Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст 
   
  Расшыраны пошук
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Інтэрнэт-сайт I з'езда вучоных Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнет-партал Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
TIBO-2010

Вытворчыя арганізацыі

Галоўная старонка / Арганізацыі / Вытворчыя арганізацыі



ДЗЯРЖАЎНАЕ НАВУКОВА-ВЫТВОРЧАЕ АБ'ЯДНАННЕ "ЦЭНТР"

вул. Шаранговіча, 19, 220018, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 313-45-40, 259-06-90. E-mail: centrmash@mail.belpak.by


logo   
Навукова-вытворчае рэспубліканскае
унітарнае прадпрыемства "НВА "ЦЭНТР"

вул. Шаранговіча, 19, 220018, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 313-45-40, 259-06-90. E-mail: centrmash@mail.belpak.by
Вэб-сайт: http://www.npo-center.com


Заснавана ў 1981 г.

Дырэктар: Уладзімір Іванавіч БАРАДАЎКА, тэл.: (017) 259-06-90

Напрамкі дзейнасці: Распрацоўка і выраб драбільна-змяльчаючага і класіфікуючага абсталявання для працэсаў перапрацоўкі і ўзбагачэння рудных і нярудных матэрыялаў, распрацоўка тэхналогій на базе выпускаемага абсталявання. Распрацоўка і выраб тэхналагічных, медыцынскіх і лабараторных цэнтрыфуг, атракцыённай тэхнікі, комплексаў плазменнай і гідраабразіўнай рэзкі, выраб нестандартызаванага абсталявання

Структурныя падраздзяленні: канструктарска-тэхналагічныя, навукова-тэхнічныя, навукова-даследчыя, вытворчыя, перспектыўных распрацовак, стандартызацыі і сертыфікацыі

Інавацыйная інфраструктура: Інавацыйны інкубатар УП "НВА "Цэнтр"

Прадукцыя і паслугі: Драбілкі і млыны цэнтрабежна-ўдарнага дзеяння рознай прадукцыйнасці, паветраныя каскадна-гравітацыйныя і цэнтрабежныя класіфікатары, для падзелу здробненага прадукту па буйнасці на некалькі фракцый ці для вылучэння прадукту пэўнай буйнасці. Змяльчаючыя і класіфікуючыя комплексы на базе драбільнага і класіфікуючага абсталявання, тэхналагічныя і лабараторныя цэнтрыфугі, комплексы плазменнай і гідраабразіўнай рэзкі. Тэхналогіі ўзбагачэння і перапрацоўкі карысных выкапняў, тэхналогіі і абсталяванне для перапрацоўкі адсеваў драбільна-сартавальных вытворчасцей, тэхналогіі атрымання кубавіднага друзу, тэхналогіі і абсталяванне для атрымання мінеральных дабавак з адпрацаваных фармовачных сумесяў (пяскоў)



Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства
ПРЫБОРАБУДАЎНІЧЫ ЗАВОД "АПТРОН"

вул. Фр. Скарыны, 52, 211440, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 263-67-03. E-mail: market@optron.by, optron@telecom.by
Веб-сайт: http://www.optron.by


Заснаваны ў 1983 г.

Генеральны дырэктар: Уладзімір Рыгоравіч ХАРЧАНКА, тэл.: (017) 267-02-05
Нам. ген. дырэктара па камерцыйных пытаннях: Пётр Валер'евіч КАЗЛОЎ, тэл.: (017) 263-86-17
Начальнік аддзела маркетынгу: Максім Валянцінавіч ШЭЛЕНГОЎСКІ, тэл.: (017) 263-92-58

Напрамкі дзейнасці: Распрацоўка і выраб навукаёмістых прыбораў і абсталявання, сельскагаспадарчай тэхнікі, тэхналагічных аўтаматызаваных ліній па расфасоўцы вадкіх і пастападобных прадуктаў

Структурныя падраздзяленні: ПР ДУП "Аптрон-М", РУП "Нуклон", АСП "Лабора", АСП "Аптрон-ЦЫКЛА", прадпрыемства "Аптыком"

Прадукцыя і паслугі: прыборы і абсталяванне для навуковых даследаванняў і медыцыны, аптычныя вырабы, абсталяванне для дозіравання і ўпакоўкі вадкіх прадуктаў, абсталяванне для цяплічных гаспадарак, электрарухавікі бескантактныя пастаяннага току кіруемыя, абсталяванне для ачысткі катлоў і труб ад накіпу, абсталяванне для птушкапрама, абсталяванне для сельскай гаспадаркі, супрацьпажарныя перагародкі, вокны з ПВХ і алюмінію, гальванічныя пакрыцці, зварачныя работы, металаапрацоўка, у тым ліку высокадакладная



ДЗЯРЖАЎНАЕ НАВУКОВА-ВЫТВОРЧАЕ АБ'ЯДНАННЕ
ПАРАШКОВАЙ МЕТАЛУРГІІ

вул. Платонава, 41, 220005, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 210-09-77. E-mail: alexil@mail.belpak.by


logo   
Дзяржаўная навуковая ўстанова
ІНСТЫТУТ ПАРАШКОВАЙ МЕТАЛУРГІІ

вул. Платонава, 41, 220005, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: (017) 210-05-74. E-mail: alexil@mail.belpak.by
Вэб-сайт: http://pminstitute.by


Заснаваны ў 1972 г.

Дырэктар: член-карэспандэнт Аляксандр Фёдаравіч ІЛЬЮШЧАНКА, тэл.: (017) 292-13-25
Вучоны сакратар: к.т.н. Аляксандр Міхайлавіч ЯРКОВІЧ, тэл.: (017) 231-54-69

Напрамкі дзейнасці: Даследаванні і распрацоўкі новых матэрыялаў ў галіне парашковай металургіі і керамікі, кампазіцыйных, нанаразмерных і звышцвёрдых матэрыялаў, ахоўных пакрыццяў, зваркі, у тым ліку з выкарыстаннем дынамічных і імпульсных метадаў нагружэння. Выпуск доследных партый вырабаў з гэтых матэрыялаў: канструкцыйных, антыфрыкцыйных, электратэхнічных, фрыкцыйных, порыстых і іншых. Падрыхтоўка, перападрыхтоўка, атэстацыя рабочых і спецыялістаў у галіне парашковай металургіі, нанясення ахоўных пакрыццяў, зваркі

Структурныя падраздзяленні: аддзяленні машынабудаўнічых матэрыялаў; порыстых матэрыялаў; даследавання і выпрабавання матэрыялаў; стандартызацыі і метралогіі; доследна-прамысловая вытворчасць; адасобленыя гасразліковыя падраздзяленні Інстытут зваркі і ахоўных пакрыццяў; Навукова-даследчы інстытут імпульсных працэсаў з доследнай вытворчасцю

Цэнтры калектыўнага карыстання: Цэнтр даследавання і выпрабавання матэрыялаў (атэстат акрэдытацыі ВY/112.02.1.0.0263) - адзіны ў рэспубліцы цэнтр па правядзенню сертыфікацыйных выпрабаванняў у галіне матэрыялазнаўства, які дазваляе праводзіць даследаванні і кантроль матэрыялаў у працэсе іх распрацоўкі, а таксама сертыфікаваць гатовую прадукцыю

Аспірантура па спецыяльнасцях: 05.16.06 Парашковая металургія і кампазіцыйныя матэрыялы; 05.03.06 Тэхналогіі і машыны зварачнай вытворчасці (па дагаворы з БНТУ)

Дактарантура па спецыяльнасцях: 05.16.06 Парашковая металургія і кампазіцыйныя матэрыялы; 05.03.06 Тэхналогіі і машыны зварачнай вытворчасці (па дагаворы з БНТУ)

Прадукцыя і паслугі: Канструкцыйныя, трыбатэхнічныя і спецыяльныя матэрыялы, вырабы з іх; матэрыялы і вырабы для электратэхнікі і радыёэлектронікі, тэхнічная кераміка; інструмент на аснове звышцвёрдых матэрыялаў, прыродных і штучных алмазаў; порыстыя фільтруючыя і капілярная-порыстыя матэрыялы, вырабы на іх аснове; матэрыялы і тэхналогіі вытворчасці імплантатаў; матэрыялы і тэхналогіі нанясення функцыянальных пакрыццяў; прыборы і абсталяванне для даследавання і кантролю структуры і ўласцівасцяў матэрыялаў. Металаграфічныя даследаванні, механічныя выпрабаванні, хімічныя аналізы і неразбураючы кантроль, выпрабаванні абсталявання і прадукцыі зварачнай вытворчасці; сертыфікацыя аднароднай зварачнай прадукцыі: матэрыялы, абсталяванне і прадукцыя зварачнай вытворчасці. Распрацоўка сістэмы кіравання якасцю ў зварачнай вытворчасці; падрыхтоўка, перападрыхтоўка, атэстацыя зваршчыкаў, аператараў плазменнай рэзкі, кантактнай зваркі, тэрмістаў-аператараў па нацыянальных і міжнародных стандартах; сертыфікацыя спецыялістаў зварачнай вытворчасці і неразбураючага кантролю. Распрацоўка электразварачнага, ультрагукавога, газаполымнага абсталявання, сістэм кіравання і сродкаў механізацыі і аўтаматызацыі зварачнай вытворчасці. Распрацоўка праграмнага забеспячэння па аўтаматызацыі зварачных працэсаў, дэфектаскапіі, кантроля якасці ў зварцы. Зварка выбухам біметалічных і шматслойных кампазіцый металаў і сплаваў. Дэтанацыйны сінтэз і ўдарна-хвалевая кансалідацыя нанаструктурных парашкоў звышцвёрдых і алмазападобных матэрыялаў. Выбуховы дэмантаж будаўнічых канструкцый і збудаванняў, утылізацыя вырабаў ваеннага прызначэння. Штампоўка выбухам буйнагабарытных дэталяў з ліставых матэрыялаў. Імпульсная апрацоўка керамічных і металічных матэрыялаў. Атрыманне вырабаў з звышцвёрдых і тугаплаўкіх парашкоў; гідрадынамічнае прэсаванне


logo   
Вытворчае рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства
МАЛАДЗЕЧНЕНСКІ ЗАВОД ПАРАШКОВАЙ МЕТАЛУРГІІ

вул. Я. Купалы, 130, 222310, г. Маладзечна, Рэспубліка Беларусь
Факс: (1773) 324-00. E-mails: zpm@molodechno.by, molzpm@mail.ru
Вэб-сайт: http://zpm.molodechno.by


Заснаваны ў 1984 г.

Дырэктар: Генадзь Сяргеевіч СЫРАЕЖКА, тэл.: (1773) 324-98
Галоўны інжынер: Аляксандр Мікалаевіч ПЛІСКО, тэл.: (1773) 323-22

Прадукцыя і паслугі: Вырабы з антыфрыкцыйных і канструкцыйных матэрыялаў: шэсцярні, храпавікі, сабачкі, эксцэнтрыкі, рычагі, кольцы, шайбы, заглушкі, каўпачкі, крышкі, фланцы, корпусы падшыпнікаў, разборныя падшыпнікі слізгання, дэталі амартызатараў легкавых і грузавых аўтамабіляў, калектараў і ўкладышаў старцераў розных тыпаў, шківаў і ступіц вадзяных помпаў легкавых аўтамабіляў, электракантактаў, прыбораў рознага прызначэння, мэблевай фурнітуры, канструкцыйных вырабаў, што выкарыстоўваюцца ў бытавой тэхніцы і аўтамабільнай прамысловасці. Фрыкцыйныя вырабы для вузлоў аўтамабільнай і аўтатрактарнай тэхнікі, перадаючыя круцільныя намаганні ад рухавікоў да выканаўчых элементаў (ахоўныя муфты, тармазы, каробкі перадач), фрыкцыйныя дыскі. Цеплаадводы (ахаладжальнікі) на аснове цеплавых труб для эфектыўнага ахаладжэння сілавых паўправадніковых прыбораў (тырыстараў) у сілавых устаноўках электрастанцый, гідраэлектрастанцый, электрастанцый чыгункі, для запуску авіяцыйных рухавікоў, прымянення ў электрычных машынах для ахаладжэння ротараў і статараў рухавікоў, генератараў, а таксама абмотак трансфарматараў, у зварачнай тэхніцы, для ахаладжэння формаў для ліцця пластмас, пры штампоўцы шклянога і пластмасавага посуду, адліўкі алюмініевых дэталяў. Бронзавы парашок распылены розных марак: несферычнай формы для газаполымнага напылення дэталяў, з высокім працэнтным змяшчэннем сферычных часцінак для вырабу фільтруючых элементаў, для наплаўкі. Фільтруючыя элементы з порыстага парашковага матэрыялу для аддзялення газаў і вадкасцей ад пабочных дамешак, для ачысткі паліва, маслаў, смол, лакаў, расплаву соляў і палімераў, фільтрацыі звадкаваных і сціснутых газаў, прымянення ў якасці глушыцеляў шуму, якія выконваюцца ў выглядзе дыскаў, пласцін, цыліндраў, стаканаў, конусаў і інш.



Рэспубліканскае казённае прадпрыемства
ЦЭНТР УТЫЛІЗАЦЫІ АРТЫЛЕРЫЙСКІХ І ІНЖЫНЕРНЫХ БОЕПРЫПАСАЎ

247050, г. Добруш-6, Гомельская вобл., Рэспубліка Беларусь
Факс: (02333) 310-31. E-mail: cuaib@mail.ru


Заснаваны ў 2003 г.

Дырэктар: Міхаіл Анатольевіч СІДАРАЎ, тэл.: (02333) 310-31

Напрамкі дзейнасці: Арганізацыя і вытворчасць работ па ўтылізацыі артылерыйскіх і інжынерных боепрыпасаў (авіяцыйных снарадаў), артылерыйскіх парахоў

Прадукцыя і паслугі: вытворчасць, рэалізацыя і захоўванне прамысловых выбуховых рэчываў, рэалізацыя лому чорных і каляровых металаў, што выслабаняюцца ў працэсе ўтылізацыі боепрыпасаў, распрацоўка і рэалізацыя тэхнічнай дакументацыі, рэгламентуючай утылізацыю звычайных відаў боепрыпасаў; утылізацыя артылерыйскіх і інжынерных боепрыпасаў (авіяцыйных снарадаў), артылерыйскіх парахоў



Рэспубліканскае казённае прадпрыемства
ЦЭНТР УТЫЛІЗАЦЫІ АВІЯЦЫЙНЫХ СРОДКАЎ ПАРАЖЭННЯ

211540, г. Гарадок, Віцебская вобл., Рэспубліка Беларусь
Факс: (02139) 435-67. E-mail: cvasp-gor@vitebsk.by


Заснаваны ў 2003 г.

Дырэктар: Валерый Мікалаевіч ДЗЕРБАН, тэл.: (02139) 438-08

Напрамкі дзейнасці: Арганізацыя і вытворчасць работ па ўтылізацыі авіяцыйных сродкаў паражэння (некаторых відаў артылерыйскіх і інжынерных боепрыпасаў)

Прадукцыя і паслугі: вытворчасць, рэалізацыя і захоўванне прамысловых выбуховых рэчываў, рэалізацыя лому чорных і каляровых металаў, што выслабаняюцца ў працэсе ўтылізацыі боепрыпасаў, распрацоўка і рэалізацыя тэхнічнай дакументацыі, рэгламентуючай утылізацыю звычайных відаў боепрыпасаў; утылізацыя авіяцыйных сродкаў паражэння (некаторых відаў артылерыйскіх і інжынерных боепрыпасаў)


logo   
Рэспубліканскае вытворчае даччынае унітарнае прадпрыемства
ТАЛОЧЫНСКІ КАНСЕРВАВЫ ЗАВОД

211072, п/а Азярцы, Талочынскі р-н, Віцебская вобл., Рэспубліка Беларусь
Факс: (02136) 311-43. E-mail: tkz@tut.by


Заснаваны ў 1906 г.

Дырэктар: Анатолій Васільевіч АНЮХОЎСКІ, тэл.: (02136) 311-43

Напрамкі дзейнасці: Вытворчасць пладовых і вінаградных вінаў, крухмалу бульбянога, макаронных вырабаў; вырошчванне бульбы, збожжавых, зернебабовых і алейных культур; прамысловае садоўніцтва; рознічная гандлёвая сетка

Структурныя падраздзяленні: цэх па вытворчасці крухмалу, цэх разліву вінаў, прамысловае садоўніцтва, машынатрактарная база

Прадукцыя і паслугі: пладовыя і вінаградныя віны, крухмал бульбяны, макаронныя вырабы, кандытарскія вырабы (карамель), маянэз, гарчыца, харчовая і насенная бульба, збожжавыя і алейныя культуры, плады і ягады

Галоўная старонка / Арганізацыі / Вытворчыя арганізацыі / Да пачатку старонкі