Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Цэнтральны навуковы архіў НАН Беларусі

Галоўная старонка / Арганізацыі / Музеі і архіў / Цэнтральны навуковы архіў НАН Беларусі

Цэнтральны навуковы архіў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ЦНА НАН Беларусі) - самастойнае навукова-метадычнае падраздзяленне па рабоце з дакументамі Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, якое дзейнічае пры Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук.

Створаны ў пачатку 1930-х гг.

Па стане на 2016 г. налічвае 109 фондаў і 56 784 адзінак захоўвання.

Унікальнасць дакументаў архіва вызначаецца статусам Акадэміі навук - вядучай навуковай установы Рэспублікі Беларусь. Цэнтральны навуковы архіў захоўвае каштоўныя крыніцы па дзейнасці Прэзідыума і ўсіх навуковых устаноў, якія з’яўляюцца часткай акадэмічнай супольнасці, у тым ліку і даваенных - фонды Інбелкульта, Камісіі па нацыянальных меншасцях, Камісіі па вывучэнні Заходняй Беларусі і інш. Вельмі каштоўнымі з’яўляюцца арыгіналы і спісы гістарычных крыніц XVIII - XIX стст., сабраныя супрацоўнікамі Інстытута гісторыі ў 30-я гг. ХХ ст. у час іх экспедыцый.

Відавы і класавы ахоп крыніц ЦНА НАН Беларусі прымушае здзіўляцца - тут прадстаўлена амаль уся іх разнастайнасць, вядомая вучоным у галіне крыніцазнаўства. Гэта, у тым ліку, і больш за 20 тысяч асабістых спраў такіх выдатных беларускіх вучоных, як прэзідэнты АН БССР К.В. Гораў і В.Ф. Купрэвіч, класікі нацыянальнай літаратуры Я. Колас (К.М.Міцкевіч), К. Крапіва (К.К. Атраховіч), прафесары У. І. Пічэта, Н. М. Нікольскі, Л. С. Абэцэдарскі і многія іншыя.

Архіў НАНБ Архіў НАНБ Архіў НАНБ Архіў НАНБ

У фондах архіва сабраны: арганізацыйна-распарадчая дакументацыя; дакументы, якія адлюстроўваюць сувязі акадэміі з замежжам; пратаколы пасяджэнняў вучоных саветаў; гадавыя і пяцігадовыя планы навукова-даследчых работ; гадавыя справаздачы аб дзейнасці устаноў; дакументы аб падрыхтоўцы навуковых кадраў; праекты; тэксты дысертацый; рукапісы навуковых прац і інш. Перададзены ў архіў крыніцы па гісторыі Першага з’езда вучоных Беларусі, матэрыялы аб розных інавацыйных і высокатэхналагічных праграмах і праектах. Асабліва багатым інфармацыйным полем, што тычацца гісторыі даследавання беларускіх старажытнасцяў, з’яўляецца фонд археалагічнай навуковай дакументацыі, які налічвае больш за 3000 адзінак захоўвання.

Значную частку працы супрацоўнікаў архіва складае прыём дакументаў аддзелаў Прэзідыума і арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (больш за 500 спраў у год). Акрамя забеспячэння захаванасці архіўных дакументаў, праводзіцца актыўная работа па забеспячэнні іх актыўнага выкарыстання ў службовых, навуковых, культурна-асветніцкіх і сацыяльна-прававых мэтах. Штогод у архіве выконваецца больш за 300 запытаў акадэмічных структур, беларускіх і замежных арганізацый, прыватных асоб, адбываецца больш за 100 наведванняў даследчыкамі чытальнай залы. Трэба адзначыць, што праца з карыстальнікамі архіўных дакументаў у ЦНА НАН Беларусі – з’ява дынамічная. Так, названыя лічбы штогод растуць у сярэднім на 15%.

У цяперашні час значна актывізавана работа па выкананні такіх напрамкаў дзейнасці Цэнтральнага навуковага архіва як падрыхтоўка да публікацыі архіўных дакументаў, стварэнне фонду карыстання найбольш старых і каштоўных дакументаў, укараненне аўтаматызаванай інфармацыйна-пошукавай сістэмы архіва і аглядаў архіўных дакументаў, правядзенне інфармацыйных мерапрыемстваў і арганізацыя выстаў, вывучэнне гісторыі беларускай навукі ў цэлым.

Спіс фондаў Цэнтральнага навуковага архіва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Працэдура выдачы архіўных даведак, выпісак і іншых дакументаў Цэнтральным навуковым архівам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

Кантактная інфармацыя:

Загадчык: к.г.н. Марына Уладзіміраўна ГЛЕБ, тэл.: (017) 284-22-87
Адрас: вул. Акадэмічная, 1, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 284-18-70
Электронная пошта: arhivnan@gmail.com

Прыём наведвальнікаў: панядзелак-пятніца 09.00-16.30 (абед 13.00 - 14.00)

загадчыца к.г.н. Марына Уладзіміраўна Глеб - вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі, кабінет 221
археалагічная дакументацыя Вольга Уладзіміраўна Мядзведзева - вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі, кабінет 225
м.н.с Кірыл Валер’евіч Сыцько - пр. Незалежнасці, 66, Прэзідыум Акадэміі навук, кабінет 432

Галоўная старонка / Арганізацыі / Музеі і архіў / Цэнтральны навуковы архіў НАН Беларусі / Да пачатку старонкі