Леанід Васільевіч Кукрэш (н. 27.07.1938, в. Рачэнь, Любанскага р-на, Мінскай вобл.), вучоны ў галіне раслінаводства, селекцыянер. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь( 1996-2002), доктар сельскагаспадарчых навук (1985), прафесар (2000). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь(1999).
Навуковыя працы ў галіне селекцыі, земляробства і раслінаводства. Унёс уклад у распрацоўку тэхналогіі вырошчвання зернебабовых культур, рашэнне праблем вытворчасці расліннага бялку, павышэнне прадуктыўнасці збожжавай гаспадаркі. Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным удзеле ў Беларусі шырока разгорнутыя работы па селекцыі гароху і яравой вікі. У выніку створаны і раяніраваны сарты гароху новых марфатыпаў Белус, Агат, Беларус, Світанак, яравой вікі Наталі. Суаўтар створанага ў Беларусі гатунка яравога трыцікале Інеса.
Аўтар больш за 180 навуковых прац, 7 манаграфій.