Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Выдавецкі дом «Беларуская навука»

Галоўная старонка / Арганізацыі / Выдавецкі дом "Беларуская навука"

Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства "Выдавецкі дом "Беларуская навука" заснавана ў 1924 годзе як рэдакцыйна-выдавецкі аддзел Інстытута беларускай культуры. З 1929 года знаходзіцца ў складзе Акадэміі навук (з 1932 года - выдавецтва АН БССР, з 1963 года - выдавецтва "Навука і тэхніка", з 1996 года - выдавецтва "Беларуская навука"), у лютым 2005 года рэарганізавана ў Выдавецкі дом "Беларуская навука". Асноўная сфера дзейнасці прадпрыемства - выданне навуковай, навукова-метадычнай, навукова-папулярнай, даведачнай і іншай літаратуры, выпуск навуковых часопісаў і газеты, заснавальнікамі якіх з'яўляецца Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, а таксама паліграфічныя паслугі.

Беларуская навука

За гады свайго існавання выдавецтва выпусціла ў свет зборы твораў класікаў беларускай літаратуры М.Багдановіча, Я.Купалы, М.Лынькова, манаграфіі аб жыцці і творчасці Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, М.Гарэцкага, К.Крапівы і інш., шэраг фундаментальных даследаванняў у галіне мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнаграфіі і фальклору, мастацтвазнаўства, гісторыі, культуралогіі, сотні тамоў навуковай, навукова-тэхнічнай, медыцынскай, вучэбна-метадычнай і іншай літаратуры. З канца 2005 года Выдавецкі дом выдае такія фундаментальныя выданні, як "Архітэктура Беларусі" у 4 тамах, "М. Танк. Збор твораў" у 13 тамах, "Гісторыя беларускай літаратуры ХІ-ХІХ стст." у 2 тамах, энцыклапедычны даведнік "Сучасная Беларусь" у 3 тамах. У 2007 годзе выдавецтва прыступіла да выпуску 20-томнага Збору твораў класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа.

Акрамя кніжнай прадукцыі Выдавецкі дом "Беларуская навука" выдае шэраг навуковых часопісаў - Даклады Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, "Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" (серыі гуманітарных, біялагічных, фізіка-матэматычных, фізіка-тэхнічных, хімічных, медыцынскіх і аграрных навук), Аграрная эканоміка, Веснік Фонду фундаментальных даследаванняў, Навука і інавацыі, навуковую інфармацыйна-аналітычную газету Беларусі "Веды". Выдавецкі дом "Беларуская навука" мае ўласную паліграфічную вытворчасць, аснашчаную сучаснай тэхнікай, якая дазваляе ажыццяўляць выпуск малатыражных выданняў, а таксама выконваць заказы старонніх арганізацый на пячатанне брашур, буклетаў, лістовак і іншых відаў паліграфічнай прадукцыі.

Кантактная інфармацыя:

Дырэктар: Аляксандр Іосіфавіч СТАШКЕВІЧ, тэл.: (017) 263-76-18, 263-64-02
Нам. дырэктара: Станіслаў Антонавіч НІЧЫПАРОВІЧ, тэл.: (017) 284-26-34
Галоўны рэдактар: Аляксандр Міхайлавіч ДУДЗІК, тэл.: (017) 263-37-00
Аддзел рэалізацыі і маркетынгу: тэл./факс: (017) 263-23-27

Паштовы адрас: вул. Францыска Скарыны, 40, 220141, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Вэб-сайт: http://www.belnauka.by
E-mail: info@belnauka.by

Галоўная старонка / Арганізацыі / Выдавецкі дом "Беларуская навука" / Да пачатку старонкі