Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

Головенчик Виктория Ивановна

ГАЛАВЕНЧЫК Вікторыя Іванаўна

Галавенчык Вікторыя Іванаўна (22.02.1994 г.н., г. Самахвалавічы), біёлаг, спецыяльнасць: навукова-тэхнічная вытворчасць, малекулярны біёлаг

Асноўным напрамкам навуковай дзейнасці з’яўляецца малекулярная біялогія жывёл, вывучэнне пры дапамозе метадаў малекулярнай генетыкі мікраэвалюцыйных працэсаў, якія адбываюцца ў відаў пры змяненні асяроддзя пражывання. Атрымала калекцыю ўзораў ДНК тлі фаўны Беларусі, расшыфравала паслядоўнасць гена EF1α тлі, вывучыла інтрон-экзонную структуру і прааналізавала варыябельнасць нуклеатыднага саставу гена на яго працягу, распрацавала ідэнтыфікацыйныя ПЛР-ПДРФ табліцы для вызначэння відаў тлі фаўны Беларусі, якія могуць быць выкарыстаны для руціннай работы і дазваляюць зрабіць таннейшым працэс відавога вызначэння шкоднікаў. Атрымала калекцыю ўзораў ДНК чужародных для фаўны Беларусі відаў рыб, расшыфравала паслядоўнасці генаў COI, cyt b і інтрона 1 гена S7 бычка-пясочніка і бычка-цуціка, ажыццявіла ацэнку генетычнай варыябельнасці чужародных відаў рыб сям. бычковыя, на падставе малекулярна-генетычнага аналізу ўдакладніла відавую прыналежнасць чужароднага віду рыб роду Proterorhinus у водных аб’ектах Беларусі.

Аўтар больш за 30 навуковых прац.

Лаўрэат XXII Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў (2016), першая прэмія спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (2016).

Асноўныя працы:

  1. Головенчик, В.И. Внутривидовая вариабельность нуклеотидной последовательности гена субъединицы альфа фактора элонгации 1 (EF1a) у тлей (Hemiptera: Sternorrhyncha: Aphidoidea) / В.И. Головенчик, Н.В. Воронова, С.В. Буга // Вестник БГУ. Серия 2. – 2014. № 3. С. 42–48.
  2. Генетическая вариабельность гена COI у чужеродных и аборигенных популяций западного тупоносого бычка (Proterorhinus semilunaris (Heckel, 1837)) / В.И. Головенчик [и др.] // Природные ресурсы. – 2020. – №1. – С.23 – 30.
  3. Генетический полиморфизм популяции бычка-песочника (Neogobius fluviatilis (Pallas, 1814)) в водных объектах Беларуси на основе анализа последовательностей гена COI / В.И. Головенчик [и др.] // Веснік МДПУ імя І. П. Шамякіна. – 2020. – №55. – C. 16 – 23.
  4. Новейшие ДНК-технологии для биоиндикации поверхностных вод / Т.П. Липинская, Е.С Гайдученко, В.И Головенчик, В.П. Семенченко // Наука и инновации. – 2020. – №3. – С. 81 – 84.
  5. Уровень генетической вариабельности гена cyt b в популяциях западного тупоносого бычка (Proterorhinus semilunaris (Heckel, 1837)) как показатель возможных способов проникновения в реки Беларуси / В.И. Головенчик [и др.] // Вестник Фонда фундаментальных исследований – 2020. – №3 – С. 87 – 98.
  6. Genetic variability of gene COI of Proterorhinus semilunaris In Belarus and neighboring countries / V.I. Golovenchik [et al.] / Ecology and Evolutionary Biology Symposium 2019, Ankara, Turkey, 9rd – 12th July 2019. – Ankara, 2019. – P. 66.