Аляксандр Рымавіч Цыганаў (н. 15.11.1953, г. Горкі, Магілёўскай вобл.), вучоны ў галіне хіміі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009); чл.-кар. з 2003). Замежны член Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (2007). Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1999 - 2002). Доктар сельскагаспадарчых навук (1996), прафесар (1997). Ганаровы доктар Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К.А.Ціміразева (2004), Армянскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага ўніверсітэта (2007), Валгаградскай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (2006), Нацыянальнага аграрнага ўніверсітэта Казахстана (2007). Старшыня Савета Міжнароднага Саюза аграхімікаў і аграэколагаў краін СНД.
Навуковыя даследаванні ў галіне распрацоўкі экспрэсіўных метадаў і методык аналізу якасці сельскагаспадарчай прадукцыі і аб’ектаў навакольнага асяроддзя, аграхімічных прыёмаў атрымання экалагічна чыстай прадукцыі раслінаводства. Пад яго кіраўніцтвам створаны і ўкаранёны аграхімічныя прыёмы атрымання экалагічна чыстай прадукцыі раслінаводства, арыгінальныя аналітычныя методыкі вызначэння цяжкіх металаў, пестыцыдаў і нітратаў у сельскагаспадарчай прадукцыі і аб’ектах навакольнага асяроддзя.
Аўтар звыш 800 навуковых і метадычных прац, з якіх 60 апублікавана ў краінах далёкага замежжа (Польшча, ФРГ, Італія, Аўстрыя, Швецыя, Чэхія, Велікабрытанія, ЗША). Аўтар 30 кніг, вучэбных дапаможнікаў, манаграфій; мае аўтарскія пасведчанні і патэнты.
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 2002 г. за цыкл работ "Стварэнне комплексу вучэбнай літаратуры па аграхіміі для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных сельскагаспадарчых вучэбных устаноў". Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2005 г.
Узнагароджаны медалямі.