Аляксандр Іванавіч Лакотка, (н. 25.01.1955, в.Кузьмічы, Дзятлаўскага р-на, Гродзенскай вобл.), архітэктар. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014; чл.-кар. з 2004), доктар гістарычных навук (1993), доктар архітэктуры (2001), прафесар (2003). Член Саюза архітэктараў Беларусі.
Навуковыя працы ў галіне тэорыі і гісторыі архітэктуры, аховы і рэстаўрацыі архітэктурнай спадчыны. Даследаваў агульныя і рэгіянальныя асаблівасці беларускага народнага дойлідства, раскрыты нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры. Стварыў навуковую канцэпцыю гістарычнага фенамена беларускай архітэктуры як выніку сінтэзу будаўнічага мастацтва Усходу і Захаду Еўропы. Выявіў вялікую колькасць помнікаў народнага дойлідства што паслужыла асновай для стварэння з яго ўдзелам адзінага ў рэспубліцы музея народнай архітэктуры пад адкрытым небам. Аўтар праектаў рэстаўрацыі шэрагу аб’ектаў гісторыка-архітэктурнай спадчыны, навуковай канцэпцыі захавання прадмесцяў гарадоў, а таксама мястэчак і гістарычных сёлаў. Аўтар тэорыі і метадалогіі ўкаранення нацыянальных асаблівасцей у сучасную архітэктуру Беларусі, канцэпцыі ролі архітэктуры ў ідэалогіі беларускай дзяржавы. Навуковы рэдактар і аўтар раздзелаў шматтомнага выдання "Архітэктура Беларусі", навуковы рэдактар шматтомнага выдання "Гарады і сёлы Беларусі".
Аўтар звыш 200 навуковых прац, у т.л. 21 кніг і манаграфій.
Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" (2008), прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1999).