Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст 
   
  Расшыраны пошук
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Інтэрнэт-сайт I з'езда вучоных Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнет-партал Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
TIBO-2010

Навуковыя бібліятэкі

Галоўная старонка / Арганізацыі / Навуковыя бібліятэкі

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі мае разгалінаваную сетку навуковых бібліятэк, якія вядуць маштабную работу па інфармацыйным забеспячэнні навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці як арганізацый Акадэміі навук, так і навуковых арганізацый і вышэйшых навучальных устаноў усёй краіны. Галоўнае месца ў акадэмічнай бібліятэчнай сетцы займае Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі, якая мае 25 філіялаў у розных арганізацыях Акадэміі навук, з'яўляецца рэспубліканскім дэпазітарыем дакументаў прыродазнаўчага профілю, валодае трохмільённым зборам нацыянальных навуковых дакументаў і самым вялікім у краіне фондам замежнай навуковай літаратуры. Цэнтральнай галіновай навуковай бібліятэкай па інфармацыйна-бібліятэчным забеспячэнні аграпрамысловага комплексу краіны з'яўляецца Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка НАН Беларусі, якая выконвае таксама функцыі Нацыянальнага цэнтра Міжнароднай інфармацыйнай сістэмы ААН па сельскай гаспадарцы FAO AGRIS/CARIS, з'яўляецца ўдзельнікам сеткі інтэрнэт-парталаў FAO у Еўропе AgroWeb CEE і галіновым нацыянальным цэнтрам дэпазітарнага захавання літаратуры сельскагаспадарчага профілю.


logo   
Дзяржаўная ўстанова
ЦЭНТРАЛЬНАЯ НАВУКОВАЯ БІБЛІЯТЭКА ІМЯ ЯКУБА КОЛАСА

вул. Сурганава, 15, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-14-28. E-mail: natalyb@kolas.basnet.by
Вэб-сайт: http://csl.bas-net.by


Заснавана ў 1925 г.

Дырэктар: к.г.н. Наталля Юр'еўна БЯРОЗКІНА, тэл.: (017) 284-14-28
Нам. дырэктара па навуковай рабоце: Аксана Міхайлаўна ДРОЗД, тэл.: +375 (17) 284-14-12
Вучоны сакратар: Марына Пятроўна ЛАЗЕРКА, тэл.: (017) 284-14-41

Напрамкі дзейнасці: Навуковыя даследаванні ў галіне бібліятэказнаўства, бібліяграфазнаўства, гісторыі кнігі, інфармацыйнай дзейнасці; правядзенне навуковых даследаванняў па пытаннях інфармацыйна-бібліятэчнай дзейнасці сумесна з інфармацыйнымі цэнтрамі, навуковымі бібліятэкамі Рэспублікі Беларусь і бібліятэкамі замежных краін; фарміраванне фонду навуковых дакументаў у адпаведнасці з тэматыкай навуковых даследаванняў, што праводзяцца ў Рэспубліцы Беларусь; выкананне функцый рэспубліканскага дэпазітарыя дакументаў па прыродазнаўчых навуках; навукова-метадычнае кіраўніцтва і каардынацыя дзейнасці бібліятэк пры навукова-даследчых установах Акадэміі навук; аператыўнае інфармацыйнае забеспячэнне патрэб навуковых работнікаў і спецыялістаў Акадэміі навук і іншых арганізацый з выкарыстаннем сучасных сродкаў аўтаматызацыі і аператыўнай паліграфіі

Photo Photo

Структурныя падраздзяленні: аддзелы камплектавання літаратуры; навуковай апрацоўкі дакументаў; навуковай сістэматызацыі дакументаў; міжнародных сувязяў; электронных рэсурсаў; рэдкіх кніг і рукапісаў; праграмнага і тэхнічнага забеспячэння навуковых даследаванняў; інфармацыйнага забеспячэння праблем экалогіі; маркетынгу; навуковай арганізацыі асноўнага фонду; абслугоўвання чытачоў; навукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўства; навукова-бібліяграфічны аддзел

Чатальныя залы: перыядычных выданняў, прыродазнаўчых навук, тэхнічных навук, гуманітарных навук, рэдкіх кніг і рукапісаў, даведачнай літаратуры

Паслугі: электронная дастаўка дакументаў; віртуальная даведачная служба; ксеракапіраванне; пераплётныя работы; раздрукоўка на прынтэры; сканіраванне дакументаў; запіс на дыскету, CD-R/CD-RW; пошук інфармацыі па заказу карыстальніка ў базах даных Інтэрнэту; індэксаванне дакументаў па УДК і інш.



logo   
Дзяржаўная ўстанова
БЕЛАРУСКАЯ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЯ БІБЛІЯТЭКА
ІМЯ І.С. ЛУПІНОВІЧА

вул. Казінца, 86, корп.2, 220108, г .Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 212-00-66. E-mail: belal@belal.by
Вэб-сайт: http://belal.by


Заснавана ў 1960 г.

Дырэктыр: Валянціна Васільеўна ЮРЧАНКА, тэл.: (017) 212-15-61
Нам. дырэктара па навуковай рабоце: Аксана Яўгеньеўна ГАРАБЕЦ, тэл.: (017) 212-07-20

Напрамкі дзейнасці: Інфармацыйнае забеспячэнне навуковых даследаванняў і распрацовак у галіне аграрных навук і аграпрамысловага комплексу краіны. Дастаўка інфармацыі, непасрэдны доступ да міжнародных і нацыянальных інфармацыйных рэсурсаў па пытаннях сельскай гаспадаркі і сумежных галін. Фарміраванне, захаванне і выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў па пытаннях сельскай гаспадаркі і сумежных галін. Нацыянальны цэнтр міжнароднай інфармацыйнай сістэмы Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных Нацый (FAO), дэпазітарная бібліятэка дакументаў FAO, уваходзіць у міжнародныя інфармацыйныя сістэмы і карпарацыі FAO AGRIS, AGLINET, AgroWeb CEE

Photo Photo

Структурныя падраздзяленні: аддзелы: бібліятэчных рэсурсаў, абслугоўвання, цэнтр ФАО, аўтаматызацыі, матэрыяльна-тэхнічнага і гаспадарчага забеспячэння; сектары: камплектавання, каталагізацыі, інфармацыйных рэсурсаў, персанальнага абслугоўвання, дастаўкі дакументаў, даведачна-інфармацыйны

Паслугі: пошук інфармацыі ў базах даных па запытах карыстальнікаў, дастаўка дакументаў з іншых інфармацыйных цэнтраў, падрыхтоўка і правядзенне тэматычных выставак, тэматычныя падборкі дакументаў, дапрацоўка бібліяграфічных спісаў карыстальнікаў, ксеракапіраванне і сканіраванне дакументаў з калекцыі бібліятэкі, стварэнне і падтрымка персанальных старонак вучоных-аграрнікаў у Інтэрнеце, навучанне і кансультацыі карыстальнікаў па пошуку інфармацыі

UNESCO Libraries Portal

Галоўная старонка / Арганізацыі / Навуковыя бібліятэкі / Да пачатку старонкі