Bel   ·  Eng  ·  Rus  |    Толькі тэкст  |   НАНБ в Facebook НАНБ в Vkontakte НАНБ в Twitter НАНБ в Instagram НАНБ в Youtube НАНБ в LinkedIn НАНБ в SlideShare rss-лента новостей Написать письмо 
   
Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Афiцыйны iнтэрнет-сайт Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Інтэрнет-партал Моладзь Беларусі
Газета Навука
Часопіс Навука і інавацыі

Трэнне і знос

Галоўная старонка / Выданні акадэміі / Навуковыя часопісы

Вокладка часопіса   ТРЭННЕ І ЗНОС
Міжнародны навуковы часопіс


Выдавец: Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У.А. Белага НАН Беларусі, Гомель, Беларусь

Галоўны рэдактар:
акад. Анатолій І. СВІРЫДЗЁНАК, Навукова-даследчы цэнтр праблем рэсурсазберажэння НАН Беларусі, Гродна, Беларусь

Выходзіць раз у два месяцы
На рускай мове

ISSN 0202-4977
Выдаецца са студзеня 1980 г.

Намеснік галоўнага рэдактара: акад. Ірына Р. Гарачава, Расія
Намеснік галоўнага рэдактара: акад. Мікалай К. Мышкін, Беларусь
Адказны сакратар: к.т.н. Р. А. Шулдыков, Беларусь

Рэдакцыйная калегія: А. В. Белый (Беларусь), М. А. Броновец (Россия), Б. Бушан (США), П. А. Витязь (Беларусь), И. И. Гарбар (Израиль), П. Джост (Великобритания), Н. Ф. Дмитриченко (Украина), Ю. Н. Дроздов (Россия), С. М. Захаров (Россия), А. Ф. Ильющенко (Беларусь), В. И. Колесников (Россия), И. Курду (Румыния), Ю. М. Плескачевский (Беларусь), А. К. Погосян (Армения), С. Пытко (Польша), Е. Сантнер (Германия), В. А. Смуругов (Беларусь), А. В. Чичинадзе (Россия), Ф. Франек (Австрия)

Рэдакцыйны савет: В. М. Александров (Россия), Н. Антонеску (Румыния), В. Н. Анциферов (Россия), В. А. Балакин (Беларусь), В. Ф. Безъязычный (Россия), П. Блашкович (Словакия), П. Н. Богданович (Беларусь), А. И. Буря (Украина), И. А. Буяновский (Россия), Э. Валицкий (Польша), Веймин Ли (КНР), М. В. Голуб (Беларусь), А. Я. Григорьев (Беларусь), Н. Б. Демкин (Россия), А. X. Джанахмедов (Азербайджан), М. Н. Добычин (Россия), А. А. Евтушенко (Польша), Б. Ивкович (Сербия), А. В. Колубаев (Россия), А. П. Краснов (Россия), Ю. М. Лужнов (Россия), Ю. К. Машков (Россия), В. В. Мешков (Россия), Ф. И. Пантелеенко (Беларусь), Л. С. Пинчук (Беларусь), Л. И. Погодаев (Россия), И. Подгурскас (Литва), А. П. Семенов (Россия), Г. М. Сорокин (Россия), А. Г. Суслов (Россия), Я. Суханек (Чехия), О. В. Холодилов (Беларусь), С. Г. Чулкин (Россия), М. Щерек (Польша)

Мэты і задачы: Часопіс "Трэнне і знос" - найбольш поўная ў краінах СНД крыніца інфармацыі аб стане навуковых даследаванняў у галіне трэння, зносу, змазкі і іх практычных прымяненняў. У часопісе асвятляюцца вынікі даследаванняў па наступных раздзелах: тэорыя трэння і зносу; фізіка-хімічныя працэсы пры трэнні; механіка кантактнага ўзаемадзеяння; тэорыя змазачнага дзеяння і распрацоўка змазачных матэрыялаў і прысадак да іх; трэнне і знос у каразійна-актыўных асяроддзях, вакууме, пры радыяцыйным абпрамяненні, высокіх цісках, хуткасцях і тэмпературах, у штучных органах біялагічных аб'ектаў і г. д.; разлік і канструяванне фрыкцыйных спалучэнняў; мадэляванне і аптымізацыя працэсаў трэння і зносу; метады і прыборы для ацэнкі трыбатэхнічных характарыстык; асновы фрыкцыйнага матэрыялазнаўства; тэхналагічныя метады кіравання зносаўстойлівасцю машын; эканамічныя аспекты праблемы зносаўстойлівасці ў прамысловасці і іншых галінах. Часопіс змяшчае інфармацыю аб важнейшых падзеях навуковага жыцця ў галіне трыбалогіі ў краінах СНД і за мяжой; бібліяграфічныя агляды і рэцэнзіі на новыя кнігі, звесткі аб новых эфектыўных рашэннях у галіне зніжэння страт на трэнне і знос і павышэння зносаўстойлівасці машын. Часопіс разлічаны на шырокія колы работнікаў навукова-даследчых устаноў, вышэйшых навучальных устаноў, канструктарскіх і праектных арганізацый, завадскіх лабараторый. Часопіс публікуе рэкламу абсталявання, прыбораў, тэхналогій, новых матэрыялаў, метадаў выпрабаванняў і пакетаў прыкладных праграм для рашэння шырокага круга задач, звязаных з павышэннем надзейнасці і даўгавечнасці машын і механізмаў.

Часопіс перавыдаецца на англійскай мове ў ЗША пад назвай Journal of Friction and Wear (ISSN 1068-3666) фірмай Allerton Press, Inc. - аддзяленнем кампаніі Pleiades Publishing, Inc. і даступны ў рэжыме анлайн.

Адрас рэдакцыі: Рэспубліка Беларусь, 246050, г. Гомель, вул. Кірава, 32-а
Тэлефон: (0232) 77-46-40. Факс: (0232) 77-52-11. E-mail: mpri@tut.by

Вэб-старонка часопіса

Правілы афармлення артыкулаў


Змест апошняга нумара


Папярэднія выпускі

Галоўная старонка / Выданні акадэміі / Навуковыя часопісы / Да пачатку старонкі