Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Арганізацыі Аддзялення фізіка-тэхнічных навук

Галоўная старонка / Арганізацыі / Навуковыя інстытуты і цэнтры / Арганізацыі Аддзялення фізіка-тэхнічных навук


logo   
Дзяржаўнае навукова-вытворчае аб'яднанне
НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНЫ ЦЭНТР ПА МАТЭРЫЯЛАЗНАЎСТВУ

вул. П. Броўкі, 19, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-15-58. E-mail: ifttpanb@ifttp.bas-net.by
Вэб-сайт: http://www.physics.by


Заснаваны ў 2007 г.

Генеральны дырэктар: д.ф.-м.н. Валерый Міхайлавіч ФЕДАСЮК, тэл.: (017) 284-27-91
Вучоны сакратар: к.х.н. Аляксандр Уладзіміравич ЗУБЕЦ, тэл.: (017) 284-28-14

Напрамкі дзейнасці: Фундаментальныя і прыкладныя праблемы фізікі кандэнсаваных стану. Стварэнне новых магнітных, сегнетаэлектрычных, паўправадніковых, звышправодзячых і звышцвёрдых матэрыялаў

Структурныя падраздзяленні: лабараторыі фізікі цвёрдага цела; фізікі магнітных плёнак; фізікі паўправаднікоў; тэорыі цвёрдага цела; фізікі высокіх ціскаў і сінтэзу звышцвёрдых матэрыялаў; тугаплаўкай керамікі і нанаматэрыялаў; радыяцыйных уздзеянняў; фізікі магнітных матэрыялаў; неметалічных ферамагнетыкаў; фізікі звышправодзячых матэрыялаў; электроннай керамікі; фізіка-хімічных тэхналогій; аддзелы цвердацельнай электронікі; крыягенных даследаванняў

Цэнтры калектыўнага карыстання: Цэнтр крыягенных даследаванняў; Радыяцыйны цэнтр

Інавацыйная інфраструктура: філіял Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій

Аспірантура па спецыяльнасцях: 01.04.07 Фізіка кандэнсаванага стану; 01.04.10 Фізіка паўправаднікоў

Прадукцыя і паслугі: новыя імпартазамяшчальныя высокія тэхналогіі, матэрыялы, прыстасаванні і прыборы для выкарыстання ў радыёэлектроніцы, прыборабудаванні і электратэхнічнай прамысловасці, металаапрацоўчай прамысловасці, медыцыне, жыллёва-камунальнай гаспадарцы і аўтатранспарце

Інвестыцыйныя праекты: Сінтэз звышцвёрдых матэрыялаў і выраб інструмента на іх аснове


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ МЕХАНІКІ МЕТАЛАПАЛІМЕРНЫХ СІСТЭМ ІМЯ У.А. БЕЛАГА

вул. Кірава, 32-а, 246050, г. Гомель, Рэспубліка Беларусь
Факс: (0232) 34-17-11. E-mail: mpri@mail.ru
Вэб-сайт: http://mpri.org.by


Заснаваны ў 1969 г.

Дырэктар: д.т.н. Андрэй Якаўлевіч ГРЫГОР'ЕЎ, тэл.: (0232) 34-06-48
Вучоны сакратар: к.т.н. Валерый Васільевіч КОНЧЫЦ, тэл.: (0232) 34-06-53

Напрамкі дзейнасці: Міжфазныя з`явы у палімерных сістэмах, фізіка-хімічныя і тэхналагічныя высновы распрацоўкі кампазіцыйных матэрыялаў на аснове арганічных і неарганічных палімераў; фізіка, хімія і механіка кантакту цвердых цел, трэнне, знашванне і змазка у тэхнічных і біямеханічных сістэмах

Структурныя падраздзяленні: аддзелы матэрыялазнаўства і тэхналогіі рэцыклінгу палімерных сістэм; радыяцыйнай і атмасфернай стойкасці палімерных кампазітаў; вадкакрышталічных матэрыялаў і лігнапластыкі; трыбалогіі; тэхналогіі палімерных кампазіцыйных матэрыялаў і вырабаў; герметалогіі; фізікі і тэхналогіі тонкіх плёнак; механікі адаптыўных матэрыялаў і біямеханікі; фрыкцыйнага матэрыялазнаўства; СКТБ "Металапалімер"

Цэнтры калектыўнага карыстання: Беларускі рэспубліканскі цэнтр зондавай мікраскапіі; Цэнтр трыбалагічных выпрабаванняў і сертыфікацыі кампазіцыйных матэрыялаў і змазачных рэчываў

Аспірантура па спецыяльнасцях: 01.04.07 Фізіка кандэнсаванага стану; 05.16.09 Матэрыялазнаўства (машынабудаванне); 05.02.04 Трэнне і знос у машынах

Дактарантура па спецыяльнасцях: 01.04.07 Фізіка кандэнсаванага стану; 05.16.09 Матэрыялазнаўства (машынабудаванне); 05.02.04 Трэнне і знос у машынах

Прадукцыя і паслугі: новыя палімерныя кампазіцыйныя матэрыялы канструкцыйнага і трыбатэхнічнага прызначэння і вырабы з іх; механічныя і трыбатэхнічныя выпрабаванні матэрыялаў па стандартах ISO і ДАСТ; аналіз складу і фізіка-хімічнай структуры палімерных матэрыялаў; выдавецкая і паліграфічная дзейнасць


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ ПРЫКЛАДНОЙ ФІЗІКІ

вул. Акадэмічная, 16, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-17-94. E-mail: admcom@iaph.bas-net.by
Вэб-сайт: http://iaph.bas-net.by


Заснаваны ў 1963 г.

Дырэктар: к.ф.-м.н. Раман Георгіевіч ШУЛЯКОЎСКІ, тэл.: (017) 284-17-94
Вучоны сакратар: к.т.н. Марыя Вадзімаўна АСАДЧАЯ, тэл.: (017) 284-23-00

Напрамкі дзейнасці: Фізіка неразбураючага кантролю. Распрацоўка метадаў, сродкаў і інфармацыйных тэхналогій неразбураючага кантролю і тэхнічнай дыягностыкі матэрыялаў, вырабаў і прамысловых аб'ектаў

Структурныя падраздзяленні: лабараторыі металафізікі; радыётамаграфіі; кантактна-дынамічных метадаў кантролю; магнітных метадаў кантролю; ультрагукавога і капілярнага кантролю; фізікі электрамагнітных страт; вылічальнай дыягностыкі; канструктарска-тэхналагічны аддзел

Аспірантура па спецыяльнасцях: 05.02.11 Метады кантролю і дыягностыка ў машынабудаванні; 05.11.13 Прыборы і метады кантролю прыроднага асяроддзя, рэчываў, матэрыялаў і вырабаў

Дактарантура па спецыяльнасцях: 05.02.11 Метады кантролю і дыягностыка ў машынабудаванні; 05.11.13 Прыборы і метады кантролю прыроднага асяроддзя, рэчываў, матэрыялаў і вырабаў

Прадукцыя і паслугі: прыборы, метады і тэхналогіі неразбураючага кантролю і тэхнічнай дыягностыкі; вымярэнні фізіка-механічных і магнітных характарыстык рэчываў, матэрыялаў і вырабаў; падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ ТЭХНАЛОГІІ МЕТАЛАЎ

вул. Бялыніцкага-Бірулі, 11, 212030, г. Магілёў, Рэспубліка Беларусь
Факс: (0222) 28-01-49. E-mail: info@itm.by
Вэб-сайт: http://www.itm.by


Заснаваны ў 1970 г.

Дырэктар: к.т.н. Аляксандр Міхайлавіч БРАНАВІЦКІ, тэл.: (0222) 28-86-47
Намеснік дырэктара па навуковай рабоце: к.т.н. Уладзімір Пятровіч ГРУША, тэл.: (0222) 28-85-98
Вучоны сакратар: к.т.н. Уладзімір Анатольевіч ПУМПУР, тэл.: (0222) 28-01-59

Напрамкі дзейнасці: Распрацоўка тэарэтычных асноў кіравання працэсамі фарміравання структуры і ўласцівасцей металаў і сплаваў пры іх крышталізацыі і зацвердзяванні. Стварэнне новых матэрыялаў і тэхналагічных працэсаў іх атрымання, апрацоўкі і умацавання. Даследаванне фізікахіміі металургічных працэсаў і знешніх уздзеянняў на крышталізавальны метал. Зацвердзяванне металаў і сплаваў ва ўмовах інтэнсіўнага аднабаковага цеплаадводу. Заканамернасці кантактнага цеплаабмену металічнай формы з зацвердзяваючай адліўкай ва ўмовах рэгулюемага цеплаадводу

Структурныя падраздзяленні: лабараторыі кінетыкі крышталізацыі; кантактнага цеплаабмену; мадыфіцыравання сплаваў; металаў і сплаваў; сектары распрацоўкі ліцейнага абсталявання; бесперапыннага гарызантальнага ліцця; электрашлакавага пераплаву; мадэліравання і апрацоўкі інфармацыі; біметалічных адлівак; бесперапынна-цыклічнага ліцця; аддзел інавацый і навукова-тэхнічных распрацовак

Інавацыйная інфраструктура: філіял Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій

Аспірантура па спецыяльнасцях: 05.02.01 Матэрыялазнаўства; 05.16.04 Ліцейная вытворчасць; 01.01.02 Дыферэнцыяльныя ўраўненні, дынамічныя сістэмы і аптымальныя кіраванні

Дактарантура па спецыяльнасцях: 05.02.01 Матэрыялазнаўства (машынабудаванне); 05.16.04 Ліцейная вытворчасць

Прадукцыя і паслугі: гільзы цыліндраў для фарсіраваных рухавікоў; цынкавыя і медныя аноды для нанясення гальванічнага пакрыцця; загатоўкі прамавугольнага, круглага і складанага папярэчнага профілю з чыгуну і сплаваў на аснове медзі; полыя адліўкі з чыгуну і сплаваў на аснове медзі; біметалічныя загатоўкі; адліўкі з нанаструктурным эўтэктычным крэмніем; адліўкі з ультрамелкадысперснай структурай; арыгінальныя прызы, сувеніры, барэльефы, статуэткі, мемарыяльныя дошкі і іншыя скульптурныя работы з бронзы і алюмінія; устаноўка электрошлакавага пераплаву; устаноўкі бесперапыннага гарызантальнага ліцця; канальные печы для плаўкі латуняў і бронзаў; лініі бесперапыннага ліцця хлорыстамеднай стужкі; крышталізатары з струмянёвай сістэмай ахаладжэння для ўстановак бесперапыннага ліцця металаў і сплаваў. Даследаванне структуры і ўласцівасцей металаў і сплаваў; вызначэнне хімічнага складу металаў і сплаваў, спрэсаваных парашкоў, дроту метадам атамна-эмісійнай спектраскапіі; вызначэнне фізіка-механічных уласцівасцей металаў і сплаваў; мадэліраванне працэсаў ліцця; рашэнне цеплавых і тэрмадэфармацыйных задач зацвердзявання адлівак і зліткаў адвольнай канфігурацыі і задач крышталізацыі металаў і сплаваў; воднае аналагавае мадэліраванне працэсу запаўнення формы пры ліцці пад ціскам; шматкрытэрыяльная аптымізацыя тэхналагічных працэсаў; лікавая апрацоўка сігналаў і відарысаў для задач дыстанцыйнага назірання і неразбураючага кантролю


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ ТЭХНІЧНАЙ АКУСТЫКІ

пр. Люднікава, 13, 220023, г. Віцебск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (0212) 55-39-53. E-mail: ita@vitebsk.by
Вэб-сайт: http://www.itanas.by


Заснаваны ў 1975 г.

Дырэктар: член-карэспандэнт Васіль Васільевіч РУБАНІК, тэл.: (0212) 55-39-53, 55-63-89
Нам. дыр. па навуковай і інавацыйнай рабоце: к.т.н. Юрый Валянцінавіч ЦАРЭНКА, тэл.: (0212) 56-11-82
В.а. вучонага сакратара: к.ф.-м.н. Наталля Нікіцічна ПАДДУБНАЯ, тэл.: (0212) 55-68-84

Напрамкі дзейнасці: Распрацоўка метадаў і высокаэнергетычных тэхналогій атрымання матэрыялаў функцыянальнага і спецыяльнага прызначэння, фізіка ўздзеяння канцэнтраваных патокаў энергіі (ультрагуку, лазернага, іонна-плазменнага і інш.) на кандэнсаваныя асяроддзі

Структурныя падраздзяленні: лабараторыі фізікі металаў; нелінейных матэрыялаў; аддзелы інавацыйнага рэгіянальнага развіцця; маркетынгу і міжнародных сувязяў; электрафізічных вымярэнняў; сумесная лабараторыя з Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэтам «Перспектыўныя матэрыялы і тэхналогіі»; філіял кафедры машын і тэхналогій высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт

Інавацыйная інфраструктура: філіял Рэспубліканскага цэнтра трансферу тэхналогій

Аспірантура па спецыяльнасцях: 01.04.07 Фізіка кандэнсаванага стану; 05.02.07 Тэхналогіі і абсталяванне механічнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі; 05.16.05 Апрацоўка металаў ціскам

Дактарантура па спецыяльнасцях: 01.04.07 Фізіка кандэнсаванага стану; 05.02.07 Тэхналогіі і абсталяванне механічнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі; 05.16.05 Апрацоўка металаў ціскам

Прадукцыя і паслугі: навуковыя даследаванні па ўздзеянні канцэнтраваных патокаў энергіі на кандэнсаваныя асяроддзі і фізічныя працэсы, у тым ліку ў галіне тэрмпругкіх фазавых ператварэнняў; тэхналогія і абсталяванне для ультрагукавой зваркі вырабаў з термапластычных палімераў; тэхналогія аднаўлення дэталяў метадам газадынамічнага напылення; вытворчасць каларэктальных стэнтаў, стаматалагічных вырабаў (дыскі і сплавы з каштоўных металаў, артадантычныя дугі), дроту з каштоўных металаў для медыцынскіх вырабаў; работы і паслугі па забеспячэнні пажарнай бяспекі; ажыццяўлення ахоўнай дзейнасці: мантаж, наладка і тэхнічнае абслугоўванне сродкаў і сістэм аховы; электрафізічныя вымярэнні


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ ХІМІІ НОВЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ

вул. Фр. Скарыны, 36, 220141, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 237-68-28, 285-92-99. E-mail: mixa@ichnm.basnet.by
Вэб-сайт: http://ichnm.by


Заснаваны ў 1998 г.

Дырэктар: акадэмік Уладзімір Янокавіч АГАБЕКАЎ,, тэл.: (017) 263-19-23
Вучоны сакратар: к.х.н. Юрый Кімавіч МІХАЙЛОЎСКІ, тэл.: (017) 237-68-28

Напрамкі дзейнасці: Стварэнне танкаплёначных (у тым ліку, нанаструктурных) арганічных матэрыялаў рознага функцыянальнага прызначэння; распрацоўка новых кампазіцыйных матэрыялаў з зададзенымі ўласцівасцямі з выкарыстаннем леса- i нафтахiмiчнай сыравiны і тэхналогій іх атрымання

Структурныя падраздзяленні: аддзел фiзiка-хiмii танкаплёначных матэрыялаў (лабараторыі: мiкра- i нанаструктураваных сiстэм; бiяпалiмерных капсулiраваных сiстэм; аптычных анiзатропных плёнак; "Матэрыялы і тэхналогіі вадкакрышталічных устройстваў" (двайнога падпарадкавання НАН Беларусі і Мінпрама РБ)); аддзел арганічных кампазіцыйных матэрыялаў (лабараторыі: полiспалучаных арганiчных злучэнняў; палiимерных бiяактыўвных рэчываў; леса- i нафтахiмiчных прадуктаўым (двайнога падпарадкавання з УА БДТУ))

Аспірантура па спецыяльнасцях: 02.00.03 Арганічныя хімія; 02.00.04 Фізічная хімія

Прадукцыя і паслугі: элементы вадкакрышталічных устройстваў паказу інфармацыі; паляроідныя плёнкі рознага прызначэння (прасветныя, паўпрасветныя, адлюстрўваючыя, з пашыраным дыяпазонам тэмператур выкарыстання); змазачна-ахаладжальныя вадкасці; фарбавальнікі і люмінафоры; бiяцыды


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ФІЗІКА-ТЭХНІЧНЫ ІНСТЫТУТ

вул. акадэміка В.Ф. Купрэвіча, 10, 220141, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 263-76-93. E-mail: phti@belhost.by
Вэб-сайт: http://phti.by


Заснаваны ў 1931 г.

Дырэктар: д.ф.-м.н. Віталій Генадзьевіч ЗАЛЕСКІ, тэл.: (017) 267-60-10
Вучоны сакратар: к.т.н. Вольга Аляксандраўна ПОКО, тэл.: (017) 267-64-53

Напрамкі дзейнасці: Фізіка працэсаў генерацыі і транспарціроўкі пучкоў часціц і энергіі, іх узаемадзеяння з кандэнсаванымi асяроддзямі, распрацоўка навуковых асноў высокаэфектыўных працэсаў атрымання і апрацоўкі матэрыялаў з ужываннем лазерных, іённых і электронных пучкоў, плазменных патокаў, звышцвёрдых матэрыялаў, патокаў цеплавой энергіі і электрамагнітных палёў; распрацоўка метадаў і тэхналагічных асноў стварэння новых шматфункцыянальных і спецыялізаваных матэрыялаў і пакрыццяў з палепшанымі характарыстыкамі для машынабудавання і іншых галін прамысловасці; распрацоўка тэхналогій атрымання і апрацоўкі новых канструкцыйных матэрыялаў з падвышанымі механічнымі, зноса-, коррозионно-, цеплатрывалых і іншымі адмысловымі ўласцівасцямі; распрацоўка з выкарыстаннем метадаў высокаэнергетычнага ўздзеяння тэхналогій нанясення ахоўных, ахоўна-дэкаратыўных, умацавальных, зносастойкіх і биосовместимых пакрыццяў на дэталі машын і механізмаў, металаапрацоўчы, штамповый і вымяральны інструмент, медыцынскія імплантаты; стварэнне тэхналогій і элементаў лятальных апаратаў, мэтавых нагрузак і беспілотных авіяцыйных комплексаў шматфункцыянальнага прызначэння

Структурныя падраздзяленні: навукова-даследчыя цэнтры індукцыйных тэхналогій і праблем тэрмічнай апрацоўкі, электронна-прамянёвых тэхналогій і фізікі плазмы, дэфармацыйных и ліцейных тэхналогій; навукова-вытворчыя цэнтры «Беспілотныя авіяцыйныя комплексы і тэхналогіі» і «Тэхнамаг»; аддзел абъёмных гетэрагенных структур; аддзел пучковых і плазменных тэхналогій; аддзел маркетынгу і суправаджэння дзяржпраграм; канструктарска-тэхналагічны аддзел з доследнай вытворчасцю; лабараторыі фізікі тонкіх плёнак і раўнаважкіх сістэм, нанаматэрыялаў і іённа-плазменных працэсаў, микрокристаллических і аморфных матэрыялаў, прыкладной механікі

Аспірантура па спецыяльнасцях: 05.16.09 Матэрыялазнаўства, 05.02.07 Тэхналогія і абсталяванне механічнай і фізіка-тэхнічнай апрацоўкі

Прадукцыя і паслугі: тэхналогіі і абсталяванне індукцыйнага нагрэву, пластычнай дэфармацыі, вакуумнай і іённа-плазменнай апрацоўкі; металізацыя рулонных матэрыялаў; малатанажная металургія высакачыстых каляровых і высакародных металаў; шматфункцыянальныя пакрыцця - мацаваць, ахоўныя, дэкаратыўныя, биосовместимые; вытворчасць сродкаў індывідуальнай абароны і спецтэхнікі; вытворчасць шматфункцыянальных беспілотных авіяцыйных комплексаў і іх кампанентаў; рэкуперацыя алмазаў; выпрабавальны цэнтр алмазна-абразіўнага і лезвiйнага інструмента; дыягностыка і вызначэнне рэшткавага рэсурсу магістральных газа-, нафта- прадуктаправодаў і сасудаў, якія працуюць пад ціскам


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ ЦЕПЛА- І МАСААБМЕНУ ІМЯ А.В.ЛЫКАВА

вул. П. Броўкі, 15, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 292-25-13. E-mail: office@hmti.ac.by
Вэб-сайт: http://www.itmo.by


Заснаваны ў 1952 г.

Дырэктар: член-карэспандэнт Алег Глебавіч ПЕНЯЗЬКОЎ, тэл.: (017) 284-15-20
Вучоны сакратар: к.т.н. Святлана Міхайлаўна ДАНІЛАВА-ТРАЦЯК, тэл.: (017) 284-21-35

Напрамкі дзейнасці: Даследаванні працэсаў цепла- і масаабмену ў капілярна-порыстых целах, дысперсных сістэмах, рэалагiчных і нераўнаважных асяроддзях, турбулентнасць неаднародных патоках, нізкатэмпературнай плазме і пры ўзаемадзеянні з рэчывам. Навуковыя асновы энергетыкі і энергаэфектыўных цепламасаабменных тэхналогій і тэхнікі. Вадародная энергетыка (атрыманне, захоўванне і тэхналагічнае выкарыстанне вадароду). Тэхналогіі і тэхніка сушкі матэрыялаў у розным агрэгатным стане. Атрыманне і тэхналагічнае выкарыстанне наноструктурных матэрыялаў. Цепламасаабменныя і газадынамічныя аспекты хімічнай фізікі. Высокадакладнае паліраванне оптыкі і керамікі, прымяненне электра- і магнітарэалагічных эфектаў у тэхніцы. Цеплавыя працэсы ў біяаб'ектах і ў дачыненні да задач навуковай і практычнай медыцыны. Тэхналогіі і тэхніка спальвання і перапрацоўкі цвёрдых, газападобных і вадкіх паліваў і адходаў (з атрыманнем комплексу карысных прадуктаў). Топачнае і кацельнае абсталяванне, цеплаабменнікі на цеплавых трубах, цеплавыя помпы, халадзільнае абсталяванне. Металургічная цеплатэхніка. Плазменныя тэхналогіі. Тэхніка на аснове з'яў мембраннага масапераносу (ачыстка вадкіх і газавых асяроддзяў ад забруджванняў, прылады для санітарна-бактэрыялагічнага аналізу вады). Цеплафізічныя ўласцівасці рэчываў і матэрыялаў у дыяпазоне тэмператур 4,2-3500 К. Цеплаабменныя аспекты самараспашсюджвальнага высокатэмпературнага сінтэзу (аптымізацыя цеплавых параметраў працэсаў, ініцыяваньне хваль гарэння, сістэмы цеплавой дыягностыкі). Геліятэхніка, сістэмы альтэрнатыўнай энергетыкі

Структурныя падраздзяленні: аддзяленні цеплаэнергетычных працэсаў і апаратаў; цеплафізікі; фізікі і хіміі нераўнаважных асяроддзяў; нанопрацэсаў і нанаматэрыялаў; вадароднай энергетыкі; мадэліравання; энергафізікі; плазменных тэхналогій; тэрмахімічная працэсаў; высокатэхналагічнага абсталявання; цэнтр па энергаэфектыўнасці; інжынерны цэнтр інфармацыйных тэхналогій; міжнародны цэнтр; Гродзенскі філіял "Навукова-даследчы цэнтр праблем рэсурсазберажэння"

Аспірантура па спецыяльнасцях: 01.04.14 Цеплафізіка і тэарэтычная цеплатэхніка; 01.04.17 Хімічная фізіка, у т.л. фізіка гарэння і выбуху; 05.14.04 Прамысловая цеплаэнергетыка

Дактарантура па спецыяльнасцях: 01.04.14 Цеплафізіка і тэарэтычная цеплатэхніка

Прадукцыя і паслугі: энергаэфектыўныя цепламасаабменныя тэхналогіі і тэхніка; тэхналогіі і абсталяванне для сушкі драўніны і іншых матэрыялаў; тэхналогіі і абсталяванне для перапрацоўкі і ўтылізацыі адходаў; тэхналогіі і абсталяванне для атрымання і даследавання нанаматэрыялаў; топачнае і кацельнае абсталяванне, цеплаабменнікі на цеплавых трубах, цеплавыя помпы, халадзільнае абсталяванне, прыстасаванні для звязанага захоўвання газу; тэхналогіі і абсталяванне для атрымання паліўных эмульсій; тэхналогіі і абсталяванне для рэалізацыі плазменных тэхналогій; тэхналогіі і абсталяванне для ўтылізацыі адыходзячых газаў цеплавых агрэгатаў і інш.



Гродзенскі філіял
НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧЫ ЦЭНТР ПРАБЛЕМ РЭСУРСАЗБЕРАЖЭННЯ

пл. Тызенгаўза, 7, 230023, г. Гродна, Рэспубліка Беларусь
Факс: (0152) 73-81-85, 72-01-00. E-mail: resource@mail.grodno.by
Вэб-сайт: http://resource-nanb.grodno.by


Заснаваны ў 1990 г.

Дырэктар: к.т.н. Аляксей Уладзіміравіч КРАЎЦЭВІЧ, тэл.: (0152) 77-13-45
Вучоны сакратар: к.ф.-м.н. Тамара Іванаўна КАВАЛЕЎСКАЯ, тэл.: +375 (152) 72-01-00

Напрамкі дзейнасці: Межфазные взаимодействия в гетерогенных средах на микро- и наноуровнях, создание новых функциональных материалов. Биомеханика и диагностика биомеханических систем. Разработка ресурсосберегающих систем, ресурсосберегающих технологий в процессах производства и эксплуатации материалов и изделий. Инновационная деятельность

Структурныя падраздзяленні: лаборатории физики и механики гетерогенных сред и поверхностей; ресурсосберегающих и экологически чистых технологий, материалов и систем; секторы микро- и наноструктурных исследований; биомеханики и биоматериаловедения; материаловедения композиционных материалов и систем; группа энергосберегающих и экологически чистых технологий; экспериментально-исследовательская база

Аспірантура па спецыяльнасцях: 05.02.01 Матэрыялазнаўства (машынабудаванне)

Прадукцыя і паслугі: оптико-биомеханическая установка для измерения подошвенного давления; длинномерные сетчатые экологически чистые термопластичные клеи для дублирования тканей, кожи и шпона; легкодеформируемые (при 80 °С) материалы для изделий медицинского и технического назначения, подошвенные ортезы; услуги по микро- и наноизмерениям, фильтровальные материалы и изделия, теплозащита оборудования и зданий


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
АБ'ЯДНАНЫ ІНСТЫТУТ МАШЫНАБУДАВАННЯ

вул. Акадэмічная, 12, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-02-41. E-mail: bats@ncpmm.bas-net.by
Вэб-сайт: http://oim.by


Заснаваны ў 1957 г.

Генеральны дырэктар: к.т.н. Сяргей Мікалаевіч ПAДДУБКA, тэл.: (017) 210-07-49
Вучоны сакратар: к.т.н. Аляксандр Уладзіміравіч КАВАЛЕНКА, тэл.: (017) 284-24-09

Напрамкі дзейнасці: Машыназнаўства, механіка, надзейнасць, бяспека і экалагічнасць машын; працэсы функцыянавання, тэорыя, метады разліку, мадэлявання, праектавання і выпрабаванняў машын, іх кампанентаў і сістэм, у тым ліку механічных, гідраўлічных, электрычных і камбінаваных трансмісійных сістэм, электронных сістэм кіравання вузламі і агрэгатамі мабільных машын; трэнне і знос у машынах; новыя кампазіцыйныя, палімерныя, металічныя, нана- і мікраструктурыраванныя матэрыялы; кіраванне структурай і ўласцівасцямі паверхні, у тым ліку на нанаструктурным узроўні. Навуковае забеспячэнне, арганізацыя і каардынацыя работ па стварэнню экспартна арыентаванай аўтатрактарнай і сельскагаспадарчай тэхнікі, якая абсталявана шматузроўневымі інтэграванымі электроннымі сістэмамі адаптыўнага кіравання і дыягностыкі вузлоў і агрэгатаў, якія ўключаюць мехатронныя кампаненты і інтэлектуальныя прылады. Пацверджанне адпаведнасці (сертыфікацыя) прадукцыі машынабудавання патрабаванням Тэхнічных нарматыўных прававых актаў Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь, тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза; сертыфікацыя паслуг у сферы тэхнічнага абслугоўвання і рамонту транспартных сродкаў ўсіх катэгорый патрабаванням ТНПА Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь; сертыфікацыя сістэм менеджменту на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2009; стэндавыя, дарожныя выпрабаванні, дыягностыка тэхнічнага стану мабільных машын

Структурныя падраздзяленні: Рэспубліканскі камп'ютэрны цэнтр машынабудаўнічага профілю; навукова-тэхнічны цэнтр «Рэспубліканскі палігон для выпрабаванняў мабільных машын»; навукова-тэхнічны цэнтр «Машынабудаванне»; навукова-тэхнічны цэнтр «Кар'ерная тэхніка»; навукова-інжынірынгавы цэнтр «Бартавыя сістэмы кіравання мабільных машын»; навукова-тэхнічны цэнтр «Тэхналогіі машынабудавання і тэхналагічнае абсталяванне»; навукова-тэхнічны цэнтр «Сертыфікацыі мабільных машын»

Цэнтры калектыўнага карыстання: Рэспубліканскі камп'ютэрны цэнтр машынабудаўнічага профілю; Цэнтр структурных даследаванняў і трыбамеханічных выпрабаванняў матэрыялаў і вырабаў машынабудавання

Аспірантура па спецыяльнасцях: 01.02.06 Дынаміка, трываласць машын, прыбораў і апаратуры; 01.04.07 Фізіка кандэнсаванага стану; 05.02.02 Машыназнаўства, сістэмы прывадаў і дэталі машын; 05.02.08 Тэхналогія машынабудавання; 05.05.03 Колавыя і гусенічныя машыны; 05.13.12 Сістэмы аўтаматызацыі праектавання; 05.16.06 Парашковая металургія і кампазіцыйныя матэрыялы

Дактарантура па спецыяльнасцях: 01.02.06 Дынаміка, трываласць машын, прыбораў і апаратуры; 05.02.02 Машыназнаўства, сістэмы прывадаў і дэталі машын; 05.02.08 Тэхналогія машынабудавання; 05.05.03 Колавыя і гусенічныя машыны; 05.13.12 Сістэмы аўтаматызацыі праектавання

Прадукцыя і паслугі: навуковыя даследаванні і распрацоўкі ў галіне тэхнічных навук; тэхнічныя выпрабаванні і даследаванні; апрацоўка металаў і нанясенне пакрыццяў на металы; сертыфікацыя мабільных машын, прадметаў іх абсталявання і частак, вырабаў машынабудавання; сертыфікацыя сістэм менеджменту на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2009; дыягностыка тэхнічнага стану мабільных машын і іх кампанентаў; выпуск перыядычных друкаваных выданняў: міжнародны навукова-тэхнічны часопіс «Механіка машын, механізмаў і матэрыялаў», зборнік навуковых прац «Актуальныя пытанні машыназнаўства».


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
АБ'ЯДНАНЫ ІНСТЫТУТ ЭНЕРГЕТЫЧНЫХ І ЯДЗЕРНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ - СОСНЫ

вул. акадэміка А.К.Красіна, 99, 220109, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 391-13-35. E-mail: jinpr@sosny.bas-net.by
Вэб-сайт: http://sosny.bas-net.by


Заснаваны ў 1965 г.

Генеральны дырэктар: к.ф.-м.н. Андрэй Уладзіміравіч КУЗЬМІН, тэл.: (017) 391-14-48
Вучоны сакратар: Арцём Валяр'янавіч РАДКЕВІЧ, тэл.: (017) 391-14-42

Напрамкі дзейнасці: Навуковае суправаджэнне развіцця атамнай энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь; даследаванні і распрацоўкі ў галіне ядзернай энергетыкі, ядзерных і радыяцыйных тэхналогій; даследаванні і распрацоўкі ў галіне абыходжання з радыеактыўнымі адходамі і адпрацаваным ядзерным палівам; фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ў галіне ядзернай фізікі, фізікі элементарных часціц, фізікі высокіх энергій

Структурныя падраздзяленні: лабараторыі ядзерна-фізічных і экалагічных тэхналогій; мадэлявання працэсаў пераносу забруджванняў у аб'ектах навакольнага асяроддзя; рэабілітацыі забруджаных тэрыторый; радыяцыйна-хімічных даследаванняў навакольнага асяроддзя; формаў радыенуклідаў (метал-іонаў) у растворах; абсталявання ядзерных энергетычных установак і рэсурсазберагаючых тэхналогій; эксперыментальных ядзерна-фізічных даследаванняў і экспертных аналізаў радыеактыўных матэрыялаў; радыяцыйных і энергатэхналагічных даследаванняў; мадэлявання нелінейных працэсаў у энергетыцы; фізікі ядзерных рэактараў; цепламасапераносу і гідрадынамікі ў энергетычным абсталяванні; нэйтроннай фізікі; ядзерна-фізічных канстант; радыяцыйна-хімічных працэсаў; праблем ядзернай фізікі і бяспекі; энергетычнага планавання, распрацоўкі тэхнічных нарматыўных прававых актаў, экспертнага аналізу матэрыялаў і навукова-арганізацыйнага забеспячэння дзяржаўнай праграмы; мадэлявання і суперкамп'ютэрных тэхналогій у ядзернай фізіцы і энергетыцы; эксперыментальнай фізікі і ядзернай бяспекі реактарных установак; сістэмных даследаванняў ядзерна-энергетычнага комплексу. Аддзелы радыяцыйнай тэхнікі і тэхналогіі; фізічнай абароны ядзерных матэрыялаў і ўстановак; эксплуатацыі тэхналагічных сістэм пункта захоўвання і сховішчаў крыніц іанізуючага выпраменьвання і РАА; ядзернай бяспекі; радыяцыйнай бяспекі; міжнародных сувязей

Аспірантура па спецыяльнасцях: 01.04.14 Цеплафізіка і тэарэтычная цеплатэхніка; 01.04.16. Фізіка атамнага ядра і элементарных часціц; 02.00.14 Радыяхімія; 05.14.01 Энергетычныя сістэмы і комплексы; 05.14.03 Ядзерныя энергетычныя ўстаноўкі, уключаючы праектаванне, эксплуатацыю і вывад з эксплуатацыі

Дактарантура па спецыяльнасцях: 01.04.14 Цеплафізіка і тэарэтычная цеплатэхніка; 01.04.16. Фізіка атамнага ядра і элементарных часціц; 05.14.03 Ядзерныя энергетычныя ўстаноўкі, уключаючы праектаванне, эксплуатацыю і вывад з эксплуатацыі

Прадукцыя і паслугі: правядзенне экспертызы бяспекі ў галіне выкарыстання атамнай энергіі; радыяцыйная стэрылізацыя медыцынскіх вырабаў, прэпаратаў і іншай прадукцыі; даследаванні радыяцыйнай трываласці матэрыялаў і вырабаў; распрацоўка радыяцыйных тэхналогій атрымання новых матэрыялаў і матэрыялаў з новымі ўласцівасцямі; правядзенне экспертных аналізаў ядзерных матэрыялаў; правядзенне дазіметрычных, радыеметрычных, спектраметрычных даследаванняў у акрэдытаваных падраздзяленнях; правядзенне маніторынгу радону і яго даччыных прадуктаў распаду; перапрацоўка вадкіх радыеактыўных адходаў; распрацоўка мадэляў і праграмных модуляў разліку лакальнага размеркавання радыяцыйнага забруджвання пры аварыйных сітуацыях з улікам інфраструктуры радыяцыйна-небяспечных аб'ектаў; электралітна-плазменная апрацоўка металічных вырабаў; даследаванне метралагічных характарыстык, паверка расхадамераў, цеплавых лічыльнікаў і ратаметраў; распрацоўка энергазберагаючага абсталявання; суперкамп'ютэрныя і Грыд-тэхналогіі


logo   
Рэспубліканскае навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства
ІНСТЫТУТ ЭНЕРГЕТЫКІ

вул. Акадэмічная, 15, корпус 2, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-13-26. E-mail: ipe@bas-net.by


Заснаваны ў 2008 г.

Дырэктар: к.ф-м.н. Антон Анатольевіч БРЫНЬ, тэл.: (017) 294-94-72

Напрамкі дзейнасці: Навуковае абгрунтаванне стратэгіі ўстойлівага развіцця энергетычнага комплексу і забеспячэння энергабяспекі Рэспублікі Беларусь. Навуковае забеспячэнне праектавання энергаэфектыўнага абсталявання. Распрацоўка новых і ўдасканаленне існуючых тэхналогій выкарыстання мясцовых і аднаўляльных крыніц энергіі

Структурныя падраздзяленні: лабараторыі энергабяспекі; энергаэфектыўнасці; аднаўляльнай энергетыкі; комплексны праектны аддзел

Цэнтры калектыўнага карыстання: Цэнтр калектыўнага карыстання па энергааўдыту

Аспірантура па спецыяльнасцях: 05.14.01 Энергетычныя сістэмы і комплексы

Прадукцыя і паслугі: аўтаматызаваныя сістэмы праменнага забеспячэння тэхналагічных умоў вытворчасці для розных галін эканомікі; сістэмы лічбавага кіравання тэхналагічным абсталяваннем; энергетычнае абследаванне прадпрыемстваў і арганізацый; распрацоўка нормаў расходу паліўна-энергетычных рэсурсаў; распрацоўка праектна-каштарыснай дакументацыі 3-4 катэгорыі складанасці для будаўніцтва, рэканструкцыі, капітальнага рамонту прамысловых і грамадзянскіх аб’ектаў; праектаванне вонкавых інжынерных сетак і збудаванняў; выкананне функцый генеральнага праекціроўшчыка; маркетынгавыя даследаванні па сусветных і рэгіянальных рынках асноўнага энергетычнага абсталявання і тэхналогій

Галоўная старонка / Арганізацыі / Навуковыя інстытуты і цэнтры / Арганізацыі Аддзялення фізіка-тэхнічных навук / Да пачатку старонкі