Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст 
   
  Расшыраны пошук
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Інтэрнэт-сайт I з'езда вучоных Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнет-партал Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Арганізацыі Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі

Галоўная старонка / Арганізацыі / Навуковыя інстытуты і цэнтры / Арганізацыі Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі





Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне
"ХІМІЧНЫЯ ПРАДУКТЫ І ТЭХНАЛОГІІ"

вул. Сурганава, 9, корп. 1, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-27-03. E-mail: secretar@igic.bas-net.by


Заснавана ў 2007 г.

Генеральны дырэктар: акадэмік Мікалай Паўлавіч КРУЦЬКО, тэл.: (017) 284-27-42



Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ АГУЛЬНАЙ І НЕАРГАНІЧНАЙ ХІМІІ

вул. Сурганава, 9, корп. 1, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-27-03. E-mail: secretar@igic.bas-net.by


Заснаваны ў 1959 г.

Дырэктар: акадэмік Мікалай Паўлавіч КРУЦЬКО, тэл.: (017) 284-27-42
Вучоны сакратар: к.х.н. Галіна Валер'еўна БОНДАРАВА, тэл.: (017) 284-27-03

Напрамкі дзейнасці: Распрацоўка неарганічных рэчываў і кампазіцыйных матэрыялаў са спецыяльнымі ўласцівасцямі. Даследаванне паверхневых з'яў у дысперсных сістэмах

Структурныя падраздзяленні: аддзелы мінеральных угнаенняў; кампазіцыйных матэрыялаў; лабараторыі фосфарных і азотных угнаенняў; калійных угнаенняў; кампазітаў; дарожна-будаўнічых матэрыялаў; палімерзмяшчальных дысперсных сістэм; адсарбентаў і адсарбцыйных працэсаў; рэакцыйна-актыўных матэрыялаў; хіміі лакафарбавых і вяжучых матэрыялаў; паліфосфарных злучэнняў; фізіка-хімічных метадаў даследавання

Аспірантура па спецыяльнасцях: 02.00.04 Фізічная хімія; 02.00.11 Калоідная хімія і фізіка-хімічная механіка

Прадукцыя і паслугі: правядзенне выпрабаванняў і кантролю якасці хімічных рэагентаў на аснове ПАР, палімераў і бітумных вяжучых; выраб установак і станцый водападрыхтоўкі для лакальнай і цэнтралізаванай ачысткі пітных і сцёкавых водаў прамысловых прадпрыемстваў


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ ФІЗІКА-АРГАНІЧНАЙ ХІМІІ

вул. Сурганава, 13, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-16-79. E-mail: ifoch@ifoch.bas-net.by
Вэб-сайт: http://ifoch.bas-net.by


Заснаваны ў 1929 г.

Дырэктар: член-карэспандэнт Аляксандр Віктаравіч БІЛЬДЗЮКЕВІЧ, тэл.: (017) 284-00-97
Вучоны сакратар: к.х.н. Святлана Анатольеўна ПРАЦЭНКА, тэл.: (017) 284-16-79

Напрамкі дзейнасці: Стварэнне новых палімерных матэрыялаў рознага прызначэння: хемасарбцыйных, іонаабменных, селектыўна-пранікальных, абразівастойкіх; дапаможных матэрыялаў для прамысловасці; новых кампазіцыйных матэрыялаў і матэрыялаў з асаблівымі ўласцівасцямі для выкарыстання ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, экалогіі, водападрыхтоўцы; хімічна актыўных палімерных матэрыялаў і тэхналогій іх выкарыстання ў працэсах ачысткі водных і паветраных асяроддзяў, у якасці матэрыялаў медыцынскага прызначэння і сродкаў абароны чалавека; новых відаў ультрафільтрацыйных мембраны і працэсаў мембраннага падзелу для фармацэўтычнай, мікрабіялагічнай і медыцынскай прамысловасці, цеплаэнергетыкі і іншых галін. Распрацоўка тэхналогій атрымання субстанцый лекавых сродкаў для лячэння захворванняў, што наносяць найбольшую сацыяльна-эканамічную шкоду грамадству; іонаабменнай экстракцыі біялагічна актыўных злучэнняў, метадаў сінтэзу і тэхналогій атрымання лекавых субстанцый на аснове амінакіслот, іх вытворных, ды- і трыпептыдаў; метадаў сінтэзу функцыянальна замяшчаных арганічных і элементаарганічных злучэнняў для медыцыны, прамысловасці і сельскай гаспадаркі

Структурныя падраздзяленні: аддзелы высокамалекулярных злучэнняў; лекавых рэчываў; арганічнай хіміі; лабараторыі іоннага абмену і сорбцыі; сінтэзу і даследавання ўласцівасцей іонаабменных валокнаў; мембранных працэсаў; экстракцыі; вытворных амінакіслот; элементаарганічных злучэнняў; арганічнага каталізу; гетэрагеннага каталізу; фізіка-хімічных метадаў даследавання; групы механахіміі высокамалекулярных злучэнняў; камп'ютэрнага квантава-хімічнага мадэлявання; тэматычныя групы аптычных палярызатараў; мікрабіялагічнага сінтэзу; сінтэзу лекавых рэчываў; доследна-напрацовачны ўчастак па вытворчасці фармсубстанций

Аспірантура па спецыяльнасцях: 02.00.03 Арганічная хімія; 02.00.04 Фізічная хімія; 02.00.06 Высокамалекулярныя злучэнні

Прадукцыя і паслугі: іонаабменныя валакністыя матэрыялы ФІБАН прамысловага прызначэння для аховы навакольнага асяроддзя і здароўя чалавека; прыстасаванні фільтрацыйнага і кантактнага тыпаў для ачысткі паветра ад таксічных газаў; мембраны і мембраннае абсталяванне; стацыянарныя і пераносныя фільтры ачысткі вады бытавога і прамысловага прызначэння; штучныя іанітныя субстраты БІОНА для вырошчвання і кланавання раслін; тэхналогіі атрымання біялагічна актыўных злучэнняў, у тым ліку высокаачышчаных амінакіслот, іх вытворных і алігапептыдаў; харчовыя дабаўкі (кампаненты дзіцячага харчавання); духмяныя рэчывы для парфумерных кампазіцый; харчовыя араматызатары; бор- і крэмнійзмяшчаючыя матэрыялы для мікраэлектронікі; біяактыўныя рэчывы гетэрацыклічнага і хлораліфатычнага радоў; кампазіцыйныя матэрыялы і ахоўныя пакрыцці для будаўнічых вырабаў



Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне
"ХІМІЧНЫ СІНТЭЗ І БІЯТЭХНАЛОГІІ"

вул. акадэміка В.Ф. Купрэвіча, 5, корп. 2, 220141, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 267-87-61. E-mail: iboch@iboch.bas-net.by
Вэб-сайт: http://iboch.bas-net.by


Заснавана ў 2007 г.

Генеральны дырэктар: акадэмік Фёдар Адамавіч ЛАХВІЧ, тэл.: (017) 267-87-61


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ БІЯАРГАНІЧНАЙ ХІМІІ

вул. акадэміка В.Ф. Купрэвіча, 5, корп. 2, 220141, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 267-87-61. E-mail: info@iboch.bas-net.by
Вэб-сайт: http://iboch.bas-net.by


Заснаваны ў 1974 г.

Дырэктар: акадэмік Фёдар Адамавіч ЛАХВІЧ, тэл.: (017) 267-87-61
Вучоны сакратар: к.х.н. Святлана Валер'еўна БАБІЦКАЯ, тэл.: (017) 267-85-53

Напрамкі дзейнасці: Фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ў галіне хіміі, структуры і функцыі биомолекул. Распрацоўка і доследна-прамысловы выпуск імунахімічных і малекулярна-біялагічных набораў рэактываў і фармацэўтычных субстанцый для медыцынскай і ветэрынарнай дыягностыкі і тэрапіі, стварэнне тэхналогій вытворчасці і прымянення стымулятараў росту і сродкаў абароны раслін

Структурныя падраздзяленні: аддзелы аграхімічных прэпаратаў; імунахімічных і малекулярна-біялагічных сродкаў дыягностыкі; хіміі лекавых рэчываў; лабараторыі хіміі ліпідаў; хіміі простагландынаў; хіміі стэроідаў; хіміі экдыстэроідаў; выпрабавання пестыцыдаў; фізіка-хімічных метадаў аналізу; бялковай інжынерыі; медыцынскага мікрааналізу; хіміі бялковых гармонаў ; механізмаў і кінетыкі ферментатыўных працэсаў; малекулярнай дыягностыкі і біятэхналогіі; прыкладной энзімалогіі; хіміі нуклеатыдаў і полінуклеатыдаў; біяфізікі і біяхіміі нуклеапратэідаў; прыкладной біяхіміі; біявыпрабаванняў; гасразліковая доследная вытворчасць

Аспірантура па спецыяльнасцях: 02.00.03 Арганічныя хімія; 02.00.10 Біяарганічная хімія; 03.00.04 Біяхімія

Дактарантура па спецыяльнасцях: 02.00.03 Арганічныя хімія; 02.00.10 Біяарганічная хімія; 03.00.04 Біяхімія

Прадукцыя і паслугі: дыягнастычныя наборы; фармацэўтычныя субстанцыі; хімічныя сродкі абароны раслін, фэрамоны насякомых; спектраскапічныя даследаванні на ЯМР спектрометры высокага вырашэння і мас-спектрометры



Унітарнае прадпрыемства
ГАСПРАЗЛІКОВАЯ ДОСЛЕДНАЯ ВЫТВОРЧАСЦЬ
ІНСТЫТУТА БІЯАРГАНІЧНАЙ ХІМІІ

вул. акадэміка В.Ф. Купрэвіча, 5, корп. 3, 220141, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 263-62-57. E-mail: hopmang@adsl.by
Веб-сайт: http://www.hopiboh.org


Заснавана ў 1986 г.

Дырэктар: к.б.н. Аляксандр Іванавіч ШЧЭРБАНЬ, тэл.: (017) 268-11-51
Начальнік камерцыйнага аддзела: к.б.н. Дзмітрый Сававіч ЯНУШЭЎСКІ, тэл.: (017) 263-57-01

Напрамкі дзейнасці: Распрацоўка і вытворчасць імунахімічных тэст-сістэм (набораў рэагентаў) для in vitro дыягностыкі захворванняў чалавека. Вытворчасць фармацэўтычных субстанцый і гатовых лекавых форм

Структурныя падраздзяленні: аддзелы вытворчасці радыеімунных набораў; вытворчасці неізатопнай прадукцыі; камерцыйны; група кантролю якасці

Прадукцыя і паслугі: радыеімунныя, імунаферментныя і імунафлуарэсцэнтныя наборы для дыягностыкі захворванняў чалавека - саматычных і інфекцыйных; спецыяльныя прабіркі для хуткага атрымання сывараткі крыві чалавека; фармацэўтычныя субстанцыі і гатовыя лекавыя формы



Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ ПРЫРОДАКАРЫСТАННЯ

вул. Фр. Скарыны, 10, 220114, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 267-24-13. E-mail: nature@ecology.basnet.by
Вэб-сайт: http://ecology.basnet.by


Заснаваны ў 1932 г.

Дырэктар: член-карэспандэнт Аляксандр Кірылавіч КАРАБАНАЎ, тэл.: (017) 267-26-32
Вучоны сакратар: к.т.н. Галіна Анатольеўна КАМЫШЭНКА, тэл.: (017) 267-20-33

Напрамкі дзейнасці: Распрацоўка навуковых асноў прыродакарыстання і аховы навакольнага асяроддзя; ацэнка, прагназіраванне і аптымізацыя антрапагенных уздзеянняў на прыродныя комплексы. Навуковае абгрунтаванне стварэння рэсурсазберагальных тэхналогій здабычы, перапрацоўкі і выкарыстання цвёрдых гаручых выкапняў. Вывучэнне ўмоў фарміравання і ацэнка стану прэсных пітных і мінеральных вод; вывучэнне геадынамікі зямной кары і сучасных геалагічных працэсаў на тэрыторыі Беларусі. Геаэкалагічнае абгрунтаванне праектавання і размяшчэння асабліва адказных збудаванняў і эколагабяспечных аб'ектаў

Структурныя падраздзяленні: лабараторыі аптымізацыі геасістэм; трансгранічнага забруджвання і кліматологіі; біягеахіміі ландшафтаў; аграэкалогіі; экатэхналогій; фізіка-хімічнай механікі прыродных дысперсных сістэм; выкарыстання і аховы тарфяных радовішчаў; геадынамікі і палеагеаграфіі; гідрагеалогіі і гідраэкалогіі; навукова-тэматычная група "Масларастваральныя паверхнева-актыўныя рэчывы"

Аспірантура па спецыяльнасцях: 05.17.07 Хімія і тэхналогія паліваў і спецыяльных прадуктаў; 25.00.22 Геатэхналогія; 25.00.36 Геаэкалогія

Прадукцыя і паслугі: распрацоўка тэхналогій па атрыманню прадукцыі на аснове торфу, сапрапелю, бурага вугалю (сарбенты, грунты, арганічныя ўгнаенні, біялагічна актыўныя прэпараты для раслінаводства і жывёлагадоўлі, актываваныя вуглі, фарбавальнікі і інш.); тэхналогіі атрымання кансервацыйных алеяў, змазак, інгібітараў карозіі, танкаплёначных пакрыццяў для металаапрацоўчай прамысловасці; тэхналогіі здабычы і выкарыстання азёрных сапрапеляў і сапрапеляў, што залягаюць пад торфам; сертыфікацыйныя выпрабаванні прадукцыі на аснове торфу, сапрапелю, бурых вуглёў і інш.; фундаментальныя і прыкладныя даследаванні па кліматолагіі, геаэкалогіі, гідрагеалогіі, геадынаміцы, геаграфіі, палеагеаграфіі

Галоўная старонка / Арганізацыі / Навуковыя інстытуты і цэнтры / Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі / Да пачатку старонкі