Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Арганізацыі Аддзялення медыцынскіх навук

Галоўная старонка / Арганізацыі / Арганізацыі Аддзялення медыцынскіх навук



logo   
Рэспубліканскае навукова-даследчае ўнітарнае прадпрыемства
ІНСТЫТУТ БІЯХІМІІ БІЯЛАГІЧНА АКТЫЎНЫХ ЗЛУЧЭННЯЎ

Бульвар Ленінскага камсамола, 50, 230030, г. Гродна, Рэспубліка Беларусь
Факс: (0152) 43-41-21. E-mail: office@bioch.basnet.by
Вэб-сайт: http://ibiochemistry.by


Заснаваны ў 1970 г.

Дырэктар: д.м.н. Ігар Мікалаевіч СЕМЯНЕНЯ, тэл.: (0152) 43-41-61
В.а. нам. дыр. па навуковай рабоце: член-кар. Андрэй Георгіевіч МАЙСЯЁНАК, тэл.: (0152) 43-56-71
Вучоны сакратар: к.б.н. Віктар Афанасьевіч АВЕРЫН, тэл.: (0152) 43-35-61

Напрамкі дзейнасці: Правядзенне фундаментальных і прыкладных даследаванняў па вывучэнні механізмаў патагенезу захворванняў печані, сардэчна-сасудзістай і эндакрыннай сістэм, алкагольнай залежнасці, паталагічных станаў, звязаных з дэфіцытам незаменных мікранутраентаў і дзеяннем стрэсу з мэтай распрацоўкі метадаў іх прафілактыкі, дыягностыкі і тэрапіі, лабараторная вытворчасць фармацэўтычных субстанцый, стварэнне інавацыйных лекавых сродкаў, вітамінных прэпаратаў, біялагічна актыўных дабавак

Структурныя падраздзяленні: аддзел біяхімічнай фармакалогіі; аддзел біярэгулятараў; аддзел вітаміналогіі і нутрыцэўтыкі; аддзел біятэхналогіі прыродных біялагічна актыўных злучэнняў

Аспірантура па спецыяльнасцях: 03.01.04 Біяхімія

Прадукцыя і паслугі: вылучэнне і ачыстка біялагічна актыўных злучэнняў, атрыманне экстрактаў з лекавых раслін для патрэб фармацэўтычнай прамысловасці, распрацоўкі на іх аснове новых лекавых сродкаў (фітапрэпаратаў). Якасны і колькасны аналіз біялагічна актыўных рэчываў метадамі вадкаснай і газавай храматаграфіі, спектраскапіі


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ РАДЫЕБІЯЛОГІІ

вул. Фядзюнінскага, 4, 246007, г. Гомель, Рэспубліка Беларусь
Факс: (0232) 68-32-26. E-mail: irb@irb.basnet.by
Вэб-сайт: http://irb.basnet.by


Створаны ў 1987 г.

Дырэктар: к.м.н. Ігар Анатольевіч ЧЭШЫК, тэл.: (0232) 68-32-26
Нам. дыр. па навуковай рабоце: к.б.н. Наталля Ільінічна ЦІМОХІНА, тэл.: (0232) 68-34-43
Вучоны сакратар: Кацярына Аляксееўна КЛЕМЕНЦЬЕВА, тэл.: (0232) 68-41-10

Напрамкі дзейнасці: вывучэнне механізмаў біялагічнага дзеяння іанізуючых і неіанізуючых выпраменьванняў і ўплываў, якія склаліся ў рэгіёнах Рэспублікі Беларусь, экалагічнай абстаноўкі на жывыя арганізмы; даследаванне паводзін радыенуклідаў і цяжкіх металаў у прыродных комплексах Беларусі, распрацоўка новых спосабаў рэгуляцыі паступлення палютантаў у сельскагаспадарчыя культуры; распрацоўка спосабаў і сродкаў павышэння ўстойлівасці арганізма да ўздзеяння неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя

Структурныя падраздзяленні:лабараторыя камбінаваных уздзеянняў; лабараторыя мадэлявання і мінімізацыі антрапагенных рызык; лабараторыя грамадскага здароўя і інфармацыйнага забеспячэння насельніцтва; лабараторыя радыеэкалогіі; лабараторыя эксперыментальных біялагічных мадэлей; лабараторыя эндакрыналогіі і біяхіміі

Аспірантура па спецыяльнасцях: 03.00.01 Радыебіялогія

Прадукцыя і паслугі: IT рашэнні для экалагічнай і радыяцыйнай бяспекі: стварэнне баз даных, матэматычных мадэлей, якія прагназуюць назапашванне радыенуклідаў у лясной і сельскагаспадарчай прадукцыі, разлік дозавых нагрузак на арганізм; прэпараты і тэхналогіі для рэмедыяцыі тэхнагенна парушаных зямель, павышэння эфектыўнасці сельскагаспадарчай вытворчасці.


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ ФІЗІЯЛОГІІ

вул. Акадэмічная, 28, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-16-30. E-mail: biblio@fizio.bas-net.by
Вэб-сайт: http://www.physiology.by


Створаны ў 1953 г.

Дырэктар: д.м.н. Сяргей Уладзіміравіч ГУБКІН, тэл.: (017) 284-16-30
Вучоны сакратар: к.б.н. Наталля Фёдараўна ПАЎЛАВА, тэл.: (017) 284-16-30

Напрамкі дзейнасці: Даследаванне біяфізічных асноў і фізіялагічных механізмаў дзеяння на арганізм лячэбных фізічных фактараў рознай прыроды і распрацоўка новых тэхналогій фізіятэрапіі і фізіятэрапеўтычнай апаратуры. Вывучэнне механізмаў фарміравання сацыяльна значных паталагічных станаў арганізма і абгрунтаванне новых тэхналогій прафілактыкі, лячэння і рэабілітацыі. Нейрафізіялагічны аналіз механізмаў кантролю жыццёва важных функцый арганізма ў норме і пры паталогіі. Даследаванне малекулярных механізмаў праліферацыі, дыферэнцыравання і анкагенезу. Вывучэнне асаблівасцей ультраструктурнай арганізацыі міякарда пры розных формах кардыяміяпатыі і развіцці прагрэсавальнай сардэчнай недастатковасці, а таксама аналіз ультраструктурных асаблівасцей рэактыўных змяненняў структур мозгу на розных этапах яго ішэміі. Даследаванне біялагічнага дзеяння вытворных тлустых кіслот, якія валодаюць канабіміметычнай актыўнасцю, і навуковае абгрунтаванне іх прымянення ў фармацэўтыцы

Структурныя падраздзяленні: лабараторыі: мадуляцыі функцый арганізма, клетачных тэхналогій, нейрафізіялогіі, навукова-тэхнічнага суправаджэння, фізіялогіі харчавання і спорту, шматпрофільная дыягнастычная, цэнтр электроннай і светлавой мікраскапіі

Інавацыйная інфраструктура: філіял Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій

Аспірантура па спецыяльнасцях: 03.03.01 Фізіялогія (біялагічныя і медыцынскія навукі); 03.01.04 Біяхімія (біялагічныя навукі); 14.03.03 Паталагічная фізіялогія (біялагічныя і медыцынскія навукі); 14.03.11 Аднаўленчая медыцына, спартыўная медыцына, лячэбная фізкультура, курорталогія і фізіятэрапія

Дактарантура па спецыяльнасцях: 03.03.01 Фізіялогія (біялагічныя навукі); 14.03.03 Паталагічная фізіялогія (медыцынскія навукі)

Прадукцыя і паслугі распрацоўка і выпрабаванне новай фізіятэрапеўтычнай апаратуры; даследаванне ў эксперыменце функцыянальных асаблівасцей новых субстанцый, біялагічна актыўных дабавак, новых (распрацоўваемых) харчовых прадуктаў; вывучэнне марфалагічных, цытахімічных і субмікраскапічных асноў механізмаў парушэння функцыянавання сардэчна-сасудзістай сістэмы; ацэнка курортаўтваральных фактараў і абгрунтаванне аптымальнай канчатковай магутнасці і прафілізацыі санаторыя; правядзенне даследавання агульнай таксічнасці лекавых сродкаў; выкананне гематалагічных, біяхімічных і імуналагічных лабараторных даследаванняў ( “Акадэмлаб”)


logo   
Рэспубліканскае навукова-даследчае ўнітарнае прадпрыемства
ІНСТЫТУТ РАДЫЯЛОГІІ

вул. Фядзюнінскага, 16, 246000, г. Гомель, Рэспубліка Беларусь
Факс: (0232) 34-96-85. E-mail: office@rir.by
Вэб-сайт: http://rir.by


Створаны ў 1986 г.

В.а. дырэктара: Галіна Валер'еўна СЕДУКОВА, тэл.: +375 232 34-96-89
Вучоны сакратар: к.с-х.н. Вікторыя Уладзіміраўна ДРАБЫШЭЎСКАЯ, тэл.: +375 232 34-97-59

Напрамкі дзейнасці: Распрацоўка ахоўных мер і рэкамендацый для сельскагаспадарчай вытворчасці, сістэмы радыяцыйнага кантролю ва ўмовах шырокамаштабнага радыеактыўнага забруджвання тэрыторыі. Навуковае забеспячэнне радыяцыйнай абароны пацярпелага насельніцтва і сацыяльна-эканамічнага развіцця тэрыторый, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню, у рамках Дзяржаўнай праграмы Рэспублікі Беларусь па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Структурныя падраздзяленні: 6 навуковых лабараторый – лабараторыя аграэкалогіі, лабараторыя вытворчасці экалагічна бяспечнай прадукцыі жывёлагадоўлі ва ўмовах тэхнагеннага забруджвання тэрыторый, лабараторыя прагназавання паводзін радыенуклідаў і хімічных рэчываў у экасістэмах, лабараторыя масавых аналізаў, лабараторыя эколага-эканамічнай ацэнкі эфектыўнасці рэабілітацыйных мерапрыемстваў, лабараторыя радыеэкалогіі тарфяных глеб. Лабараторыя масавых аналізаў інстытута акрэдытавана на незалежнасць і тэхнічную кампетэнтнасць у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ІСО / МЭК 17025-2007 на 62 віды работ (атэстат акрэдытацыі № BY / 112 ад 30.11.2004 г.; тэрмін дзеяння акрэдытацыі да 1 чэрвеня 2019 года).

Аспірантура па спецыяльнасцях: 03.00.01 Радыебіялогія

Прадукцыя і паслугі: правядзенне інжынерна-экалагічных пошукаў (інжынерна-экалагічная здымка тэрыторыі; даследаванні хімічнага забруджвання глеб і грунтоў, паверхневых і падземных вод, крыніц забруджвання, лабараторныя хіміка-аналітычныя і газахімічныя даследаванні узораў і проб глеб і вады; даследаванні і ацэнка фізічных уздзеянняў і радыяцыйнай абстаноўкі на тэрыторыі) і навуковай дзейнасці ў галіне радыяцыйнай бяспекі і радыеэкалогіі. Стварэнне тэматычных баз даных, матэматычных мадэлей, якія прагназуюць назапашванне радыенуклідаў у сельскагаспадарчай і лясной прадукцыі з выкарыстаннем метадаў, працэсаў і тэхналогій, накіраваных на збор, ацэнку, сістэматызацыю і класіфікацыю інфармацыі. Вызначэнне заатэхнічных паказчыкаў (20 параметраў) у раслінаводчай прадукцыі, кармах, камбікорме і камбікормавай сыравіне.


  
Установа аховы здароўя
“ПАЛІКЛІНІКА НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ”

вул. П. Броўкі, 15а, 220072, г.Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 17 294-90-64. E-mail: clinic_15@mail.ru


Галоўны ўрач: Святлана Іванаўна ШАРКО, тэл.: +375 17 284-27-76
Нам. галоўнага ўрача: Ірына Рыгораўна КУХАРОНАК, тэл.: +375 17 284-19-96

Напрамкі дзейнасці: аказанне амбулаторна-паліклінічнай медыцынскай дапамогі; ажыццяўленне спецыялізаванай урачэбнай практыкі; ажыццяўленне стаматалагічнай дзейнасці.

Дыягнастычная база: шырока прадстаўлена высакаякасным сучасным айчынным і імпартным абсталяваннем, якое дае магчымасць праводзіць ўсебаковае комплекснае абследаванне хворых рознага профілю. Тэрапеўтычнае аддзяленне працуе і як лячэбна-кансультатыўнае, і як аддзяленне прафілактыкі, забяспечваючы як стандартныя прыёмы пацыентаў з выкананнем пратакольных патрабаванняў, так і правядзенне прафаглядаў. Фізіятэрапія працуе як паўнавартаснае аддзяленне рэабілітацыі.


  
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
“ДЗІЦЯЧЫ АЗДАРАЎЛЕНЧЫ ЛАГЕР “ФАТОН”
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Ракаўскі с / с, 13, 222365, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, Валожынскі раён, ДАЛ “Фатон”
Тэл./ Факс: +375 (1772) 52-142, 30-203. E-mail: anna_foton09@mail.ru


Дырэктар: Валерый Васільевіч КУНІЦКІ, тэл.: +375 1772 52-225
Галоўны бухгалтар: Ганна Андрэеўна КОБЖАВА, тэл.: +375 1772 52-142
Загадчык гаспадаркі: Леанід Еўстафьевіч КАЧАН, тэл.: +375 1772 52-143

Напрамкі дзейнасці: стварэнне ўмоў для адукацыйнага, фізічнага і духоўнага развіцця дзяцей, іх аздараўлення і адпачынку..

Апісанне: ДАЛ “Фатон” размешчаны ў маляўнічым месцы, паблізу а.г. Ракаў. Лагер разлічаны на 128 месцаў, мае два жылыя 2-х павярховыя корпусы, клуб-сталовую, адміністрацыйна-бытавы корпус, спартыўныя і гульнявыя пляцоўкі. На кожным паверсе ў жылых карпусах маецца па 2 санвузлы. Кожны корпус забяспечаны цэнтралізаваным халодным і гарачым водазабеспячэннем, а таксама цэнтралізаванай сістэмай каналізацыі, душавыя пакоі знаходзяцца на першым паверсе адміністрацыйна-бытавога корпуса.

Галоўная старонка / Арганізацыі / Навуковыя інстытуты і цэнтры / Арганізацыі Аддзялення медыцынскіх навук / Да пачатку старонкі