Такальчык Дзмітрый Паўлавіч (р. 05.07.1991 г., г. Наваполацк), біёлаг, фізіёлаг.
Асноўным тэматычным напрамкам даследчай дзейнасці з'яўляецца вывучэнне ролі альфа2-адрэнарэцэптараў гіпакампа ў працэсах фарміравання ў нейронных сетках каротка-і доўгатэрміновай патэнцыяцыi, якія ляжаць у аснове такіх функцый мозгу, як навучанне і памяць. Верыфікавана гіпотэза пра ўплыў аганістам альфа2- адрэнарэцэптыўных структур на актыўнасць папуляцый нейронаў гіпакампа, кантралюючых працэсы запамінання ў пацукоў.
Аўтар каля 50 навуковых работ.
Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам (2018 г.)