Станіслаў Іванавіч Грыб (н. 06.08.1944, в. Савічы, Дзятлаўскага р-на, Гродзенскай вобласці), вучоны ў галіне раслінаводства. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь( 1994 - 2002), замежны член Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (2001) і ўкраінскай Акадэміі аграрных навук (2001), доктар сельскагаспадарчых навук (1988), прафесар (1998).
Навуковыя працы ў галіне селекцыі насенняводства і тэхналогіі вырошчвання збожжавых культур. Распрацаваў і рэалізаваў на практыцы інтэнсіўныя гатункі збожжавых культур з патэнцыйнай ураджайнасцю 8-10 т/га, прапанаваў метады стварэння генетычнай разнастайнасці і ідэнтыфікацыі генатыпаў, якія спалучаюць высокую прадуктыўнасць з талерантнасцю да біятычных і абіятычных фактараў асяроддзя, добрай якасцю прадукцыі. Распрацаваў і ўкараніў у вытворчасць сістэмы адаптаваных, рэсурсазберагальных гатункаў ячменю, аўса, трыцікале, яравой пшаніцы.
Аўтар больш за 400 навуковых прац, у т. л. 9 манаграфій, 7 вынаходстваў, 38 аўтарскіх пасведчанняў на сарты раслін, раяніраваных у Беларусі, з якіх 14 уключаныя ў рэестр замежных краін.
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1994 г. за цыкл работ "Распрацоўка метадаў і вынікі селекцыі высокапрадукцыйных, рэсурсаэканомных сартоў яравога ячменю і азімага жыта".
Узнагароджаны ордэнам "Знак Пашаны" (1986), медалямі.