Bel · Eng · Rus  |  Толькі тэкст  
  Галоўная
  Навіны
  Аб акадэміі
  Дзейнасць акадэміі
  Члены акадэміі
Арганізацыі:
    Навуковыя інстытуты і цэнтры
    Канструктарскія арганізацыі
    Вытворчыя арганізацыі
    Доследныя станцыі і базы
    Навуковыя бібліятэкі
    Музеі і архіў
    Выдавецкі дом
    Паліклініка
  Выданні акадэміі
  Канферэнцыі
  Кантакты
  Карта сайта
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Музей гісторыі НАН Беларусі
Галоўная старонка / Арганізацыі / Музеі і архіў / Музей гісторыі НАН Беларусі

Музей гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрыты ў 1989 годзе да 60-годдзя Акадэміі навук і месціцца ў будынку Галоўнага корпуса НАН Беларусі. Плошча музейнай экспазіцыі складае 250 кв. м, у фондах Музея налічваецца каля 13 тысяч экспанатаў, з якіх больш за 3,5 тысячы прадстаўлена ў пастаянна дзеючай экспазіцыі.

Музей гісторыі НАНБ

Экспазіцыя Музея адлюстроўвае асноўныя этапы станаўлення і развіцця акадэмічнай навукі ў Беларусі, гісторыю фарміравання сучаснай арганізацыйнай структуры Акадэміі навук, дасягненні і вынікі навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці яе вучоных і арганізацый, этапы станаўлення акадэмічных навуковых школ у галіне прыродазнаўчых, тэхнічных, медыцынскіх, гуманітарных, сацыяльных і іншых навук. У Музеі прадстаўлены таксама матэрыялы па арганізацыі навукі ў Беларусі з пачатку 20 стагоддзя, з моманту стварэння Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта). Асобныя раздзелы экспазіцыі прысвечаны пытанням дзяржаўнага кіравання навукай і міжнародным навукова-тэхнічным сувязям.

Сярод экспанатаў Музея маюцца рэдкія экзэмпляры навуковай літаратуры (часопісы, кнігі, у т.л. першыя акадэмічныя выданні), рукапісы і навуковая перапіска, аўтабіяграфічныя матэрыялы вядомых беларускіх вучоных, унікальныя фатаграфіі, навуковыя працы і асабістыя рэчы вучоных Акадэміі навук, дзяржаўныя ўзнагароды (ордэны, ганаровыя граматы), макеты унікальных прыбораў, узоры новых матэрыялаў і іншай навукова-тэхнічнай прадукцыі, распрацаванай і створанай акадэмічнымі вучонымі і спецыялістамі.

Экспазіцыя 1 Экспазіцыя 2   Экспазіцыя 3

У фондах Музея прадстаўлены матэрыялы першых археалагічных раскопак і этнаграфічных экспедыцый Акадэміі навук, праведзеных у 1920-1930-я гады. Экспанаты, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны, расказваюць аб дзейнасці вучоных Акадэміі навук у патрыятычным падполлі і партызанскім руху і па павышэнні абароназдольнасці краіны. Музеям сабраныя матэрыялы аб выдатных беларускіх вучоных - стваральніках новых навуковых напрамкаў, аўтарах навуковых адкрыццяў, лаўрэатах Ленінскіх прэмій, Дзяржаўных прэмій СССР, Дзяржаўных прэмій БССР, Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Беларусь за навуковыя дасягненні, Героях Сацыялістычнай Працы, Героях Рэспублікі Беларусь.

Музей праводзіць тэматычныя выстаўкі, прысвечаныя юбілеям вучоных Акадэміі навук, вядзе навукова-даследчую работу па гісторыі навукі, удзельнічае ў падрыхтоўцы кніг па гісторыі навукі і гісторыі НАН Беларусі, акадэмічных серый "Людзі беларускай навукі" і "Біябібліяграфія вучоных Беларусі". За 2005-2006 гады ў Музеі гісторыі НАН Беларусі праведзена 195 экскурсій, яго наведала звыш 2150 чалавек.

Кантактная інфармацыя:

Вядучы спецыяліст: к.ф.-м.н. Вольга Анатольеўна ГАПОНЕНКА, тэл.: (017) 284-14-52
Паштовы адрас: пр. Незалежнасці, 66, 220072, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
E-mail: olga@presidium.bas-net.by


© Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 1996-2007
Апошняе абнаўленне: 14.09.2007