагадоўлі. Кантроль якасці і бяспечнасці прадуктаў харчавання. Мадэрнізацыя і распрацоўка тэхналагічнага абсталявання для харчовай прамысловасці. Падрыхтоўка спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі па актуальных спецыяльнасцях харчовай індустрыі

Структурныя падраздзяленні: аддзелы тэхналогій кансервавання з выпрабавальнай лабараторыяй; тэхналогій цукровай, кандытарскай, харчова-канцэнтратнай і алейна-тлушчавай прадукцыі; тэхналогій прадуктаў з бульбы, пладоў і агародніны; тэхналогіі лікёрагарэлачны, вінаробнай і півабезалкагольнай прадукцыі; эканамічных даследаванняў; новых тэхналогій і тэхнікі; харчавання; сертыфікацыі, метралогіі і сістэм якасці; лабараторыя выпрабаванняў і даследаванняў прадукцыі і сыравіны

Аспірантура па спецыяльнасцях: 05.18.01 Тэхналогія апрацоўкі, захоўвання і перапрацоўкі злакавых, бабовых культур, крупяных прадуктаў, плодаагародніннай прадукцыі і вінаградарства; 05.18.07 Біятэхналогія харчовых прадуктаў (харчовая прамысловасць); 05.18.12 Працэсы і апараты харчовых вытворчасцей; 05.18.15 Таваразнаўства харчовых прадуктаў і тэхналогія прадуктаў грамадскага харчавання

Прадукцыя і паслугі: распрацоўка нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі для абнаўлення асартыменту харчовай прадукцыі; экспертыза якасці і бяспечнасці прадуктаў харчавання, праектна-канструктарскія работы па стварэнні, мадэрнізацыі і пераабсталяванні вытворчасцей харчовай прамысловасці; вытворчасць абсталявання для прадпрыемстваў харчовай прамысловасці; сертыфікацыя прадуктаў харчавання і іншых тавараў; аказанне кансалтынгавых паслуг па ўкараненні на прадпрыемствах міжнародных сістэм якасці і бяспекі; правядзенне эканамічных даследаванняў і складанне бізнес-планаў для прадпрыемстваў; арганізацыя і правядзенне семінараў, навукова-практычных канферэнцый, выставак



Навукова-вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
«БЕЛТЭХНАХЛЕБ»

вул. Ракаўская, 30, 220004, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 203-56-46, 226-77-11 . E-mail: texhleb@mail.ru, beltexnoxleb@mail.ru



logo
Навукова-вытворчае рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства
ІНСТЫТУТ МЯСА-МАЛОЧНАЙ ПРАМЫСЛОВАСЦІ

пр. Партызанскі, 172, 220075, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 344-38-72. E-mail: info@instmmp.by
Вэб-сайт: http://www.instmmp.by


Заснаваны ў 1986 г.

Дырэктар: к.э.н. Аляксей Віктаравіч МЕЛЯШЧЭНЯ, тэл.: (017) 299-69-95
Вучоны сакратар: к.в.н. Тамара Аляксандраўна САВЕЛЬЕВА, тэл.: (017) 344-39-72

Напрамкі дзейнасці: Распрацоўка новых відаў мясной і малочнай прадукцыі, энерга- і рэсурсазберагаючых тэхналогій. Распрацоўка бактэрыяльных канцэнтратаў, лячэбна-прафілактычных прадуктаў для дзіцячага харчавання

Структурныя падраздзяленні: аддзел біятэхналогій (лабараторыі мікрабіялагічных даследаванняў і калекцый прамысловых мікраарганізмаў, прыкладных біятэхналогій і дзіцячага харчавання, малекулярна-генетычных і біяхімічных даследаванняў, доследная тэхналагічная вытворчасць), аддзел тэхналогій мясных прадуктаў, аддзел санітарнай апрацоўкі абсталявання і памяшканняў, аддзел стандартызацыі і нармавання, харчовы інавацыйны цэнтр, аддзел маркетынгу, лабараторыя абсталявання і тэхналогій малочнакансервавай вытворчасці, лабараторыя тэхналогій натуральнамалочных прадуктаў і канцэнтратаў, лабараторыя тэхналогій сыраробства і масларобства, вытворча-выпрабавальная лабараторыя

Аспірантура па спецыяльнасцях: 05.18.04 Тэхналогія мясных, малочных, рыбных прадуктаў і халадзільных вытворчасцяў; 05.18.12 Працэсы і апараты харчовых вытворчасцяў

Прадукцыя і паслугі: Вытворчасць бактэрыяльных канцэнтратаў, лячэбна-прафілактычных прадуктаў для дзіцячага харчавання. Нарміраванне і стандартызацыя ў мясной і малочнай прамысловасці. Праектаванне будаўніцтва і рэканструкцыі прадпрыемстваў мясной і малочнай прамысловасці. Правядзенне выпрабаванняў па ацэнцы якасці сельскагаспадарчай сыравіны, мясной і малочнай прадукцыі. Сертыфікацыя абсталявання для мясной, малочнай і птушкаперапрацоўчай прамысловасці. Навуковае забеспячэнне мясной і малочнай прамысловасці, удзел у распрацоўцы і рэалізацыі дзяржаўных і галіновых праграм


logo
Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНЫ ЦЭНТР ПА ЖЫВЁЛАГАДОЎЛІ

вул. Фрунзэ, 11, 222160, г. Жодзіна, Мінская вобл., Рэспубліка Беларусь
Факс: (01775) 352-83. E-mail: belniig@tut.by
Вэб-сайт: http://belniig.by


Заснаваны ў 2006 г.

Генеральны дырэктар: к.с.-г.н. Мікалай Андрэевіч ПАПКОЎ, тэл.: (01775) 2-19-26
Першы нам.ген.дыр. па навуковай рабоце: акадэмік Іван Паўлавіч ШЭЙКО, тэл.: (01775) 3-24-23
Першы нам.ген.дыр. па навуковай і інавацыйнай рабоце: д.с.н. Уладзімір Мікалаевіч ЦІМАШЭНКА, тэл.: (01775) 2-27-86
Вучоны сакратар: к.с.-г.н. Марыя Рыгораўна ЗАЛЕСКАЯ, тэл.: (01775) 235-23

Напрамкі дзейнасці: Удасканаленне і стварэнне новых высокапрадуктыўных парод, якія разводзяцца ў рэспубліцы, тыпаў і ліній сельскагаспадарчых жывёл; распрацоўка рэсурсазберагальных тэхналогій вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі на аснове аптымізацыі ўмоў утрымання, кармлення і ўмацавання ахоўных сіл арганізма жывёл; удасканаленне тэхналогіі нарыхтоўкі, захоўвання і рацыянальнага выкарыстання кармоў

Структурныя падраздзяленні: апарат кіравання; навукова-метадычная група; аддзел арганізацыйна-прававой і кадравай работы; аддзел бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці; аддзел планавання і эканамічнага аналізу; аддзел навукова-тэхнічнай інфармацыі і ідэалагічнай работы; лабараторыя ўзнаўлення, трансплантацыі эмбрыёнаў і трансгенезу жывёл; лабараторыя малекулярнай біятэхналогіі і ДНК-тэставання; лабараторыя гадоўлі і селекцыі малочнай і мясной жывёлы; лабараторыя конегадоўлі, зверагадоўлі і дробнай жывёлагадоўлі; лабараторыя гібрыдызацыі ў свінагадоўлі; лабараторыя інфармацыйна-тэхналагічных аўтаматызаваных сістэм у племянной жывёлагадоўлі; лабараторыя гадоўлі і селекцыі свіней; лабараторыя распрацоўкі інтэнсіўных тэхналогій вытворчасці малака і ялавічыны; лабараторыя тэхналагічнага праектавання; лабараторыя тэхналогіі машыннага даення і якасці малака; лабараторыя тэхналогіі вытворчасці свініны і заагігіены; лабараторыя кормавытворчасці; лабараторыя біяхімічных аналізаў; доследна-эксперыментальная навукова-вытворчая лабараторыя кармавых дабавак і біяпрадуктаў: лабараторыя кармлення свіней; лабараторыя кармлення і фізіялогіі харчавання буйной рагатай жывёлы; лабараторыя кармлення малочнай жывёлы

Аспірантура па спецыяльнасцях: 06.02.07 Развядзенне, селекцыя, генетыка і ўзнаўленне сельскагаспадарчых жывёл; 06.02.08 Кармленне сельскагаспадарчых жывёл і тэхналогія кармоў; 06.02.10 Прыватная заатэхнія, тэхналогія вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі; 06.02.05 Ветэрынарная санітарыя, экалогія, заагігіена і ветэрынарна-санітарная экспертыза

Дактарантура па спецыяльнасцях: 06.02.07 Развядзенне, селекцыя, генетыка і ўзнаўленне сельскагаспадарчых жывёл; 06.02.08 Кармленне сельскагаспадарчых жывёл і тэхналогія кармоў; 06.02.10 Прыватная заатэхнія, тэхналогія вытворчасці прадуктаў жывёлагадоўлі

Прадукцыя і паслугі: селекцыйна-племянная работа па атрыманні парод, тыпаў і ліній буйной рагатай жывёлы, свіней, коней, авечак, трусоў, коз-прадуцэнтаў рэкамбінантнага лактаферыну чалавека. Паслугі ў распрацоўцы экалагічна бяспечных, энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій вытворчасці малака і ялавічыны; а таксама: тэхналогіі і праектныя прапановы для праектавання і будаўніцтва свінагадоўчых прадпрыемстваў (інжынерныя паслугі). Рэцэпты камбікармоў і кармавых дабавак, распрацаваных з улікам кармавой базы гаспадарак, пажыўнасці асноўных кармоў і тэхналагічных умоў вытворчасці для папаўнення каштоўнага племяннога пагалоўя буйной рагатай жывёлы з дапамогай прымянення трансплантацыі эмбрыёнаў і штучнага асемянення. Для сельскагаспадарчых арганізацый рэспублікі аказваюцца паслугі па генатыпіраванні буйной рагатай жывёлы па мікрасатэлітных локусах і генах; навукова-практычныя кансультацыі па ўжыванні і распрацоўцы глюка-фелата-цытратна-сульфатнага асяроддзя (растваральнік для спермы кныроў); вызначэнні якасці кармоў і прадуктаў абмену; аналізы малака на ўтрыманне тлушчу, бялку і лактозы


logo
Рэспубліканскае навукова-даследчае даччынае ўнітарнае прадпрыемства
ІНСТЫТУТ ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНАЙ ВЕТЭРЫНАРЫІ ІМЯ С.М.ВЫШАЛЕСКАГА

вул. Брыкета, 28, 220003, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 508-81-31. E-mail: bievm@tut.by
Веб-сайт: http://bievm.by


Заснаваны ў 1922 г.

Дырэктар: Юрый Васільевіч ЛАМАКА, тэл.: (017) 508-81-34
Вучоны сакратар: д.в.н. Ірына Аляксандраўна КРАСАЧКА, тэл.: (017) 508-83-52

Напрамкі дзейнасці: Распрацоўка і ўдасканальванне метадаў дыягностыкі, прафілактыкі, лячэння, мер барацьбы з інфекцыйнымі, паразітарнымі і незаразнымі хваробамі сельскагаспадарчых жывёл, птушак, пчол. Стварэнне сучасных вакцын, высокаспецыфічных дыягностыкумаў, лекавых прэпаратаў, сродкаў карэкцыі абмену рэчываў, якія забяспечваюць ветэрынарную ахову жывёл і атрыманне экалагічна чыстай прадукцыі жывёлаводства; аказанне навукова-практычнай дапамогі гаспадаркам рэспублікі

Структурныя падраздзяленні: аддзелы вірусных інфекцый; ветэрынарных тэхналогій; бактэрыяльных інфекцый буйной рагатай жывёлы; малекулярнай біялогіі; паразіталогіі; хвароб птушак, пчол і фізіка-хімічных даследаванняў; таксікалогіі і незаразных хвароб жывёл; паталогіі размнажэння і ветэрынарнай санітарыі; культур клетак і пажыўных асяроддзяў; вопытна-эксперыментальны; група навукова-тэхнічнай інфармацыі, сертыфікацыі і патэнтазнаўства

Аспірантура па спецыяльнасцях: 03.02.11 Паразіталогія; 06.02.02 Ветэрынарная мікрабіялогія, вірусалогія, эпізааталогія, мікалогія з мікатаксікалогіяй і імуналогія (ветэрынарныя і біялагічныя навукі); 06.02.03 Ветэрынарная фармакалогія з таксікалогіяй; 06.02.05 Ветэрынарная санітарыя, экалогія, заагігіена і ветэрынарна-санітарная экспертыза; 06.02.06 Ветэрынарнае акушэрства і біятэхніка рэпрадукцыі жывёл

Прадукцыя і паслугі: вакцыны антырабічныя для імунізацыі сельскагаспадарчых жывёл і дзікіх драпежных; вакцыны для прафілактыкі і лячэння вірусных і бактэрыяльных хвароб буйной рагатай жывёлы; вакцыны для прафілактыкі і лячэння вірусных і бактэрыяльных хвароб свіней; вакцыны для прафілактыкі і лячэння хвароб птушак; біяпрэпараты для прафілактыкі і лячэння хвароб пчол; супрацьпаразітарныя прэпараты; лячэбна-прафілактычныя прэпараты і стымулятары імуннай сістэмы жывёл; дыягнастычныя тэст-сістэмы. Пастаноўка дыягназу, распрацоўка рэкамендацый па прафілактыцы і лячэнні інфекцыйных і незаразных хвароб


logo
Рэспубліканскае даччынае ўнітарнае прадпрыемства
ІНСТЫТУТ РЫБНАЙ ГАСПАДАРКІ

вул. Сцебенева, 22, 220024, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 398-79-46. E-mail: belniirh@tut.by
Вэб-сайт: http://www.belniirh.by


Заснаваны ў 1958 г.

Дырэктар: д.с.-х.н. Уладзімір Юльянавіч АГЕЕЦ, тэл.: (017) 365-83-41
Вучоны сакратар: к.б.н. Раіса Леанідаўна АСАДЧАЯ, тэл.: (017) 365-93-52

Напрамкі дзейнасці: Селекцыйна-племянная работа з карпам і іншымі сажалкавымі рыбамі, накіраваная на вывядзенне новых высокапрадуктыўных парод і паляпшэнне існуючых вытворчых статкаў вырошчваемых рыб. Тэхналогія вядзення сажалкавага рыбаводства, пытанні сілкавання і кормавытворчасці, аптымізацыі асяроддзя пражывання і ахова рыб ад захворванняў. Рацыянальнае выкарыстанне рыбных рэсурсаў натуральных вадаёмаў

Структурныя падраздзяленні: лабараторыі развядзення і вырошчвання каштоўных відаў рыб; рыбаводства і рыбалоўства ў натуральных вадаёмах; селекцыі і племянной работы; кармоў; хвароб; гідрабіялогіі і якасці асяроддзя; эксперыментальная база - селекцыйна-племянны ўчастак "Ізабеліна"; гаспразліковы ўчастак "Вілейка"

Прадукцыя і паслугі: селекцыйна-племянная работа з карпам; узнаўленне і вырошчванне новых аб'ектаў рыбаводства; экспертная ацэнка стану запасаў і папуляцый рыб; вырошчванне і рэалізацыя рыбапасадачнага матэрыялу карпа і абарыгенных відаў рыб; распрацоўка комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на аздараўленне і прафілактыку рыбоводных гаспадарак ад захворванняў; правядзенне дыягнастычных даследаванняў пры захворваннях рыб


logo
Рэспубліканскае навуковае ўнітарнае прадпрыемства
ІНСТЫТУТ СІСТЭМНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ У АПК

вул. Казінца, 103, 220108, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 278-69-21. E-mail: agrecinst@mail.belpak.by
Вэб-сайт: http://refor.by


Заснаваны ў 1956 г.

В.а. дырэктара: д.э.н. Аляксандр Пятровіч ШПАК, тэл.: (017) 212-09-60
Вучоны сакратар: Мікалай Іванавіч СОЛАЎЦАЎ, тэл.: (017) 212-07-52

Направления деятельности: Маніторынг эканамічных працэсаў і выпрацоўка дзейсных мер і механізмаў па ўдасканаленні эканамічных адносін у сельскай гаспадарцы, паскарэнню яго рэструктурызацыі, забеспячэнні ўстойлівага развіцця; распрацоўка новых эфектыўных арганізацыйна-вытворчых формаў і ўдасканаленне дзеючых структур гаспадарання ў АПК; даследаванне і распрацоўка механізмаў фарміравання і функцыянавання збалансаваных харчовых рынкаў; распрацоўка і ўдасканаленне механізму забеспячэння нацыянальнай харчовай бяспекі; даследаванне фактараў і распрацоўка мадэляў па комплексным устойлівым развіцці сельскіх тэрыторый; распрацоўка механізмаў эфектыўнага рэгулявання аграрнага рынку і аграрных вытворча-эканамічных адносін; даследаванні тэарэтычных і метадалагічных аспектаў праблемы павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі; распрацоўка метадалагічных асноў інфарматызацыі прадпрыемстваў і галін АПК, стварэнне і арганізацыя выкарыстання аўтаматызаваных банкаў даных па сельскай гаспадарцы, абагульненне статыстычных матэрыялаў, падрыхтоўка навукова-практычнай і статыстычнай інфармацыі; падрыхтоўка навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі праз аспірантуру, дактарантуру і саіскальніцтва; прапаганда навукова-тэхнічных распрацовак, укараненне найбольш эфектыўных вынікаў у вытворчасць, маркетынг і рэклама ствараемай прадукцыі; арганізацыя міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый, нарад, сімпозіумаў у галіне навуковага забеспячэння сельскай гаспадаркі

Структурныя падраздзяленні: аддзелы арганізацыйна-вытворчых структур; эканамічнага рэгулявання; рыначных адносін; маркетынгу; інфарматызацыі

Аспірантура па спецыяльнасцях: 08.00.05 Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай

Дактарантура па спецыяльнасцях: 08.00.05 Эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай

Прадукцыя і паслугі: навукова-даследчыя распрацоўкі ў галіне аграрнай эканомікі



Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства
ВІЦЕБСКІ ЗАНАЛЬНЫ ІНСТЫТУТ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ

вул. Віцебская, 1, 211343, в. Тулава, Віцебскі р-н, Віцебская вобл., Рэспубліка Беларусь
Факс: (0212) 296-068. E-mail: tulovo@yandex.ru


Заснаваны ў 1956 г.

Дырэктар: Андрэй Іванавіч БАЛЫШ, тэл.: (0212) 296-446
Вучоны сакратар: Аксана Ігараўна БАРЫСЁНАК, тэл.: (0212) 296-067

Напрамкі дзейнасці: Павышэнне эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу. Насенняводства, адаптыўныя, рэсурсазберагаючыя, экалагічна бяспечныя тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Арганізацыя асваення і прапаганда навуковых дасягненняў у сельскагаспадарчым вытворчасці рэгіёну. Павышэнне кваліфікацыі сельскагаспадарчых кадраў

Структурныя падраздзяленні: аддзелы бульбаводства; збожжавых, зернебабовых, крыжацветных культур і лёну; кармоў, аздароўленых раслін

Прадукцыя і паслугі: навуковыя распрацоўкі; насенны матэрыял новых раяніраваных і перспектыўных сартоў сельскагаспадарчых культур; адаптыўныя тэхналогіі вырошчвання збожжавых, крупяных, крыжацветных, тэхнічных культур, бульбы і шматгадовых траў


logo
Рэспубліканскае ўнітарнае навуковае прадпрыемства
ГРОДЗЕНСКІ ЗАНАЛЬНЫ ІНСТЫТУТ РАСЛІНАВОДСТВА

вул. Акадэмічная, 21, 231513, г. Шчучын, Гродзенская вобл., Рэспубліка Беларусь
Факс: (01514) 23-687. E-mail: gznii@tyt.by


Заснаваны ў 1910 г.

Дырэктар: к.с.-г.н. Уладзімір Уладзіміравіч КУРЫЛОВІЧ, тэл.: (01514) 23-690
Нам.дыр. па навуцы і інавацыях: к.с.-г.н., Люцыя Станіславаўна РУТКОЎСКАЯ, тэл.: (01514) 29-440
Вучоны сакратар: Вікторыя Міхайлаўна КУХАРЧЫК, тэл.: (01514) 28-952

Напрамкі дзейнасці: Стварэнне на аснове метадаў селекцыйнага адбору і размнажэння арыгінальнага высакаякаснага насеннага матэрыялу новых раяніраваных і перспектыўных сартоў збожжавых, зернебабовых, тэхнічных культур і шматгадовых траў. Вырошчванне і размнажэнне на аснове біятэхналогіі высакаякаснага аздароўленага арыгінальнага матэрыялу раяніраваных і перспектыўных сартоў бульбы. Інтрадукцыя, вывучэнне і размнажэнне сартоў пладовых культур. Распрацоўка і ўдасканаленне адаптыўных, экалагічна бяспечных рэсурсазберагаючых тэхналогій вырошчвання сельскагаспадарчых культур. Арганізацыя асваення і шырокая прапаганда навуковых дасягненняў у сельскагаспадарчай вытворчасці рэгіёну з мэтай павышэння эфектыўнасці галіны раслінаводства, правядзенне вучобы кадраў

Структурныя падраздзяленні: адміністрацыйна-кіраўнічы персанал; навуковыя аддзелы: збожжавых і зернебабовых культур, шматгадовых траў, бульбы, садоўніцтва; улікова-планавы аддзел; вытворчы аддзел; аддзел збыту і гаспадарчага забеспячэння

Прадукцыя і паслугі: удасканаленыя адаптыўныя тэхналогіі вырошчвання сельскагаспадарчых культур; высакаякасны арыгінальны і элітны насенны матэрыял новых раянаваных і перспектыўных сартоў збожжавых, зернебабовых і крыжакветных культур, лёну-даўгунцу, шматгадовых бабовых і злакавых траў; аздароўленыя на аснове біятэхналогіі высокапрадуктыўныя і канкурэнтаздольныя гатункі бульбы; пасадачны матэрыял пладовых і ягадных культур; клонавыя прышчэпы яблыні і слівы; арганізацыя і правядзенне семінараў, вучобы кадраў, дэманстрацыя найноўшых дасягненняў навукі на Днях поля ў інстытуце

Галоўная старонка / Арганізацыі / Навуковыя інстытуты і цэнтры / Арганізацыі Аддзялення аграрных навук / Да пачатку старонкі