Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст 
   
  Расшыраны пошук
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пералік адмiнiстрацыйных працэдур, якія выконваюцца НАН Беларусі і яе арганізацыямі
Інтэрнэт-сайт I з'езда вучоных Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнет-партал Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі

Прыродныя рэсурсы Міжведамасны бюлетэнь , 2007, No.1

Галоўная старонка / Выданні акадэміі / Навуковыя часопісы

Прыродныя рэсурсы (Міжведамасны бюлетэнь), 2007, No.1
Часопіс
ПРЫРОДНЫЯ РЭСУРСЫ
(Міжведамасны бюлетэнь)

Заснавальнікі Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь

Нумар 1; 2007

Папярэдні Часопіс Наступны

ЗМЕСТ


Л. І. Харужык
ДАКЛАД НА ПАДАГУЛЬНЯЮЧЫМ ПАСЯДЖЭННІ КАЛЕГІІ МІНІСТЭРСТВА ПРЫРОДНЫХ РЭСУРСАЎ І АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ЗА 2006 ГОД. С. 5-19

МАТЭРЫЯЛЫ КАНФЕРЭНЦЫІ, ПРЫСВЕЧАНАЙ 10-ГОДДЗЮ МІЖВЕДАМАСНАГА БЮЛЕТЭНЯ "ПРЫРОДНЫЯ РЭСУРСЫ". С. 20-38

Top


Водныя рэсурсы

I. С. Даніловіч, Л. Б. Трафімава
УПЛЫЎ АТМАСФЕРНАЙ ЦЫРКУЛЯЦЫI НА СЦЁК РЭК БЕЛАРУСI Ў ЗIМОВЫ И ВЯСЕННI СЕЗОНЫ. С. 39-46

Рэзюмэ: Атмасферная цыркуляцыя моцна ўплывае на сцёк рэк. Гідраметэаралагічныя ўмовы Беларусі вар'ююцца ў залежнасці ад працэсаў той ці іншай формы атмасфернай цыркуляцыі. Адхіленні метэапараметраў ад нормы выклікаюць змяненні ў рэжыме рэк. Змяненне метэаралагічных параметраў звязанае з паўтаральнасцю атмасферных працэсаў. Выяўлена, што выпадзенне ападкаў звязанае з працэсамі заходняй цыркуляцыі. Таксама з гэтымі працэсамі звязанае наступленне цёплага надвор'я зімой. Калі праходзіць усходняя цыркуляцыя, назіраецца халаднаватае надвор'е і выпадзенне снегу. Пры мерыдыянальнай цыркуляцыі надвор'е вельмі халоднае і пераважна без ападкаў. Але існуюць адрозненні ў фармаванні сцёку рэк на тэрыторыі Беларусі пры аднолькавых атмасферных працэсах. Гэта выклікана рознай арыентацыяй барычных сістэм пры праходжанні над тэрыторыяй Беларусі, калі ў межах Беларусі складваюцца значна адрозныя метэаўмовы. Уплыў атмасфернай цыркуляцыі найперш можна прасачыць на месячным сцёку і ўнутрыгадавым размеркаванні. Заходняя цыркуляцыя атмасфернага паветра выклікае цёплае надвор'е і высокі рачны сцёк зімой (снежань - сакавік), а вясной (красавік, травень) сцёк назіраецца меншы за сярэдні шматгадовы. Пры мерыдыянальнай цыркуляцыі назіраецца халоднае надвор'е і выпадзенне цвёрдых ападкаў, таму сцёк складваецца нізкі зімой, але высокі - у перыяд разводдзяў. У выніку даследаванняў выяўлена, што ўтварэнне сцёку ў халодную пару года значна адрозніваецца ў розныя эпохі атмасфернай цыркуляцыі. У эпоху заходняй цыркуляцыі зімовы сцёк назіраўся нязначна меншы (на 10...20 %), чым сярэдні шматгадовы. Увесну за гэты перыяд паказчык сцёку атрымаўся вышэйшым за шматгадовы на 10...20 %. У эпоху ўсходняй і мерыдыянальнай цыркуляцыі сцёк таксама быў ніжэйшым за сярэдні за зіму і на пачатку вясны, але ў канцы вясны амаль на ўсіх рэках сцёк быў вышэйшым за сярэдні шматгадовы на 15...30 %. У эпоху апошняй заходняй цыркуляцыі складваўся высокі зімовы сцёк - на 25...40 % вышэйшы за сярэдні, а ў час разводдзя атрымаўся ніжэйшым на 10...30 % у параўнанні з сярэднім шматгадовым.

Top


Біялагічныя рэсурсы

А. М. Перавалоцкі, I. М. Булавік, Т. В. Перавалоцкая, Л. А. Паскробка, С. М. Андруш
УПЛЫЎ ЭДАФIЧНЫХ ЧЫННIКАЎ НА НАЗАПАШВАННЕ РАДЫЕНУКЛIДАЎ ДРЭЎНЫМI РАСЛIНАМI. С. 47-56

Рэзюмэ: Артыкул прысвечаны даследаванню ўплыву ўрадлівасці і вільготнасці глебы на назапашванне цэзу-137 і стронту-90 драўнінай і карой асноўных лесаўтваральных парод Рэспублікі Беларусь. Даследаванні выкананыя на "далёкім" следзе радыеактыўных выпадзенняў у дыяпазоне велічынь шчыльнасці забруджвання 40...1 400 кБк/м2 па цэзе-137 і 10...18 кБк/м2 - па стронце-90. Максімальныя велічыні ўдзельнай актыўнасці цэзу-137 назіраліся ў бедных або адносна бедных і мокрых эдафатопах (А5 - В5), сягаючы 10 000 Бк/кг у кары і 3 000 Бк/кг - у драўніне. Максімальныя велічыні ўдзельнай актыўнасці стронту-90 выяўленыя ў бедных і свежых эдафатопах (А2) - да 300 Бк/кг у драўніне і 2 000 Бк/кг - у кары. Мінімальныя канцэнтрацыі цэзу-137 і стронту-90 адзначаныя ў свежых і багатых эдафатопах (Д2). Найбольш высокія каэфіцыенты пераходу цэзу-137 назіраліся ў хвоі і бярозы ў эдафатопах А4 і А5 ( 4·10-3 м2/кг для драўніны і >12 10-3 м2/кг - для кары). Максімальныя каэфіцыенты пераходу стронту-90 адзначаныя для драўніны бярозы эдафатопаў А2 - А3 (да 18·10-3 м2/кг) і для кары дубу (да 90·10-3 м2/кг). Павышэнне вільготнасці глебы спрыяе павелічэнню каэфіцыенту пераходу цэзу-137 для драўніны і кары і зніжэнню каэфіцыенту пераходу стронту-90. Пры павелічэнні ўрадлівасці глебы на кожную градацыю эдафічнай сеткі назапашванне цэзу-137 і стронту-90 драўнінай і карой дрэўных раслін зніжаецца ў 2…3 разы. На даследаваныя элементы фітамасы асноўных лесаўтваральных парод прыпадае да 5 % цэзу-137 і да 25 % стронту-90 ад агульнай актыўнасці ў экасістэме, што дазваляе сцвярджаць пра значную ролю лясных пасадак у біялагічнай акумуляцыя радыенуклідаў. На падставе даследавання прапанаванае навуковае абгрунтаванне аптымізацыі лесанарыхтовак на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях. Паказана мажлівасць нарыхтоўкі драўніны, адпаведнай нарматывам на змяшчэнне цэзу-137, пры шчыльнасці забруджвання тэрыторыі больш як 1480 кБк/м2. Адзначаная неабходнасць абмежавання лесанарыхтовак у мокрых і сырых гігратопах з-за высокага назапашвання драўнінай цэзу-137.

Top


Прыродакарыстанне

Л. А. Краўчук, I. П. Самсоненка, Н. П. Кіркораў, Т. Г. Царык
IНФАРМАЦЫЙНА-МАДЭЛЯВАЛЬНАЯ СIСТЭМА АЦЭНКI АСНОЎНЫХ ПАКАЗЧЫКАЎ СТРУКТУРНА-ФУНКЦЫЙНАЙ АРГАНIЗАЦЫI АЗЯЛЕНЕНЫХ ТЭРЫТОРЫЙ г. МIНСКА. С. 57-65

Рэзюмэ: Для мэтаў экалагічна збалансаванага горадабудаўнічага асваення гарадской тэрыторыі распрацавана інфармацыйна-мадэляваная сістэма (ІМС) ацэнкі асноўных паказчыкаў азелянення Мінска. ІМС утрымлівае звесткі аб узроўні азелянення асноўных функцыйных зон, паказчыках забяспечанасці жыхарства ландшафтна-рэкрэацыйнымі тэрыторыямі мясцовага, раённага і гарадскога значэння (у разрэзе кварталаў, мікрараёнаў) і дазваляе праводзіць мадэляванне зменаў сітуацыі пры забудове азялененых тэрыторый і павелічэнні колькасці жыхарства. Праграмнае забеспячэнне ІМС распрацавана з выкарыстаннем мовы праграмавання высокага ўзроўню С++. Архітэктура ІМС уключае спецыялізаваную геаінфармацыйную сістэму і сістэму кіравання базамі звестак (СКБЗ), якія інтаграваныя ў адзіны праграмны прадукт. У выніку ІМС валодае функцыямі сувязі і сістэматызацыі асноўных звестак, якія характарызуюць азеляненне гарадской тэрыторыі, адлюстравання зыходнай сітуацыі і мадэлявання асноўных паказчыкаў азелянення. Iнтэрфейс ІМС складаецца з зыходнай панелі кіравання, на якой маюцца: блок рэдагавання базы звестак, а таксама інфармацыйна-мадэлявальныя блокі двух кірункаў - "галінаў" - забудаваныя і ландшафтна-рэкрэацыйныя тэрыторыі. ІМС дае мажлівасць выконваць кантроль і загрузку зыходнай інфармацыі ў базы звестак, адлюстроўваць зыходную сітуацыю па выбраным на спецыяльнай электроннай карце квартале забудаванай тэрыторыі ці аб'екце ландшафтна-рэкрэацыйнай тэрыторыі, уводзіць звесткі аб памяншэнні плошчаў азялененых тэрыторый і павелічэнні колькасці жыхарства; мадэляваць змены паказчыкаў азелянення; адлюстроўваць звесткі ў вокнах дыялогавых блокаў па двух кірунках і на картаграфічнай аснове.

Top


Асобна ахоўныя тэрыторыi

Н. С. Шаўцова, Н. А. Юргенсон,Г. I. Марцынкевіч, Г. М. Чысценка, А. В. Шушкова
АЦЭНКА ПРЫРОДНА-РЭСУРСНАГА ПАТЭНЦЫЯЛУ ДЛЯ КАДАСТРУ ТУРЫСЦКIХ РЭСУРСАЎ БАСЕЙНА ЗАХОДНЯГА БУГА. С. 66-81

Рэзюмэ: У артыкуле разглядаюцца асноўныя навукова-метадычныя падыходы і прынцыпы фармавання і падтрымкі Дзяржаўнага кадастру турысцкіх рэсурсаў Беларусі. Прадстаўленая методыка рэкрэацыйнай ацэнкі прыродна-рэсурснага патэнцыялу такіх важных турысцка-рэкрэацыйных аб'ектаў, як асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ) і вадацёкi. Методыка апрабаваная на прыкладзе ААПТ паўднёва-заходняй часткі Брэсцкай вобласці і рэк Заходні Буг і Мухавец. Ацэнка ААПТ падаецца ў выглядзе экалагічнага пашпарта аб'екта, які змяшчае дастаткова падрабязную інфармацыю аб месцазнаходжанні аб'екта, статусе аховы, транспартнай даступнасці, экалагічнай і гісторыка-культурнай каштоўнасці, наяўнасці турысцкай інфраструктуры і інш. Ацэнка водных аб'ектаў уключае сістэму крытэраў (12) і паказчыкаў (35). У залежнасці ад прызначэння і ўнутранага зместу крытэры падзяляюцца на 4 групы: агульныя, асаблівыя, індывідуальныя, спецыфічныя. Агульныя аб'ядноўваюць паказчыкі, што адлюстроўваюць якасць вады, і змяняюцца пад уплывам антрапагеннай, у тым ліку турысцка-рэкрэацыйнай, дзейнасці. У гэтую групу ўваходзяць гідрафізічныя, гідрахімічныя, радыялагічныя паказчыкі. Асаблівыя - гэта крытэры забруджвання вады рэчывамі і мікраарганізмамі патагеннага характару (арганалептычныя, утрыманне цяжкіх металаў). Iндывідуальныя - паказчыкі, што адлюстроўваюць характарыстыкі вады, не звязаныя з яе якасцю (кліматычныя, гідралагічныя, эстэтычныя). Спецыфічныя - паказчыкі, неабходныя для некаторых відаў адпачынку, напрыклад аматарскага рыбалоўства і палявання, для якіх трэба ўлічваць гідрабіялагічныя характарыстыкі вады. На падставе аналізу адзначаных паказчыкаў распрацаваная шкала спрыяльнасці і камфортнасці кожнага з іх для розных відаў рэкрэацыйнай дзейнасці: купання, катання на водных лыжах, яхтах, маторных лодках і інш. Шкала падзеленая на тры катэгорыі спрыяльнасці рэкрэацыйных умоў - спрыяльныя, абмежавана спрыяльныя, неспрыяльныя. У заканчэнне пададзеныя апісанні пяці ўчасткаў Заходняга Буга і шасці ўчасткаў Мухаўца з гледзішча іх спрыяльнасці для розных відаў адпачынку і турызму. Пры наяўнасці чыннікаў, неспрыяльных для арганізацыі тых ці іншых відаў адпачынку, даюцца канкрэтныя прапановы з мэтай паляпшэння рэкрэацыйных умоў.

Top


Хроніка

ВЫНІКІ РАБОТЫ МІНІСТЭРСТВА ПРЫРОДНЫХ РЭСУРСАЎ І АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ У 2006 ГОДЗЕ І ЗАДАЧЫ НА 2007 ГОД (ПРЭС-РЭЛІЗ). С. 90

Ю. М. Абухоўскі
ДЫСТАНЦЫЙНАЕ ЗАНДЗІРАВАННЕ ПРЫРОДНАГА АСЯРОДДЗЯ. С. 91-92

Т. М. Міхеева
МІЖНАРОДНЫ НАВУКОВЫ СЕМІНАР "ЭКАЛАГІЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ МАЛЫХ АЗЁР". С. 93-95

В. З. Шимова, Л. І. Панкрутская
МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ "ЭКАНОМІКА ПРЫРОДАКАРЫСТАННЯ ДЛЯ УСТОЙЛІВАГА РАЗВІЦЦЯ: ТЭОРЫЯ І ПРАКТЫКА". С. 95-98

Top


Персаналіі і юбілейныя даты

В. В. Самахвал, І. І. Пірожнік, А. В. Лукашоў
ДА 100-ГОДДЗЯ АКАДЭМІКА К. І. ЛУКАШОВА. С. 99

Папярэдні Часопіс Наступны


Распрацавана і падтрымліваецца Мікалаем М. Касцюковічам. Апошняе абнаўленне: 11 снежня 2007 г.
Створана пры ўдзеле Тамары М. Казлоўскай
Капірайт © 2007 Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Капірайт © 2007 Прыродныя рэсурсы