Сяргей Мікалаевіч Чаранкевіч (н.20.07. 1942, в. Паленічыцы, Баранавіцкага р-на, Брэсцкай вобл.), вучоны ў галіне біяфізікі клеткі, клетачнай інжынерыі, клетачнай інфарматыкі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009; чл.-кар. з 2004), доктар біялагічных навук (1989), прафесар (1990). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1999).
Работы ў галіне біяфізікі клеткі, клетачнай інжынерыі, клетачнай інфарматыкі, нейраінфарматыкі. Прапанаваў і даказаў новую навуковую канцэпцыю аб удзеле ўнутрыклетачных рэдакс-фактараў у падтрыманні гомеастазу клеткі. Тэарэтычна і эксперыментальна абгрунтаваў новыя параметры колькаснага апісання фізіка-хімічных параметраў акісляльна-аднаўленчага стану клеткі – эфектыўны рэдакс-патэнцыял і рэдакс-буферную ёмкасць. Сфармуляваў і абгрунтаваў рад новых навуковых палажэнняў клетачнай інфарматыкі, у тым ліку палажэнне аб сігнальнай ролі пераксіду вадароду. Распрацаваў рад прынцыпаў стварэння новых вылічальных устройстваў тыпу нейрапрацэсараў з выкарыстаннем ансамблей жывых нейронаў і паўправадніковых электронных устройстваў. Устанавіў новы закон абучэння біялагічных нейронных сетак. Даследаваў механізмы функцыянавання клетак у зменных фізіка-хімічных умовах, у тым ліку і пры экстрэмальных умовах асяроддзя. Распрацаваў рад метадаў дыягностыкі захворванняў і тэсціравання фармакалагічных прэпаратаў.
Аўтар звыш 550 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій і 5 вучэбных дапаможнікаў, 26 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў.
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 2000 г. за цыкл работ "Біяфізічныя механізмы функцыянальнага водгуку клетак".
Узнагароджаны медалём.