Адным з відаў рэалізацыі вынікаў навуковай дзейнасці вучоных і спецыялістаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з'яўляецца выданне навуковай і навукова-папулярнай літаратуры як у Рэспубліцы Беларусь, так і за яе межамі. У 2006 г. акадэмічнымі вучонымі выдадзена 527 найменняў кніг і брашур, з іх 164 манаграфій агульным тыражом 51,45 тыс. экз., апублікавана 6284 навуковых артыкулаў і прэпрынтаў. Акадэмічным выдавецтвам "Беларуская навука" ў 2006 г. выдадзена 96 найменняў кніг, а таксама 70 найменняў часопісаў. У дадзены час НАН Беларусі выдае каля 30 навуковых часопісаў і шэраг бюлетэняў і зборнікаў, пералічаных ніжэй. Галоўнымі з іх з'яўляюцца афіцыйныя выданні акадэміі -- часопісы "Доклады Национальной академии наук Беларуси" і "Весці Нацыянальнай акадэмiі навук Беларусi". Навуковыя працы вучоных НАН Беларусі публікуюцца ў такіх сусветна вядомых навуковых выдавецтвах, як Academic Press, Cambridge University Press, Springer-Verlag, Навука, The Parthenon Publishing Group і інш. У адпаведнасці з заканадаўствам НАН Беларусі мае права на абмен друкаванымі выданнямі з навуковымі арганізацыямі і вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, бібліятэкамі і музеямі Рэспублікі Беларусь і замежных краін.