Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

ЛЫЧ Генадзій Міхайлавіч

ЛЫЧ Генадзій Міхайлавіч

Генадзій Міхайлавіч Лыч (н. 25.02.1935, в. Магільнае, Уздзенскага р-на, Мінскай вобл.), вучоны ў галіне эканомікі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991; чл-кар. з 1986), доктар эканамічных навук (1973), прафесар (1977). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1980).

Навуковыя працы прысвечаны праблемам павышэння эканамічнай эфектыўнасці аграпрамысловага комплексу і ўсёй народнай гаспадаркі краіны. Вывучаў пытанні эканамічнай эфектыўнасці капітальных укладанняў у сельскую гаспадарку, у т.л. у меліярацыю зямель, удасканальвання механізма гаспадарання АПК. Даследуе праблемы эканамічнага суверэнітэту, міждзяржаўнай эканамічнай інтэграцыі, міжнародных эканамічных адносін і адаптацыі эканомікі Рэспублікі Беларусь да глабалізацыі гаспадарчых сувязей, пераходнай эканомікі, а таксама сацыяльна-эканамічныя праблемы экалагічнай бяспекі і ўстойлівасці чалавечага развіцця. Многія вынікі навуковых даследаванняў маюць практычнае прымяненне.

Аўтар звыш 300 навуковых прац, у т.л. 16 манаграфій.

Узнагароджаны медалём.

Асноўныя працы:

  1. Экономическая эффективность сельскохозяйственного производства. Мн.: Ураджай, 1988.
  2. Экономическая эффективность использования производственных ресурсов. Мн.: Ураджай, 1990.
  3. Чернобыльская катастрофа: социально-экономические проблемы и пути их решения. Мн.: Право и экономика, 1999 (в соавт.).
  4. Рыночное формирование экономики Беларуси: итоги и перспективы. Мн., 2000.
  5. Трагедыя беларускага сялянства. Мн.: Выд-ва Мінскага ін-та кіравання, 2003.