Мікалай Паўлавіч Круцько (н. 20.05.1949, в. Ляскавічы, Кастрычніцкага р-на, Гомельскай вобл.), вучоны ў галіне фізічнай і калоіднай хіміі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009; чл.-кар. з 1994), доктар хімічных навук (1991), прафесар (2003).
Узначальвае навуковую школу па калоіднай хіміі і фізіка-хімічнай механіцы. Ім развіты ўяўленні аб злучным, флакуліруючым і гідрафабізіруючым дзеяннем нафтавых, палімерных і павярхоўна-актыўных мадыфікатараў ў дысперсіях соляў і мінералаў, усталяваны механізм іх уздзеяння на фарміраванне кандэнсацыйна-крышталізацыйнай структуры полікрышталяў шчолачных галагенідаў. Вынікі даследавання ляглі ў аснову распрацоўкі новых тэхналогій вытворчасці і прымянення мінеральных угнаенняў на ААТ "Беларуськалій".
Даследаваў кінэтыку і механізм каталітычнага распаду вуглевадародаў, прапанаваў новыя эфектыўныя каталітычныя сістэмы, якія павышаюць выхад нізкамалекулярных алефінаў у працэсе піролізу вуглевадароднай сыравіны. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны навуковыя асновы атрымання катыённых бітумных эмульсій, што забяспечыла шырокае ўкараненне ў Беларусі энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій вытворчасці і прымянення новых матэрыялаў для рамонту і ўтрымання дарог.
Аўтар больш за 380 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 87 вынаходніцтвай.
Дзяржаўная прэмія БССР 1990 г. за распрацоўку і ўкараненне тэхналогіі вытворчасці калійных угнаенняў з палепшанымі фізічнымі і аграхімічнымі ўласцівасцямі.
Узнагароджаны Ордэнам Пашаны (2004). Удастоены звання Заслужаны дзеяч навукі(2014).